Вікіпедыя:Адказы на частую крытыку
Як людзі рэагуюць на Вікіпедыю? Некаторыя людзі рэагуюць моцна. Некаторых амаль адразу захоплівае і ім падабаецца ідэя, іншы жа можа падумаць, што гэта ідэя настолькі абсурдная, што нават не вартая якога-небудзь сур’ёзнага разгляду. На гэтай старонцы мы спрабуем адказаць на некаторую частую крытыку ў бок праекта Вікіпедыя.
Дазвол рэдагавання артыкулаў любому карыстальніку ў інтэрнэце — абсурд
[правіць зыходнік]Мой твор
[правіць зыходнік]«Не магу ўявіць, каб мой залаты твор быў адрэдагаваны мінаком. Ён — мой, з чаго б мне дазваляць іншым кранаць яго?»
«Мне падавалася, што мне даволі добра зразумелы Тэарэмы няпоўнасці Гёдэля і з той прычыны, што ранейшы артыкул быў кароткім і няскончаным, я вырашыў (-ла) перапісаць яго. З тых часоў некаторыя людзі ўдзельнічалі, часамі перапісваючы параграфы, часамі крытыкуючы пропускі, часамі выдаляючы часткі. Мне даспадобы прыйшліся не ўсе праўкі, але большасць з іх. Ніводны матэрыял не быў згублены, бо Вікіпедыя захоўвае ўсе папярэднія версіі ўсіх артыкулаў. Таму можна было заўсёды вярнуць некаторыя праўкі назад. Агулам, артыкул сёння выглядае значна лепшым, чым калі б ён быў напісаны мной у адзіночку».
Гл. таксама
[правіць зыходнік]У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Replies to common objections(англ.) |