З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва пад Зяленцамі |
---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года |
Карта вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года |
Дата |
18 чэрвеня 1792 |
Месца |
Зяленцы (цяп. Жылынці, Украіна) |
Вынік |
Перамога Рэчы Паспалітай |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
15,357 і 12 гармат
|
11,000 і 24 гарматы
| |
Страты |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бітва пад Зяленцамі — бітва вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, мэтай якой была абарона канстытуцыі 3 мая 1791 года. Бітва адбылася 18 чэрвеня 1792 года паміж арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем Юзафа Панятоўскага і войскамі Расійскай імперыі пад камандаваннем генерала Іраклія Маркова, якія былі часткай арміі генерала Міхаіла Крэчэтнікава, якая здзейсніла ўварванне ў Рэч Паспалітую з поўдня. Бітва скончылася перамогай Рэчы Паспалітай а штурм расійскіх войскаў быў адбіты, аднак неўзабаве войскі Панятоўскага пакінулі поле бою.