Перайсці да зместу

Бітва пры Арэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва за Арэ
Асноўны канфлікт: Стагадовая вайна
Дата 29 верасня 1364 года
Месца Арэ, Францыя
Вынік Перамога англічан
Праціўнікі
Фракцыя Жана V Доблеснага, Англія Аб'яднанне дэ Блуа, Францыя
Камандуючыя
Жан V, герцаг Брэтані Карл дэ Блуа, герцаг Брэтонскі
Сілы бакоў
3500 4000
Страты
няма звестак 1000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва пры Арэ (англ.: Battle of Auray, фр.: Bataille d'Auray) — адна з ключавых бітваў Стагадовай вайны паміж Англіяй і Францыяй пад горадам Арэ.

Бітве папярэднічала аблога горада англійскімі войскамі пад камандваннем герцага Брэтонскага Жана V Доблеснага пасля правалу мірных перамоў у 1364 годзе. Англійскія войскі ўвайшлі ў горад і аблажылі замак, блакаваны з моры англійскім флотам. Пазбаўленыя правіянта абложаныя былі гатовыя капітуляваць ужо 29 верасня пры ўмове, што да гэтага часу да абаронцаў замка не падаспее падмога.

27 верасня войскі Карла дэ Блуа знаходзіліся каля абацтва непадалёк ад горада. 28 верасня французскія войскі высадзіліся на левым беразе ракі, заняўшы пазіцыю насупраць замка. Асцерагаючыся акружэння, Жан з войскамі пакінуў горад і размясціўся на схілах правага берага ракі. 29 верасня пасля бясплодных перамоў французскія войскі пераправіліся цераз раку і размясціліся фронтам на поўдні, заняўшы вельмі няўдалую пазіцыю на багністай раўніне на поўнач ад замка. Англійскія войскі выстраіліся насупраць, чакаючы нападу французаў.

Бітва пачалася з кароткай перастрэлкі англійскіх лучнікаў і французскіх арбалетчыкаў. Затым у бой уступілі галоўныя сілы. Французы шмат разоў наносілі ўдары па пазіцыях англійскіх войскаў, але пакінутыя Іаанам рэзервы выратавалі становішча. Бітва была неверагодна бязлітаснай, з таго і з іншага боку не бралі палонных. Правае крыло французскай арміі было неўзабаве контратакавана і адкінута англічанамі, уцёкамі французаў завяршыўся і англійскі напад левага флангу французскіх войскаў. Французскі камандуючы Карл дэ Блуа, паранены дзідай у бітве, быў дабіты англійскім воінам. Англічане атрымалі ўпэўненую перамогу.

Перамога ў бітве спыніла вайну за Брэтонскую спадчыну, якая завяршылася дагаворам 1365 года.