Перайсці да зместу

Блакітная ордэнская стужка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Блакітная ордэнская стужка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Catocala fraxini Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  423510
EOL  554998

Блакітная ордэнская стужка, Блакітная стужачніца (Catocala fraxini) — буйны начны матылёк з сямейства совак (Noctuidae).

Самая буйная са стужачніц Расіі і адна з самых буйных еўрапейскіх совак — даўжыня пярэдняга крыла можа дасягаць 4,5 см, а размах крылаў — 110 мм (дыяпазон — ад 85 да 110 мм).

Афарбоўка пярэдніх крылаў «сінявата-светла-шэрая з чорным апыленнем» і светлымі, да белага, з папярочнымі лініямі, акружанымі аблямоўкай. Пупышкападобная светлая пляма, з цёмнай аблямоўкай, пад ім размяшчаецца светлая або нават белая пляма няправільнай формы.

Хвалісты малюнак імітуе кавалачак кары дрэва і служыць для матылька абаронай, калі днём ён спакойна сядзіць на ствале.

Заднія крылы чорныя ці цёмна-бурыя, з шырокай блакітнай паласой (перавяззю) і белай махрынкай. Паласа не зубчастая, а паўкруглая.

Паштовая марка Беларусі.

Пашырэнне: амаль уся Еўропа (Сярэдняя і, часткова, Паўночная[1]), адсутнічае на крайнім поўдні, а таксама ў зоне росту іглічных лясоў, амаль уся Расія, Каўказ, Паўднёвая Сібір, Прыамур’е, Прымор’е, Паўднёвыя [[Курыльскія астравы], Цэнтральная Азія, Карэя, Кітай, Японія. Увогуле, у сваім распаўсюдзе прымеркаваны да лясной зоне.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Лётае па ўзлесках лісцвена-мяшаных лясоў, па берагах рэк. Сустракаецца ў садах і парках. У гарах падымаецца да мяжы лісцяных лясоў.

Матылёк актыўны ноччу, ляціць на святло, але, як і Catocala sponsa садзіцца побач з крыніцай святла, а не на ім.

  1. Ламперт К. Атлас бабочек и гусениц. — Минск: Харвест, 2003.
  • Жизнь животных по А. Э. Брему. Т.2: Членистоногие. — М.: Учпедгиз РСФСР, 1941.
  • Ламперт К. Атлас бабочек и гусениц. — Минск: Харвест, 2003.
  • Райххолф-Рим Х. Бабочки. — М.: Астрель, 2002.
  • Алексеев В. Г., Бабенко В. Г. Атлас бабочек. — М.: Росмэн-Пресс, 2005.