Ван Чун (мастак)
Ван Чун | |
---|---|
Дата нараджэння | 1494 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1533 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, каліграф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ван Чун (王寵, 1494 — 1533) — мастак і каліграф часоў дынастыі Мін, прадстаўнік школы У.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1471 годзе ў г. Чанчжоу (сучасны Сучжоў, правінцыя Цзянсу). Яго настаўнікам быў вядомы, але пазней забыты каліграф Цай Юй, які вучыўся ў свой час у Чжу Юньміна. Скончыў Імператарскі каледж у Нанцзіне. Зрэшты, не змог зрабіць службовай кар’еры і вярнуўся ў Чанчжоу. Усё жыццё пражыў у родным горадзе. Прафесійна займаўся жывапісам і каліграфіяй, зарабляючы гэтым на жыццё.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Як каліграф Ван Чун працаваў у стылі сіншу і хуткапісу. У першых двух почырках ён рабіў кароткія інтэрвалы паміж знакамі ў слупках. Іерогліфы маюць квадратны фармат, але яго энергапатокі шы круглявыя. Некаторыя адкідныя расцягнутыя ў даўжыню ў духу танскага Юй Шынаня. Тэхніка працы пэндзлем Ван Чуна ўзыходзіць да майстроў дынастый Цзінь і Тан, але ён спалучае каліграфічную спадчыну ў найбагацейшых метамарфозах уласнага стылю. Пэндзаль Ван Чуна рухаецца лёгка і вельмі натуральна. У яго манеры спалучаліся незвычайнасць і ўзвышша Чжу Юньміна і гарманічнасць і вытанчанасць Вэнь Чжэнміна.
Вядомы гарызантальны скрутак Ван Чуна «Цянь Цзі вэнь» («Пропіс тысячы іерогліфаў») з тайбэйскага музея Гугун, выкананы почыркам чжанцаа. Тэхніка пісьма ўзыходзіць да «Шы цы ці» Ван Січжы). Лічыцца, што сярод мінскіх каліграфаў ніхто так глыбока не зразумеў сакрэт гэтага выбітнага помніка і не ўвасобіў яго ва ўласнай стылістычнай манеры.
У жывапісу спецыялізаваўся ў адлюстраванні пейзажаў. На цяпер не захавалася ніводнай карціны са спадчыны Ван Чуна. У свой час яго называлі адным з «трох карыфеяў з У» (сумесна з Чжу Юньмінам і Вэнь Чжэнмінам).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ China Biographical Database
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fu Shen C.Y. Chinese Calligraphy in the Jade Studio Collection // The Jade Studio: Masterpieces of Ming and Qing Painting and Calligraphy from the Wong Nan-p’ing collection. New Haven, Yale Univercity Art Gallery. 1994.