Брэсцкае таварыства ўрачоў
Брэсцкае таварыства ўрачоў | |
---|---|
Тып арганізацыі | асветніцкая |
Афіцыйная мова | руская |
Заснаванне | |
Заснаванне | 1903 |
Ліквідацыя | |
Спыненне дзейнасці | 1915 |
Брэ́сцкае тавары́ства ўрачо́ў — асветніцкая арганізацыя, якая існавала ў Брэсце ў 1903—1915 гадах. Старшыня арганізацыі — Л. І. Ястражамбецкі-Дзем’яновіч, віцэ-старшыня — К. І. Штарк, сакратар-казначэй — С. Б. Дземідовіч, бібліятэкар — Б. Б. Хват. Спыніла дзейнасць у сувязі з Першай сусветнай вайной[1].
Мэты і задачы. Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Мела статут, які прадугледжваў вывучэнне санітарнага становішча Гродзенскай губерні, збор і вывучэнне матэрыялаў па медыцынскай статыстыцы; наладжванне публічных чытанняў, выданне папулярных твораў для распаўсюджвання ў народзе ведаў па праблемах агульнай і асабістай гігіены і іншае; уладкаванне клінік, узаемны абмен практычнымі назіраннямі за развіццём хвароб і найбольш паспяховымі спосабамі іх лячэння і іншае[2].
Колькасць членаў
[правіць | правіць зыходнік]Аб’ядноўвала ўсіх урачоў горада: у 1903 годзе — 28 чалавек, у 1907 годзе — 21 чалавек.
Зноскі
- ↑ ЭГБ 1994.
- ↑ БелЭн 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брэсцкае таварыства ўрачоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 288. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Малчанаў, А. П. Брэсцкае таварыства ўрачоў / А. П. Малчанаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 88. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.