Бычок (танец)
Выгляд
Бычок | |
---|---|
Кірунак: | народны |
Памер: | 2/4 |
Тэмп: | умераны ці хуткі |
Вытокі: | беларускія |
Роднасныя: | |
Лявоніха | |
Гл. таксама: | |
Жаніцьба Цярэшкі |
Бычок — традыцыйны беларускі танец. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны або хуткі. Вядомы ў некалькіх харэаграфічных варыянтах: найбольш старажытны блізкі да карагодаў, у якіх танцоры імітавалі баданні бычкоў; пазнейшыя набліжаюцца да кадрылі; сустракаюцца сольныя імправізаваныя варыянты. Бычок мог быць складовай часткай «Жаніцьбы Цярэшкі», дзе выконваўся пад прыпеўкі; напрыклад на Віцебшчыне спявалі:
Ах, матулечка, бычка, бычка, бычка,
Разгулялася дачка, дачка, дачка,
Ах, матулечка, цялушачка,
Разгулялася дачушачка.
Танец распаўсюджаны па ўсёй Беларусі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Чурко 1989, с. 95.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чурко Ю. М. Бычок // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Редкал. І. П. Шамяк (гл. рэд.) і інш.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 95. — ISBN 5-85700-014-9.