Вярховыя балоты
Вярхо́выя балоты[1], алігатрофныя балоты[1] — балоты з бедным мінеральным жыўленнем, якія знаходзяцца звычайна на водападзелах.
Вярховыя балоты фарміруюцца ва ўмовах застойвання паверхневых вод у плоскіх паніжэннях водападзелаў, падасланых воданепранікальнымі пародамі. Жыўленне такіх балот вільгаццю звычайна адбываецца за кошт атмасферных ападкаў.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш пашыраны ў паўночнай частцы Беларусі — масівы Даўбенішкі, Весялоўскае, Стрэчна, Обаль-1 і інш. Складаюць 13,1 % плошчы ўсіх балот Беларусі. Паверхня іх у сярэдзіне пукатая, таму што торф у цэнтры балота назапашваецца больш інтэнсіўна, чым на перыферыі. Для вярховых балот характэрны алігатрофныя расліны, непатрабавальныя да зольных элементаў. Флора бедная: дрэвы — хвоя, лістоўніца; кусцікі — верас балотны, мірт, багун балотны, багноўка, журавіны, імшарніца, буякі; травы — шэйхцэрыя, падвей похвенны, марошка, чаротнік, расіца круглалістая; сфагнавыя імхі. Фаўна таксама бедная: воўк (летам), лось, глушэц, курапатка белая, шэры журавель.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вярховыя балоты // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 198. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Балота // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вярховыя балоты