Белювеліргандаль
Выгляд
Белювеліргандаль | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1948 |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Смаленская, д. 33 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Уладзімір Міргалоўскі |
Галіна | Гандаль |
Прадукцыя | Продаж, рамонт і закуп упрыгажэнняў |
Абарот | ▲263 млрд рублёў (2013; $29,3 млн) |
Аперацыйны прыбытак | ▼17,3 млрд руб ($1,93 млн) |
Чысты прыбытак | ▼13,4 млрд руб ($1,5 млн) |
Дэвіз | Залатыя правілы, залатыя гарантыі |
Матчына кампанія | «Гомельскі Крышталь» |
Сайт | www.beluvelirtorg.by |
«Белювеліргандаль» — беларуская дзяржаўная сетка ювелірных крам, заснаваная ў 1948 годзе ў Мінску[1]. Мае 40 крамаў у 25 гарадах Беларусі. У 2011 г. займала 30 % ювелірнага рынку краіны. Змяшчала 110 тыс. ювелірных вырабаў, па амаль палове з якіх складалі залатыя і сярэбраныя. 60 % тавараў завозілася з-за мяжы. 30 % — з Гомеля. Рэшту тавараў складалі сувеніры.
Залатыя завушніцы, ланцужкі і пярсцёнкі пераважна пастаўлялі расійскія заводы Кастрамы, Масквы і Пецярбургу. Сярэбраныя ўпрыгожванні закупаліся ў Італіі, Расіі і Украіне[2].
Зноскі
- ↑ «Белювеліргандаль», беларускае рэспубліканскае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства . Нацыянальная бібліятэка Беларусі (7 студзеня 2008). Праверана 8 ліпеня 2014.
- ↑ Павел Бераснеў, Алена Даўжанок. Мы працуем перш за ўсё для нашых пакупнікоў // Звязда : газета. — 12 лютага 2011. — № 28 (26892). — С. 4-5. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)