Вуліца Янкі Маўра (Мінск)
Выгляд
Вуліца Янкі Маўра Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Фрунзенскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Спартыўная, Пушкінская |
Назва ў гонар | Янкі Маўра |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Янкі Маўра — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска. Названа ў гонар у гонар Янкі Маўра (1883—1971), беларускага дзіцячага пісьменніка.
Знаходзіцца ў заходняй частцы Мінска. Атрымала сучасную назву ў 1972 годзе. Дагэтуль называлася 2-гі Бетонны завулак. Першапачаткова мела працягласць 2,1 км ад Дуніна-Марцінкевіча да Глаголева. Пазней адлегласць скарацілася з-за будаўніцтва прамысловых аб’ектаў паміж вуліцамі Панамарэнкі і Глаголева.
Забудавана 5-9-павярховымі дамамі (аўтар праекта Р. Андрэева і іншыя). Участак, набліжаны да вуліцы Панамарэнкі, забудаваны 2-павярховымі дамамі.
Па вуліцы не ходзіць грамадскі транспарт.
Перасячэнні
[правіць | правіць зыходнік]Перасякаецца з вуліцамі:
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Янкі Маўра (Мінск)
- Вуліца Янкі Маўра на сайце «Мінск стары і новы» Архівавана 11 лютага 2013.