Бахла
Выгляд
| ||||||
Бахла (араб. بهلاء) — адзін з найстаражытных каралеўскіх гарадоў Амана. Горад размешчаны ў рэгіёне Эд-Дахілія, за 180 км на поўдзень ад Маската, на падножжы гор Джабаль аль-Ахдар. Акружаны гарадской сцяной з глінянай цэглы, вышынёй 5 м і даўжынёй 12 км.
З XII па XVII стагоддзе Бахла была сталіцай дынастыі Набхані.