Віктар Гардзеевіч Гінько
Віктар Гардзеевіч Гінько | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
7 снежня 1965[1] (58 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Станіслаў Эдуардавіч Шапечка |
Рост | 186 см[2] |
Вага | 77 кг[2] |
Віктар Гардзеевіч Гінько (нар. 7 снежня 1965, г. п. Шаркаўшчына) — беларускі лёгаатлет. Майстар спорту міжнароднага класа.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З 1976 года займаўся ў дзіцячай юнацкай спартыўнай школе ў трэнера Рыгора Аляксандравіча Сапсона.
У 1979 годзе трапіў у Віцебскую школу-інтэрнат спартыўнага профілю для здольных і перспектыўных юнакоў у якасці бегуна. Пасля 2 гадоў пастаянных трэніровак у 1982 годзе выйграў першынство СССР сярод юнакоў.
У 1982 годзе, скончыўшы школу-інтэрнат, трэніраваўся ў Мікалая Канстанцінавіча Снясарава і Уладзіміра Мікалаевіча Ахрэменкі, якія рыхтавалі спартсменаў па спартыўнай хадзьбе.
У 1983 годзе Гінько Віктар стаў сярэбраным прызёрам юніёрскага першынства СССР.
У 1984 годзе быў прызваны на службу ў армію. Пасля заканчэння тэрміновай службы сур’ёзна заняўся спортам. З’яўляецца майстрам спорту міжнароднага класа, удзельнікам Алімпійскіх гульняў у Атланце (1996) і Сіднеі (2000). Мае вышэйшае дасягненне ў спартыўнай хадзьбе на 100 км з вынікам 8.38.07.
Жыве ў Мінску. З’яўляецца галоўным трэнерам зборных каманд Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь па цяжкай атлетыцы, спартыўнай гімнастыцы, гульнявых відах спорту і спартыўнай хадзьбе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гінько, В. «Родны мой горад — любоў мая» / В. Гінько; гутарыў С. Райчонак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). — 2018. — 28 ліп. — С. 7.
- Наша родина здесь, над Дисною-рекой… = Our motherland is here over Disna river… : фотоальбом / [Отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Шарковщинского районного исполнительного комитета]. — Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2018. — 38 с.