Білінгва (вазапіс)
Білінгва — тэхніка старажытнагрэцкага вазапісу, якая існавала ў Атыцы ў пераходны перыяд ад чорнафігурнага да чырвонафігурнага стылю ў вазапісе.
На адным боку керамічнага посуду наносілася выява, выкананая ў больш раннім чорнафігурным стылі, а на іншым — чырвонафігурная выява, часам на той самы сюжэт. Такія вазы вырабляліся вельмі кароткі перыяд часу, імаверна для таго, каб забяспечыць збыт керамікі ў новым невядомым чырвонафігурным стылі.
У тэхніцы білінгвы працавалі Андокід, Лісіпід, Ольтас, Эпіктэт і Псіякс. У стылі камбінаванага чорна-чырвонафігурнага роспісу звычайна выконваліся кубкі і амфары.
Ніжэй прыведзены прыклад амфары-білінгвы, на якой адлюстраваныя Геракл і Афіна вазапісца Андакідэса (захоўваецца ў Дзяржаўным антычным зборы, Мюнхен):
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Irma Wehgartner: Bilingue Vasen, in Der Neue Pauly Bd. 2 (1997), Sp. 677
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Білінгва (вазапіс)
- Білінгвальная амфара вазапісца Андакідэса Архівавана 21 жніўня 2018. (англ.)