Валузіян
Гай Вібій Валузіян | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Gaius Vibius Volusianus | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Трэбаніян Гал | ||||||
Папярэднік | Гастыліян | ||||||
Пераемнік | Эміліян | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
III стагоддзе
|
||||||
Смерць |
жнівень 253 |
||||||
Бацька | Трэбаніян Гал | ||||||
Маці | Афінія Геміна Бебіяна[d] | ||||||
Жонка | Messia Decia[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гай Вібій Валузіян (лац.: Gaius Vibius Volusianus; памёр у жніўні 253 года) — рымскі імператар у 251—253 гадах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Гай Вібій Валузіян быў сынам імператара Гая Вібія Трэбаніяна Гала і яго жонкі Афініі Геміны Бебіяны. Вядома, што ў яго была сястра, Вібія Гала.
Пасля гібелі імператара Дэцыя Траяна ў чэрвені 251 года ў бітве супраць готаў на трон узышоў бацька Валузіяна, Трэбаніян Гал, нягледзячы на тое, што ён падазраваўся ў здрадзе падчас бітвы. Трэбаніян Гал усынавіў Гастыліяна, сына Дэцыя Траяна, і зрабіў яго суправіцелем. Валузіян пры гэтым атрымаў тытул цэзара і ажаніўся з дачкой Дэцыя, тым самым умацаваўшы сваё становішча. Аднак у тым жа годзе Гастыліян памёр ад чумы і Валузіян змяніў яго ў якасці суправіцеля, атрымаўшы тытул аўгуста.
Але ў 253 годзе салдаты абвясцілі імператарам кіраўніка ніжняй Мёзіі Марка Эмілія Эміліяна, які незадоўга да гэтага перамог готаў, якія ізноў парушылі мір. Эміліян з войскамі рушыў на Рым. Трэбаніян Гал і Валузіян выступілі супраць мяцежнікаў, аднак абодва былі забіты ўласнымі салдатамі, калі збіраліся даць бітву на подступах да горада.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Павел Арозій. Гісторыя супраць язычнікаў. 7. 21. 4-6.
- Аўрэлій Віктар. Пра цэзараў. 30 і 31. 1-2.
- Псеўда-Аўрэлій Віктар. Выманні пра жыццё і норавы рымскіх імператараў. 30 і 31. 1.
- Еўтропій. Брэвіярый ад заснавання Горада. 9 . 5.
- Іардан. Пра паходжанне і дзеянні готаў. 104—106.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ковалев С. И. История Рима: ГЛАВА XII. КРИЗИС III в.