Беларуськалій
ААТ «Беларуськалій» | |
---|---|
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1963 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Салігорск |
Адрас | |
Ключавыя постаці |
генеральны дырэктар Іван Іванавіч Галаваты |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | хлорысты калій |
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Белнафтахім |
Сайт | www.kali.by |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выступ В. Курбыка перад рабочымі «Раммантажбуд» |
Беларуськалій — прадпрыемства па здабычы калійнай солі, заснаванае ў 1963 годзе на аснове Старобінскага радовішча (Салігорскі раён). Мае 4 руднікі і прадстаўніцтвы ў Аўстрыі (Вена) і Літве (Вільнюс). Вырабляе калійныя ўгнаенні і харчовую соль, якія большасцю пастаўляе за мяжу. На долю прадпрыемства ў 2010 г. прыпадала 16 % сусветнай вытворчасці калію (8,6 млн тон)[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1949 г. было адкрыта адно з найбуйнейшых у свеце радовішчаў калійнай солі — Старобінскае калійнае радовішча. У 1949—1952 гг. на радовішчы праводзіліся першапачатковыя геалагаразведачныя работы для вызначэння формы і аб’ёму здабычы. Першая чарга Першага Салігорскага калійнага камбіната, была ўведзена ў эксплуатацыю ў снежні 1963 г. З пускам астатніх двух (1965 і 1969 гг.) у краіне быў створаны Беларускі калійны басейн, які здабываў каля трэці ўсіх калійных угнаенняў у СССР[3].
З 25 верасня 2005 г. замежныя пастаўкі ажыццяўляе праз сумеснае з расійскім «Уралкаліем» (Бярэзнікі, Пермскі край) ЗАТ «Беларуская калійная кампанія».
У 2012 г. чысты прыбытак прадпрыемства склаў 965 млн долараў ЗША.
З 6 лістапада 2014 г. пасаду кіраўніка займае Іван Галаваты[4].
12 красавіка 2017 г. на 1-м рудаўпраўленні адбыўся стыхійны страйк. Паводле інфармацыі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікі трэста «Раммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу з-за памяншэння фактычнай зарабатнай платы ў два разы[5]. 14 красавіка з прадстаўнікамі незадаволеных заробкамі салігорскімі будаўнікамі сустрэўся гендырэктар «Беларуськалія» І. Галаваты, які паабяцаў «вырашаць такія пытанні ў працоўным парадку»[6].
У 2020 годзе Беларуськалій стаў адным з цэнтраў усебеларускіх стачак, якія адбыліся пасля фальсіфікацыі выбараў і гвалту праваахоўных органаў супраць пратэстоўцаў[7]. 19 лістапада «Беларуськалій» звольніў 49 бастуючых работнікаў за «прагулы»[8]. У чэрвені 2021 года Еўрапейскі Саюз увёў сектаральныя санкцыі ў адносінах Беларусі, якія прадугледжваюць, у тым ліку, забарону на гандаль і транзіт асобных відаў калійных угнаенняў[9]. 9 жніўня 2021 года ЗША ўнеслі Беларуськалій у спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[10][11]. У той жа дзень Вялікабрытанія і Канада ўвялі абмежаванні на пэўныя калійныя ўгнаенні з Беларусі[12][13].
27 жніўня 2021 афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю Петрыкаўскі горна-абагачальны комплекс ААТ «Беларуськалій». Яго будавалі амаль 10 гадоў, на работы было патрачана каля $1,25 млрд. Запасаў калійнай руды тут хопіць на 100 гадоў[14].
2 снежня 2021 года «Беларуськалій» трапіў пад санкцыі Вялікабрытаніі, а Міністэрства фінансаў ЗША ўключыла «Беларускую калійную кампанію» ў амерыканскі санкцыйны спіс[15]. У чэрвені 2022 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс ЕС[16].
У 2022 годзе Канада, ЕС і Швейцарыя ўвялі санкцыі супраць «Беларуськалія», яго генеральнага дырэктара Івана Галаватага, а таксама Беларускай калійнай кампаніі[17][18][19]. У студзені 2023 года прадпрыемства было ўнесена ў санкцыйны спіс Украіны[20]. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Галаватага, Беларуськалія і Беларускай калійнай кампаніі[21].
У жніўні 2024 года выйшла расследаванне Беларускага расследавальніцкага цэнтра, Белсата, украінскай службы Радыё «Свабода», Кіберпартызан і іншых арганізацый, паводле якога для абыходу санкцыяў супраць «Беларуськалія» выкарыстоўваецца кампанія, зарэгістраваная на Кіпры і звязаная з асяроддзем Віктара Шэймана[22].
Вытворчасць калійных угнаенняў
[правіць | правіць зыходнік]Вытворчасць калійных угнаенняў, тыс. т[23][24][25][26]: |
Зноскі
- ↑ http://www.gki.gov.by/uploads/files/info dlya investorov/Investoram/memorandums_excel/600122610.pdf
- ↑ Ганна Кот. «Беларуськалій» за I паўгоддзе павялічыў чысты прыбытак у 4,2 раза да Br2,5 трлн. . Эканоміка. Беларускае тэлеграфнае агентва (6 лютага 2012).
- ↑ Гісторыя Беларусі: у 6 т. / [рэдкалегія: М. Касцюк (гал. рэд.) і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская, У. Завальнюк, М. Касцюк і інш.; рэд. тома У. Навіцкі]. — Мн.: Современная школа; Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл. — С. 245. — ISBN 978-985-539-243-0 (Современная школа); ISBN 978-985-469-337-8 (Экоперспектива).
- ↑ Президент Беларуси дал согласие на назначение Ивана Головатого гендиректором ОАО «Беларуськалий» (руск.). БелТА (6 лістапада 2014).
- ↑ В Солигорске прошло стихийное собрание монтажников Треста «Реммонтажстрой» Архівавана 20 красавіка 2017.
- ↑ С недовольными зарплатами солигорскими строителями встретился гендиректор «Беларуськалия» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (14 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2017.
- ↑ Алина Исаченко. Что происходит на предприятии «Беларуськалий» — основном поставщике валюты для Александра Лукашенко? (руск.). BBC World Service (6 мая 2021). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ «Беларуськалій» звольніў 49 страйкоўцаў за «прагулы» . Наша Ніва (19 лістапада 2020). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ ЕС афіцыйна ўхваліў сектаральныя санкцыі супраць Беларусі . Наша Ніва (24 чэрвеня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). Zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
- ↑ US, Along With UK and Canada, Slaps More Sanctions on Belarus (англ.). Голас Амерыкі (9 жніўня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ UK, US and Canada impose fresh sanctions on Belarus (англ.). Politico (9 жніўня 2021). Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ "Без перабольшання гістарычны дзень". Петрыкаўскі ГАК афіцыйна ўведзены ў эксплуатацыю
- ↑ Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі . Белсат (3 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2021. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Восемь белорусских компаний попали под санкции Евросоюза (руск.). Белорусы и рынок (3 чэрвеня 2022).
- ↑ Канада расширила санкции против белорусских властей (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2022. Праверана 26 красавіка 2022.
- ↑ ЕС ввел санкции против Москвы и Минска. В списке основатель "Яндекса" Волож, Алина Кабаева и глава ЦИК Беларуси (руск.). Настоящее Время (3 чэрвеня 2022). Праверана 20 студзеня 2023.
- ↑ Searching for subjects of sanctions (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft.
- ↑ Беларуськалій, Белчыгунка і іншыя. Новы ўдар па рэжымных прадпрыемствах . Новы Час (29 студзеня 2023).
- ↑ Суд ЕС не зняў санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара і БКК . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 верасня 2024).
- ↑ Шэйман, Кіпр, санкцыі: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на каліі і люксавых аўто . Еўрапейскае радыё для Беларусі (8 жніўня 2024).
- ↑ Промышленность Республики Беларусь. Статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2013. — С. 144.
- ↑ Промышленность Республики Беларусь. Статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 113.
- ↑ Социально-экономическое положение Республики Беларусь в январе – декабре 2019 г. . Праверана 21 ліпеня 2020.
- ↑ Mineral Commodity Summaries . National Minerals Information Center.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кампаніі паводле алфавіта
- Кампаніі, заснаваныя ў 1963 годзе
- Прадпрыемствы Салігорска
- Хімічныя і нафтахімічныя кампаніі Беларусі
- Хімічныя і нафтахімічныя прадпрыемствы
- Вытворцы мінеральных угнаенняў
- Беларускія юрыдычныя асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС