Вуліца Каліноўскага (Мінск)
Выгляд
Вуліца Каліноўскага Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Працягласць | 3,3 км[1] |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Усход |
Назва ў гонар | Кастуся Каліноўскага |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вуліца Каліноўскага — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска ў жылых раёнах Зялёны Луг і Усход.
Вуліца названа ў 1963 годзе ў адзначэнне 100-годдзя Паўстання 1863—1864 гадоў у гонар Кастуся Каліноўскага (1838—1864), рэвалюцыянера-дэмакрата, мысліцеля і публіцыста, кіраўніка Паўстання 1863—1864 гадоў на Беларусі і ў Літве.
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Вуліца рацягнулася на 3,3 км ад Лагойскага тракту да праспекта Незалежнасці.
Забудова
[правіць | правіць зыходнік]- № 50, корпус 2 — будынак эксперыментальнай срэдняй школы № 137 імя П. М. Машэрава ў мікрараёне Усход-1 (1975—1978, архітэктары Э. Гальдштэйн, А. Лукомская, A. Сабалеўскі, Я. Дворак)[2].
- № 55 — былы кінатэатр «Вільнюс» (1975, архітэктары Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава[3], С. Богін[2]).
- № 54к1, 54к2, 54к3 — комплекс 16-, 18-, 20-павярховых жылых дамоў (архітэктары А. Белаконь, Н. Грачова, Г. Сысоеў, І. Папова[4], інжынеры А. Лур’е, М. Цюшко, М. Галкін, В. Перадзерый[2]).
Зноскі
- ↑ Вуліца Каліноўскага на Google Карце
- ↑ а б в Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Л. Г. Лапцэвіч, А. А. Міцянін. 89. Кінатэатр «Вільнюс» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Усход // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Каліноўскага (Мінск)