Батанічны сад Белфаста
Батанічны сад Белфаста (англ.: Botanic Gardens) — батанічны сад у горадзе Белфаст (Паўночная Ірландыя, Вялікабрытанія). Сад размешчаны ў паўднёвай частцы горада на Станміліс-роўд, паблізу універсітэта Квінс. Музей Ольстэра размешчаны ля галоўнага ўваходу батанічнага саду.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сад быў адкрыты ў 1828 годзе як прыватны Каралеўскі батанічны сад Белфаста. Да 1895 быў адкрыты для грамадскасці толькі па нядзелях. Затым сад стаў грамадскім паркам.
Найбольш адметным у батанічным садзе з'яўляецца зімовы сад у Пальмавай аранжарэі. Першы камень у падмурак быў закладзены маркізам Данегалам у 1839 годзе, працы былі завершаны ў 1840 годзе. Гэта адзін з самых ранніх прыкладаў крывалінейных чыгунных аранжарэй у свеце. Распрацавана Чарльзам Ланьянам і пабудавана Рычардам Цёрнерам, белфасцкая Пальмавая аранжарэя з'яўляецца папярэдніцай аранжарэі ў К'ю і Ірландскага нацыянальнага батанічнага саду ў Гласневіне. Цёрнер пабудаваў абедзве гэтыя аранжарэі. Пальмавая аранжарэя складаецца з двух крылаў — прахалоднага крыла і трапічнага крыла, якое мае купал. Ланьян змяніў свае першапачатковыя планы і павялічыў вышыню купала, што дазваляе вырошчваць нашмат вышэйшыя расліны. У мінулым тут расла 11-мятровая лілея Doryanthes palmeri, радзімай якой з'яўляецца Аўстралія, яна нарэшце заквітнела ў сакавіку 2005 года пасля 23 гадоў чакання. У Пальмавай аранжарэі таксама расце 400-гадовая Xanthorrhoea.
У батанічным садзе ёсць і іншая аранжарэя, пабудаваная ў 1889 годзе, якая мае унікальны дызайн. У 1932 годзе быў пабудаваны ружоўнік.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Батанічны сад зімой
-
Інтэр'ер аранжарэі
-
Ставок
-
Вазон
-
Дэкаратыўная урна
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Батанічны сад Белфаста
- Walk NI - Botanic Gardens
- Belfast City Council - Botanic Gardens