Віктар Гамуліцкі
Віктар Гамуліцкі | |
---|---|
польск.: Wiktor Gomulicki | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1848[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1919[1][2] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юльюш Віктар Гамуліцкі[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, літаратурны крытык, паэт, юрыст, крытык, гісторык, літаратуразнавец, публіцыст |
Гады творчасці | 1868[3] — 1919[3] |
Мова твораў | польская |
Прэміі |
Eliza Orzeszkowa Award[d] (1918) |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Віктар Тэафіль Гамулі́цкі (польск.: Wiktor Teofil Gomulicki; 17 кастрычніка 1848, г. Астралэнка, Польшча — 14 лютага 1919, г. Варшава) — польскі пісьменнік, літаратуразнавец, публіцыст, літаратурны крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Гамуліцкі нарадзіўся 17 кастрычніка 1848 года ў Астралэнцы[4]. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта[5].
Дзяцінства правёў у Пултуску. Там ён вучыўся ў сярэдняй школе пры кляштары бенедыкцінцаў. З 1864 г. жыў у Варшаве, дзе скончыў гімназію і ў 1866 г. пачаў вывучаць права ў Галоўнай школе. У гэты дэбютаваў як паэт у часопісе «Tygodnik Illustrowany». Калі ў 1869 г. школа была ператворана ў расійскі ўніверсітэт, Гамуліцкі кінуў вучобу.
У 1873—1874 і 1887—1889 гадах працаваў у рэдакцыі «Kurier Warszawski», 1875—1888 «Kurier Codzienny», у 1874 годзе рэдагаваў часопіс «Mucha», у 1881 годзе «Kolce», у 1889—1890 гадах «Tygodnik Powszechny», супрацоўнічаў з «Prawda», «Świt», «Kraj». У 1893 годзе ён атрымаў медаль першай ступені і ганаровы дыплом Бельгійскай акадэміі мастацтваў, навук і літаратуры.
У 1911 годзе за напісанне прадмовы да аповесці Адама Міцкевіча быў асуджаны на год зняволення (не адбыў пакарання дзякуючы амністыі для палітычных злачынцаў).
Праславіўся ён і як калекцыянер. Яго калекцыя ўключае ў сябе творы варшаўскіх графікаў Фрыдэрыка Кшыштафа і Адольфа Фрыдэрыка Дзітрыхаў, наборы эстампаў, якія дакументвалі развіццё літаграфіі ў Варшаве, а таксама графічную «варшавіяну».
Памёр 14 лютага 1919 года ў горадзе Варшаве[4]. Пахаваны на Старых Павонзках (участак 202-5-2/3)[6].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар паэтычных зборнікаў «Паэзія» (1873, 1882, 1886), «Новыя песні» (1896), «Светачы» (1919), гістарычных раманаў «Чароўная гараджанка» (1897), «Меч і локаць» (1903), «Апавяданні пра даўнюю Варшаву» (1900—1909). Папулярызаваў творчасць А. Пушкіна, Л. Талстога, М. Някрасава[4].
Збіраў рукапісы вядомых у Беларусі асоб: сямейны архіў Храптовічаў (за 1644—1721), лісты мінскага ваяводы А. Хмары (1754—1790), аўтографы шляхецкіх родаў Касцюшкаў (1645—1792), Міцкевічаў (1706—1824). Зберагаюцца ў бібліятэцы імя Асалінскіх (Польшча)[4].
Творы Гамуліцкага, напісаныя пад уражаннем яго падарожжа па Беларусі ў 1907, прасякнуты дэмакратычнымі матывамі (вершы «На Белай Русі», «Пра Яся салдата», аповесць «На беларускіх разлогах», 1912). Станоўча ўспрыняў выхад газета «Наша ніва»[4].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з жонкай Марыяй (у дзявоцтве Гуменскай) меў сына Рамана, студэнта Школы прыгожых мастацтваў, які патануў у Вісле ў 1906 г. Другі яго сын Юльюш Віктар Гамуліцкі (1909—2006) быў гісторыкам літаратуры і эсэістам, а яго праўнук Маўрыцы Гамуліцкі — графічным дызайнерам і фатографам.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія імя Э. Ажэшка 1918[4].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б RKDartists Праверана 3 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е Гамуліцкі Віктар // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- ↑ Арабажин К. И. Гомулицкий, Виктор // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- ↑ Шаблон:Cmentarze Warszawa
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Віктар Гамуліцкі ў Вікіцытатніку | |
Віктар Гамуліцкі ў Вікікрыніцах | |
Віктар Гамуліцкі на Вікісховішчы |
- Гамуліцкі Віктар // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1848 годзе
- Нарадзіліся ў Ломжынскай губерні
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Польшчы
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Публіцысты Беларусі
- Літаратурныя крытыкі Беларусі