Бірнікская культура
Бірнікская культура Жалезны век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Арктыка | |||
Лакалізацыя | Аляска, Чукотка | |||
Датаванне | 600 — 1300 гг. | |||
Носьбіты | Інуіты | |||
Тып гаспадаркі | паляванне, рыбалоўства | |||
Пераемнасць | ||||
|
Бі́рнікская культура (англ.: Birnirk culture) — археалагічная культура продкаў інуітаў на Алясцы (ЗША) і ў Чукоцкай аўтаномнай акрузе (Расія). Існавала ў прамежку паміж 600 г. і 1300 г. З'яўляецца пераходнай ад Старажытнай берангаморскай культуры да культуры Туле.
Даследаванне
[правіць | правіць зыходнік]Бірнікская культура была вылучана амерыканскім археолагам Уілбертам Картэрам у 1950-х гг. у выніку раскопак у месцы Бірнік (Пігнік) каля мыса Прынца Уэльскага. На думку вучоных, яна ахоплівала ўзбярэжжа паўночнага захаду Аляскі, усходу і паўночнага ўсходу Чукоткі, у тым ліку астравы Святога Лаўрэнція і Урангеля. Найхутчэй, першасным раёнам узнікнення была Чукотка, і толькі потым культура распаўсюдзілася на Аляску. Генетычныя даследаванні 2014 г. рэшткаў прадстаўнікоў Бірнікскай культуры з азіяцкай часткі паказалі, што яны былі прамымі продкамі сучасных інуітаў.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]Бірнікская культура вылучаецца асаблівасцямі апрацоўкі каменю, гарпуннымі навершамі са шпорамі і бакавымі лёзамі, сланцавымі лёзамі, трохкутнымі санкамі і лукамі з кітовага вуса, складанымі відэльцамі для мяса, створанымі як для элегантнасці, так і практычнасці.
Носьбіты Бірнікскай культуры жылі ў невялікіх раззасяроджаных абшчынах, карысталіся паўзямлянкавымі жытламі з драўлянага або касцянога каракаса, абкладзенага дзёрнам, ужывалі мяса цюленяў, дзікіх птушак, карыбу, кітоў. Цюленім і кітовым тлушчом абагравалі і асвятлялі жытлы. Бірнікцы былі выдатнымі мастакамі. Яны гравіравалі касцяныя прылады, выразалі гузікі, падвескі і зашпількі ў форме галоў жывёл.