Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 Альфа-Банк — чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 24 сакавіка — 25 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 11 |
Гарады | 10 |
Стадыёны | 11 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | БАТЭ (Барысаў) (9-ы раз) |
Другое месца | Шахцёр (Салігорск) |
Трэцяе месца | Дынама (Мінск) |
Дубліруючыя склады | Гомель |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 332 371 (2 014 за гульню) |
Згуляна матчаў | 165 |
Забіта галоў | 380 (2.3 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Дзмітрый Асіпенка (Шахцёр) (14 мячоў) |
Лепшы ігрок | Рэнан Брэсан (БАТЭ) |
← 2011 2013 → |
Вышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 (Альфа-Банк — Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе) — чэмпіянат па футболе сярод беларускіх каманд 2012 года.
У турніры павінны былі прымаць удзел 12 каманд, але мінскі «Партызан» з-за фінансавых праблем адмовіўся ад удзелу, у выніку колькасць удзельнікаў была скарочана да 11.
23 сакавіка Беларуская федэрацыя футбола падпісала дамову з генеральным спонсарам — «Альфа-Банкам».
Турнір прайшоў у тры кругі.
Чэмпіёнскі тытул сёмы раз запар заваяваў клуб БАТЭ з Барысава (усяго 9 тытулаў).
Па выніках сезона няма клубаў, якія б выбылі ў Першую лігу, толькі ФК «Тарпеда-БелАЗ» прыняў удзел у стыкавых матчах за права выступлення ў Вышэйшай лізе у сезоне 2013 года, дзе перайграў «Гарадзею» (0:1, 4:0) і захаваў месца ў вышэйшым дывізіёне.
Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам
[правіць | правіць зыходнік]Клубы, якія выйшлі ў Вышэйшую лігу з Першай лігі
[правіць | правіць зыходнік]Клубы, якія страцілі месца ў Вышэйшай лізе па выніках сезона 2011
[правіць | правіць зыходнік]Іншыя змены
[правіць | правіць зыходнік]- ФК «Дынама» (Брэст) змяніў назву на ФК «Брэст»
- ФК «Партызан» (Мінск) адмовіўся ад удзелу перад пачаткам сезона
Клубы-ўдзельнікі
[правіць | правіць зыходнік]Клуб | Месца ў сезоне 2011 | Горад | Стадыён | Умяшчальнасць |
---|---|---|---|---|
БАТЭ | Барысаў | Гарадскі | 5 402 | |
Белшына | 5 | Бабруйск | «Спартак» | 3 709 |
Брэст | 10 | Брэст | ДАСК «Брэсцкі» | 10 169 |
Гомель | Гомель | Цэнтральны | 14 307 | |
Дынама | 4 | Мінск | «Дынама-Юні» | 4 500 |
Мінск | 9 | Мінск | «Дынама» | 36 900 |
Нафтан | 7 | Наваполацк | «Атлант» | 4 522 |
Нёман | 8 | Гродна | ЦСК «Нёман» | 9 000 |
Славія-Мазыр | 1 у першай лізе | Мазыр | «Юнацтва» | 5 300 |
Тарпеда-БелАЗ | 6 | Жодзіна | «Тарпеда» | 3 200 |
Шахцёр | Салігорск | «Будаўнік» | 4 200 |
Трэнеры і капітаны
[правіць | правіць зыходнік]Клуб | Галоўны трэнер | Капітан | Адстаўкі трэнераў |
---|---|---|---|
БАТЭ | Віктар Ганчарэнка | Дзмітрый Ліхтаровіч | |
Белшына | Аляксандр Сяднёў | Аляксандр Шагойка | Сяргей Яромка (пасля 18-га тура) |
Брэст | (в.а.) Уладзімір Курнеў | Віталь Гайдучык | Сяргей Кавальчук (пасля 18-га тура) |
Гомель | Алег Кубараў | Мікалай Кашэўскі | |
Дынама | Алег Пратасаў | Станіслаў Драгун | Аляксандр Сяднёў (пасля 18-га тура) |
Мінск | Вадзім Скрыпчанка | Андрэй Разін | |
Нафтан | Ігар Кавалевіч | Мікіта Букаткін | |
Нёман | Сяргей Саладоўнікаў | Дзмітрый Раўнейка | |
Славія-Мазыр | Юрый Малееў | Уладзімір Гаеў | |
Тарпеда-БелАЗ | Ігар Крывушэнка | Арцём Чалядзінскі | Сяргей Гурэнка (пасля 8-га тура) Вадзім Бразоўскі (пасля 31-га тура) |
Шахцёр | Уладзімір Журавель | Андрэй Лявончык |
Прадстаўніцтва па рэгіёнах
[правіць | правіць зыходнік]У 22-м чэмпіянаце Беларусі па футболе прымалі ўдзел футбольныя клубы з усіх абласцей краіны.
Рэгіён | Колькасць камандаў | Клубы |
---|---|---|
Мінская вобласць | 3 | БАТЭ, Шахцёр, Тарпеда-БелАЗ |
Гомельская вобласць | 2 | Гомель, Славія-Мазыр |
Мінск | 2 | Дынама, Мінск |
Брэсцкая вобласць | 1 | Брэст |
Віцебская вобласць | 1 | Нафтан |
Гродзенская вобласць | 1 | Нёман |
Магілёўская вобласць | 1 | Белшына |
Стадыёны
[правіць | правіць зыходнік]БАТЭ (Барысаў) | Белшына (Бабруйск) | Брэст | Гомель | Дынама (Мінск) | Мінск |
---|---|---|---|---|---|
Гарадскі | «Спартак» | ДАСК «Брэсцкі» | Цэнтральны | «Дынама-Юні» | «Дынама» |
Умяшчальнасць: 5 402 | Умяшчальнасць: 3 709 | Умяшчальнасць: 10 169 | Умяшчальнасць: 14 307 | Умяшчальнасць: 4 500 | Умяшчальнасць: 36 900 |
Нафтан (Наваполацк) | Нёман (Гродна) | Славія-Мазыр | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | Шахцёр (Салігорск) | |
«Атлант» | ЦСК «Нёман» | «Юнацтва» | «Тарпеда» | «Будаўнік» | |
Умяшчальнасць: 4 522 | Умяшчальнасць: 9 000 | Умяшчальнасць: 5 300 | Умяшчальнасць: 3 200 | Умяшчальнасць: 4 200 | |
Турнірная табліца
[правіць | правіць зыходнік]М | Каманда | Г | В | Н | П | Мячы | ± | А | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | БАТЭ (Барысаў) | 30 | 21 | 5 | 4 | 51 − 16 | 35 | 68 | 2-і кв. раўнд Лігі чэмпіёнаў 2013/14 |
2 | Шахцёр (Салігорск) | 30 | 18 | 7 | 5 | 59 − 24 | 35 | 61 | 2-і кв. раўнд Лігі Еўропы 2013/14 |
3 | Дынама (Мінск) | 30 | 16 | 8 | 6 | 37 − 19 | 18 | 56 | 1-ы кв. раўнд Лігі Еўропы 2013/14 |
4 | Гомель | 30 | 14 | 8 | 8 | 39 − 24 | 15 | 50 | |
5 | Нёман (Гродна) | 30 | 10 | 11 | 9 | 43 − 36 | 7 | 41 | |
6 | Мінск | 30 | 11 | 6 | 13 | 36 − 46 | −10 | 39 | |
7 | Белшына (Бабруйск) | 30 | 7 | 9 | 14 | 26 − 40 | −14 | 30 | |
8 | Брэст | 30 | 8 | 5 | 17 | 27 − 38 | −11 | 29 | |
9 | Нафтан (Наваполацк) | 30 | 7 | 8 | 15 | 23 − 40 | −17 | 29 | |
10 | Славія-Мазыр | 30 | 7 | 6 | 17 | 22 − 58 | −36 | 27 | |
11 | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | 30 | 5 | 9 | 16 | 17 − 39 | −22 | 24 | Стыкавыя матчы |
Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі
Лідары чэмпіянату
[правіць | правіць зыходнік]Статыстыка ігракоў
[правіць | правіць зыходнік]
Бамбардзіры[правіць | правіць зыходнік]
|
Асістэнты[правіць | правіць зыходнік]
|
Крыніца: Football.By
Стыкавыя матчы
[правіць | правіць зыходнік]Па выніках сезона клуб «Тарпеда-БелАЗ», які заняў апошняе месца, быў вымушаны бараніць сваё месца ў Вышэйшай лізе ў стыкавых матчах супраць «Гарадзеі» (другое месца ў Першай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Тарпеда-БелАЗ» захавала месца ў вышэйшым дывізіёне, а «Гарадзея» засталася ў Першай лізе.
Першы матч
[правіць | правіць зыходнік]29 лістапада 2012 13:00 |
ФК Гарадзея | 1:0 | Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | Стадыён: Гарадзея, Гарадзея Гледачоў: 800 Суддзя: Дзяніс Шчарбакоў (Мінск) |
---|---|---|---|---|
Дз. Лебедзеў 6' | football.by |
Адказны матч
[правіць | правіць зыходнік]2 снежня 2012 13:00 |
Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) | 4:0 | ФК Гарадзея | Стадыён: Тарпеда, Жодзіна Гледачоў: 2300 Суддзя: Вадзім Панчанка (Магілёў) |
---|---|---|---|---|
К. Вяргейчык 31' П. Мендзі 54' А. Васькоў 65' А. Яцкевіч 75' |
football.by |
Факты
[правіць | правіць зыходнік]- Першы гол чэмпіянату Беларусі па футболе 2012 забіў Аляксандр Мацюхевіч («Брэст») у вароты бабруйскай «Белшыны».
- У матчы 4-га тура, калі салігорскі «Шахцёр» прымаў «Мінск» (7:0), нападнік гаспадароў Дзмітрый Камароўскі ўжо на 12-й хвіліне аформіў хет-трык, які потым пераўтварыў у покер.
- Упершыню ў чэмпіянаце Беларусі прымалі ўдзел легіянеры з Уругвая (Эрнан Фігерэда і Даніла Какара).