Брус Мак-Кандлес
Брус Мак-Кандлес | |
---|---|
англ.: Bruce McCandless II | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | капітан 1-га рангу |
Дата нараджэння: | 8 чэрвеня 1937 |
Месца нараджэння: |
|
Дата смерці: | 21 снежня 2017[1] (80 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брус Мак-Ка́ндлес ІІ (англ.: Bruce McCandless II, 8 чэрвеня 1937, Бостан — 21 снежня 2017[1], Conifer[d], Каларада[2]) — касманаўт ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Брус Мак-Кандлес II — сын Бруса Мак-Кандлеса (1911—1968), афіцэра ВМС ЗША, які атрымаў падчас Другой сусветнай вайны Ордэн Пашаны. Брус Мак-Кандлес II вучыўся ў сярэдняй школе ў Лонг-Біч (Каліфорнія), у 1958 годзе атрымаў ступень бакалаўра Ваенна-марской акадэміі ЗША ў Анаполiсе (штат Мэрыленд), дзе ён быў другім у сваім класе з 899 выпускнікоў. Пасля ён праходзіў стажыроўку на авіябазах ВМС ЗША ў Пенсаколе і Кінгсвіле. Пасля заканчэння навучання ў 1960 годзе ён служыў, у прыватнасці, на авіяносцы Форэстал і Энтэрпрайз. У 1964 годзе працаваў часова пілотам-інструктарам на флоце. У 1965 годзе атрымаў ступень магістра электратэхнікі ў Стэнфардскім універсітэце, у 1987 годзе — ступень магістра дзелавога адміністравання ў UHCL.
Жанаты на Берніс Дойл, у іх двое дзяцей. Яго хобі — электроніка, фатаграфія, дайвінг, палёты і катанне на лыжах.
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 1966 года ў групе касманаўтаў НАСА.
3-11 лютага 1984 года з В.Брандам, Р.Гібсанам, Р.Мак-Нэрам і Р.Сцюартам здзейсніў (як спецыяліст па аперацыях на арбіце) палёт на касмічным караблі «Спэйс шатл» («Чэленджэр»), у час якога ўпершыню ў свеце здзейсніў свабодны палёт у космасе пры дапамозе індывідуальнай ранцавай рухальнай устаноўкі (аддаліўся ад касмічнага карабля на адлегласць каля 100 м).
24-29 красавіка 1990 года здзейсніў палёт у складзе экіпажа касмічнага карабля «Спэйс шатл» («Дыскаверы»). У космасе правёў 13 сутак.
Мак-Кандлес пакінуў атрад астранаўтаў і НАСА 31 жніўня 1990 года і з 1995 года працуе ў кампаніі «Марцін-Марыета».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль Міністэрства абароны «За выдатную службу» (1985)
- Ордэн «Легіён пашаны» (1988)
- Медаль за службу нацыянальнай абароне
- Экспедыцыйны медаль узброеных сіл
- Медаль «За выключныя заслугі» (1974)
- Медаль НАСА за выключныя інжынерныя дасягненні (1985)
- Медаль «За касмічны палёт» (1984 і 1990)
- Узнагарода Амерыканскага аэракасмічнага таварыства імя Віктара Прэтара (1975 і 1985)
- Collier Trophy (1985)
- Узнагарода Нацыянальнага музея авіяцыі і касманаўтыкі (1985)
- Зала славы астранаўтаў ЗША (2005)
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Bruce McCandless, iconic spacewalker, dies at 80
- ↑ а б Bruce McCandless // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брус Мак-Кандлес
- Біяграфія Мак-Кандлеса на сайце НАСА
- Spacefacts biography of Bruce McCandless
- Асобы
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Бостане
- Памерлі 21 снежня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Каларада
- Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу ва Узброеных сілах» (ЗША)
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
- Узнагароджаныя медалём «За службу нацыянальнай абароне»
- Узнагароджаныя медалём «За выключныя заслугі»
- Лётчыкі ЗША
- Астранаўты ЗША