Брандэнбургскія вароты
Славутасць | |
Брандэнбургскія вароты | |
---|---|
ням.: Brandenburger Tor | |
| |
52°30′59″ пн. ш. 13°22′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Горад | Берлін |
Тып будынка | Брама |
Архітэктурны стыль | берлінскі класіцызм |
Архітэктар | Карл Готгард Лангганс[d] |
Дата заснавання | 1791 |
Будаўніцтва | 1789—1791 гады |
Вышыня | 26 м |
Матэрыял | пясчанік[1] |
Сайт | visitberlin.de/en… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брандэнбургскія вароты або Брандэнбургская брама (ням.: Brandenburger Tor) — архітэктурны помнік у Берліне (Германія).
Самы знакаміты сімвал Берліна і Германіі. Доўгі час былі сімвалам падзелу Германіі і Берліна, а пасля 1989 года сталі ўвасабленнем уз’яднання краіны.
Брадэнбургскія вароты — адзіныя гарадскія вароты Берліна, якія захаваліся, іх першапачатковая назва — Вароты міру. Пабудаваны Карлам Готгардам Ланггансам у 1789—1791 гадах і былі першым значным творам у стылі берлінскага класіцызму. Узорам для Брадэнбургскіх варот былі прапілеі Акропаля ў Афінах.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 8 мая 2020 года культурная арганізацыя Kulturprojekte Berlin правяла акцыю, прымеркаваную да 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Светлавой праекцыяй на варотах падзякавалі воінам краін-саюзніц за вызваленне ад нацызму. Слова «Дзякуй» з’явілася на беларускай, рускай, англійскай, французскай, нямецкай, украінскай і польскай мовах[2][3].
Зноскі
- ↑ https://www.steine-und-minerale.de/artikel.php?f=3&topic=3&ID=105&titel=In, auf und aus Gestein gebaut - Brandenburger Tor&keywords=Brandenburger Tor, Sehensw�rdigkeiten, Berlin, gro�es Tor
- ↑ На Брандэнбургскай браме ў Берліне з’явіліся словы падзякі за разгром нацызму. У тым ліку па-беларуску ФОТА
- ↑ На Бранденбургских воротах высветили слово «спасибо» на белорусском и еще нескольких языках Архівавана 16 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бранденбургские ворота