Валянціна Мікалаеўна Пух
Валянціна Мікалаеўна Пух | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1969 (54 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Валянціна Мікалаеўна Пух (нар. 17 снежня 1969, с. Пулямец, Любомльскі раён, Валынская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 17 снежня 1969 года ў с. Пулямец Любомльскага раёна Валынскай вобласці (Украіна)[1].
Скончыла Луцкі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Лесі Украінкі па спецыяльнасці «Педагогіка і методыка пачатковага навучання»; Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Менеджмент»[1].
Працавала паштальёнам 3-га класа гарадскога аддзялення паштовай сувязі № 24 г. Брэста, намеснікам начальніка аддзяленняў паштовай сувязі № 24, 16 г. Брэста, старшым інструктарам дзяржаўнага прадпрыемства паштовай сувязі «Брэстаблпошта», начальнікам участка па апрацоўцы і кантролі інфармацыі, інжынерам 1-й катэгорыі, намеснікам начальніка аддзела па эксплуатацыі і бяспецы паштовай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Брэстаблпошта», дырэктарам Брэсцкага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Заходняй акругі № 1. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана нагрудным знакам «Ганаровы работнік сувязі Беларусі»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 снежня
- Нарадзіліся ў 1969 годзе
- Нарадзіліся ў Валынскай вобласці
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Ганаровыя работнікі сувязі Беларусі