Вялікі комтур
Вялікі комтур[1] або архікомтур (ням.: Großkomtur) — адзін з найвышэйшых саноўнікаў Тэўтонскага ордэна, пераемнік вялікага магістра (хохмайстра).
Пасада вялікага комтура прыблізна адпавядае цяперашнім прэм'ер-міністру і міністру ўнутраных спраў.
У выпадку пагрозы пры адсутнасці хохмайстра меў права кіравання ўзброенымі сіламі Ордэна. У мірны час загадваў арсеналамі, вырабам рыштунку, складамі збожжа, а падчас вайны выконваў ролю абознага і галоўнага інтэнданта войскаў. Яму падначальваўся наземны і водны транспарт.
Адзін з двух ураднікаў, акрамя вялікага магістра, якія мелі ключы ад скрыні з пячаткай Ордэна. Разам з чатырма іншымі саноўнікамі (вялікім маршалам, вялікім шпітальнікам, вялікім шатным, вялікім скарбнікам) уваходзіў у раду вялікага магістра[2]. Да з'яўлення ўраду вялікага скарбніка (1240) распараджаўся скарбам Ордэна.
Памочнікам вялікага комтура быў віцэ-комтур (інакш малы комтур).
Зноскі
- ↑ Напісанне паводле: Сагановіч Г. М. Тэўтонскі ордэн // БЭ у 18 т. -- Т. 16. -- С. 147.
- ↑ A History of the Crusades: The Fourteenth and Fifteenth Centuries by Kenneth Meyer Setton, Harry W. Hazard. -- P. 578/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Stefan M. Kuczyński. Вялікая вайна з Тэўтонскім ордэнам 1409—1411 гадоў = Wielka Wojna z Zakonem Krzyżackim w latach 1409 - 1411. — Warszawa: WIH, 1980. — 68 с. — ISBN 83-11-06262-5.
- Алесь Краўцэвіч. Тэўтонскі ордэн: ад Іерусаліма да Грунвальда. — Мінск: «Навука і тэхніка», 1993. — 47 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-343-01409-7.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Баранаў А.. Список великих комтуров Тевтонского ордена (руск.)(недаступная спасылка). DEUSVULT.RU (14 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2012. Праверана 29 жніўня 2014.