Перайсці да зместу

Вельф I

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вельф I
ням.: Welf I
граф у Аргенгау
? — 3 верасня 825
Пераемнік Конрад I Стары
сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга
? — 3 верасня 825

Нараджэнне 778
• невядома
Смерць 3 кастрычніка 825
• невядома
Род Старшая галіна Вельфаў[d]
Бацька Вельпа[d][1] або Гельф[d][1]
Маці Ірментруда Тыедрада фон Нагальцгау[d][1]
Жонка каля Гедвіга Саксонская[d][2][2]
Дзеці Юдзіф Баварская[d][3], Conrad I, Count of Auxerre[d][1], Эма Баварская[d][4][1], Rudolph[d][1] і unknown daughter von Altdorf[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вельф I (ням.: Welf, 7783 верасня 825) — граф у Аргенгау, сеньёр Альтдорфа і Равенсбурга, родапачынальнік дынастыі Старэйшых Вельфаў

Вельф I — першы дакладна вядомы прадстаўнік роду. Дакладнае яго паходжанне не вядома. Паводле сямейнай легенды паходжанне роду выводзілі ад Эдэкона, гунскага або скіфскага правадыра ў часы Атылы (каля 450 года), бацькі Адаакра. Аднак дакладна дрэва роду прасочваецца толькі пачынаючы з Вельфа I, па імі якога род і атрымаў сваю назву. Па адной з версій Вельф быў сынам графа Рутарда (ням.: Ruthard), які набыў уладанні ў раёне Мааса і Мозеля, і Ірменгільды. Па іншай версіі — ён сын графа Ізембарда.

Вельф I меў уладанні ў Баварыі і Швабіі. У 819 годзе яму ўдалося выдаць сваю дачку Юдыт за імператара Людовіка Набожнага, што паслужыла адпраўным пунктам ва ўзвышэнні роду. Пазней яшчэ адна яго дачка, Эма, ажанілася з сынам імператара Людовіка ад першага шлюбу — Людовікам Нямецкім.

Вельф памёр каля 3 верасня 825 года. У тым жа годзе яго ўдава стала абатысай манастыра Шэле каля Парыжа.

Жонка: Хелвіга Саксонская (пам. пасля 833), магчыма дачка саксонскага правадыра Відукінда, абатыса ў Шэле (каля Парыжа) з 825

Зноскі

1. а б в г д е ё Lundy D. R. The Peerage

2. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
3. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 354. — ISBN 978-2-9501509-3-6

4. Settipani C. La Préhistoire des Capétiens: Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 286. — ISBN 978-2-9501509-3-6