Вольга Міхайлаўна Клебановіч
Вольга Міхайлаўна Клебановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Вольга Міхайлаўна Клебановіч (нар. 25 лютага 1945, г. Ягертаў, Югаславія) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Закончыла 8 класаў Грэскай сярэдняй школы і пераехала ў Мінск. У 1966 г. закончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працавала ў Гродзенскім драматычным тэатры. З 1967 г. у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш значныя ролі: Сцепаніда («Знак бяды» В. Быкава), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Ніла Сніжко («Барабаншчыца» А. Салынскага), Вара («Разгром» А. Фадзеева), Вікторыя («Казкі старога Арбата» А. Арбузава), Лушка («Узнятая цаліна» М. Шолахава), Люся («Апошні тэрмін» В. Распуціна) і інш.
Знялася ў беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Заслужаная артыстка Беларусі (1982), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), народная артыстка Беларусі (1995).
Уладальніца прызоў Гран-пры на фестывалях: «Прыбалтыйская вясна» (1983), маладзёжнага ў Тбілісі (1986), тэатральнага ў Віцебску (1986). Уладальніца прыза «Крыштальная Паўлінка» (2003).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Нарадзіліся 25 лютага
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Югаславіі
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Народныя артысты Беларусі
- Уладальнікі «Крыштальнай Паўлінкі»
- Асобы
- Актрысы Беларусі