Буаке
Выгляд
Буаке
| ||||||||||||
Буаке (фр.: Bouaké) — горад у Кот-д’Івуары. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна Вале-дзю-Бандама і дэпартамента Буаке. Насельніцтва — 536 189 чал. (перапіс 2014 года).
З'яўляецца штаб-кватэрай сельскагаспадарчага даследчага інстытута Афрыканскі цэнтр рысу. Цэнтр рымска-каталіцкай архідыяцэзіі Буаке. Размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны, прыкладна за 50 км на паўночны ўсход ад вадасховішча Косу, за 350 км на поўнач ад Абіджана, на вышыні 312 м над узроўнем мора. Праз горад праходзіць чыгунка, якая злучае Абіджан з Буркіна-Фасо.