Перайсці да зместу

Вашынгтон (акруга, Мэн)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акруга Вашынгтон
англ.: Washington County
Сцяг
Сцяг
Краіна  ЗША
Статус Акруга
Уваходзіць у Мэн
Адміністрацыйны цэнтр Мачаяс
Дата ўтварэння 25 чэрвеня 1789
Насельніцтва (2020) 31 095
Плошча 8 440 км²
Акруга Вашынгтон на карце
Індэкс FIPS 23029
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Вашынгтон (англ.: Washington County) — акруга на ўсходзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 31 095 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Мачаяс.

Востраў Сен-Круа быў месцам часовага французскага паселішча ў 1604 годзе, якое ўзначаліў даследчык Самюэль дэ Шамплейн. У чэрвені 1775 года адбылася першая марская бітва Амерыканскай рэвалюцыі ў заліве Мачайас каля форта О’Браэн. Акруга Вашынгтон была заснавана 25 чэрвеня 1789 года і названа ў гонар аднаго з айцоў-заснавальнікаў ЗША Джорджа Вашынгтона.

Плошча акругі складае 8 440 км², з іх 6 640 км² (79 %) — суша, а 1800 км² (21 %) — вада. Мяжуе на ўсходзе з Нью-Брансуікам (Канада), азёры Чыпутнецікук, рака Сен-Круа і заліў Пасамакуодзі ўтвараюць мяжу. На поўдні акруга абмываецца Атлантычным акіянам. Акруга Вашынгтон складаецца з пагоркаў і далін і ўключае некалькі астравоў. Іншыя водныя шляхі — азёры Уэст-Гранд, Біг, Медыбэмпс і Баскахеган, а таксама рэкі Мачайас, Нарагагуагус і Плезант. У акрузе знаходзіцца самая ўсходняя кропка ЗША — Уэст-Куодзі-Хед[1].

Суседнія акругі

[правіць | правіць зыходнік]
Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
17902 760
18004 46161.6%
18107 87076.4%
182012 74461.9%
183021 29467.1%
184028 32733%
185038 81137%
186042 5349.6%
187043 3431.9%
188044 4842.6%
189044 482-0%
190045 2321.7%
191042 905-5.1%
192041 709-2.8%
193037 826-9.3%
194037 767-0.2%
195035 187-6.8%
196032 908-6.5%
197029 859-9.3%
198034 96317.1%
199035 3081%
200033 941-3.9%
201032 856-3.2%
202031 095-5.4%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Вашынгтон жылі 31 095 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 48,5 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 19,1 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 56,4 % — ад 18 да 65 гадоў і 24,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 89,3 %, афраамерыканцы — 0,5 %, карэнныя амерыканцы — 4,5 % і азіяты — 0,4 %. 2,1 % насельніцтва горада — лацінаамерыканцы[2].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 57 793 $, на хатнюю гаспадарку — у 44 847 $. 18,1 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 23,8 % маюць вышэйшую адукацыю. 46,8 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 4,6 % — самазанятыя работнікі, 12,3 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 20,0 % — дзяржаўныя служачыя, 16,4 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[2]. Акруга славіцца пастаўкамі дзікай чарніцы. Акрамя таго, у 2014 годзе вылаў амараў прынёс у эканоміку больш за 45 мільёнаў долараў. Вашынгтон ахоплівае сорак два гарады, тры плантацыі і дзве індзейскія тэрыторыі[3].

Зноскі

  1. Washington County, Maine, United States. Britannica. Праверана 3 снежня 2022.
  2. а б Washington County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 3 снежня 2022.
  3. Washington County, Maine. Washington County. Праверана 5 снежня 2022.