Белінцона
Горад
Белінцона
Bellenz
| ||||||||||||||||||||||||||
Белінцона — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора.
Насельніцтва і эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]На 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску.
Белінцона з'яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардская чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону.
Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з'яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка.
Зноскі
- ↑ а б Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 Hauptbereichen — Federal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
- ↑ https://m3.ti.ch/DFE/DR/USTAT/allegati/comune/669bellinzona.pdf
- ↑ (unspecified title) Праверана 15 ліпеня 2023.
- ↑ а б https://www.post.ch/en/pages/plz-suche
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Белінцона