Перайсці да зместу

Басовішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Басовішча
лагатып
фота
Выступ гурта «N.R.M.» на «Басовішчы—2007».
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўная музыка
рок-музыка
Гады правядзення 19902019
Краіна  Польшча
Горад Гарадок
Заснавальнікі БАС
Мова песень беларуская
польская
Ганаровыя
госці
N.R.M.
Трансляцыя Белсат
basowiszcza.org

«Басо́вішча» (Фестываль Музыкі Маладой Беларусі, польск.: Basowiszcza) — штогадовы фестываль беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіўся Беларускім аб’яднаннем студэнтаў (БАС) на некамерцыйнай аснове на лясной паляне Борык каля мястэчка Грудак на Беласточчыне з 1990 да 2019 года.[1] Арганізатары вырашылі, што 30-е па ліку «Басовішча» стане апошнім[2][3].

Фэст адбываўся на працягу двух ліпеньскіх дзён. Традыцыйна на фестывалі ладзіўся конкурс маладых выканаўцаў, якія даслалі свае заявы на ўдзел і паспяхова прайшлі адбор[4][5]. Штогод на фестываль прыязджала ад пяці да дванаццаці тысяч чалавек[6].

Гурт «Pomidor/OFF» на «Басовішчы-2008».

Штогод у асноўнай частцы праграмы «Басовішча» бралі ўдзел каля двух дзясяткаў гуртоў. Пераважная колькасць з іх з’яўляліся беларускімі, але звычайна ў праграму ўваходзілі некалькі польскіх гуртоў. Цягам некалькіх апошніх гадоў у фестывалі ўзялі ўдзел гурты з ЛітвыIR», «Mountainside  (літ.)»), УкраіныТінь Сонця  (бел. (тар.))», «…и Друг Мой Грузовик  (укр.)») і гурт з Італіі («Orchestra Arturo Piazza»).

Сярод гуртоў з Беларусі практычна кожны год удзел бралі «N.R.M.», «ULIS», «Neuro Dubel», «Крама». Сярод гуртоў з Польшчы — «ZERO-85», «RIMA».

У першы дзень фестывалю перад асноўнай часткай звычайна ладзілася вольная сцэна, дзе гурты маглі прадэманстраваць свае здольнасці[7][8].

Выступ гурта «Крама» на «Басовішчы-2007».

У 2007 годзе фестываль працягваўся тры дні замест традыцыйных двух, у выніку чаго больш за 30 гуртоў атрымалі магчымасць выступіць на «Басовішчы»[9].

Конкурсная частка

[правіць | правіць зыходнік]
Пераможцы конкурснай часткі «Басовішча-2008» — гурт TLUSTA LUSTA.

У 1992 годзе ў праграму фэстываля быў уключаны конкурс маладых выканаўцаў, за перамогу ў якім маладыя гурты атрымлівалі прызы: звычайна фінансавыя ўзнагароды альбо час запісу ў студыі. У розныя гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты «R.F.Braha» (1997); «КальЯн» (1998); «Znich», «Deviation», «Exist», «Алесюкі» (1999); «Сонца Мао», «PostScriptum  (укр.)», «Zet», «RIMA» (2000); «Impatt», «Бан-Жвірба», «Праект 2001», «ZERO-85» (2001); «Partyzone», «BN», «STOD» (2002); «Triquetra», «Сьцяна», «IQ48», «Indiga» (2003); «Таксі», «Сонцаварот», «Tarpach», «HMP» (2004); «5set5  (бел. (тар.))», «Зьмяя», «Mauzer», «Imprudence» (2005); «Parason», «S.D.M.», «Vodar Susviet», «Людзі Сьвятла», «Nevma» (2006); «Фляўс і Кляйн», «SOK», «Unia» (2007); «TLUSTA LUSTA», «Spita/\ь F», «Глюкі» (2008) і іншыя[10][11][12].

У 2009 годзе пры правязенні юбілейнага, дваццатага фэсту, ад конкурсу маладых выканаўцаў было вырашана адмовіцца. Як патлумачыла намесніца старшыні Беларускага аб’яднання студэнтаў Кася Кузьміч, няма сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды, бо «гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасць»[13]. Замест маладых гуртоў былі запрошаны пераможцы конкурсаў папярэдніх гадоў.

Публіка на «Басовішчы-2007».

Штогод «Басовішча» наведвала некалькі тысячаў гледачоў.[14] Чакалася, што фестываль 2008 года наведаюць 3 тысячы гледачоў.[15]

Візавае пытанне

[правіць | правіць зыходнік]

Ад 21 снежня 2007 года Польшча далучылася да краінаў-удзельніц Шэнгенскай зоны. Гэта падвысіла кошт аднаразовых візаў для грамядзянаў Беларусі з 5 да 60 еўра з дадаваннем больш жорсткіх патрабаванняў для атрымання візы.[16] У 2008 годзе Беларускае аб’яднанне студэнтаў вяло перамовы з Міністэрствам замежных справаў Польшчы пра спрошчанае атрыманне бясплатных візаў для наведвальнікаў фестывалю з Беларусі. Дамова была дасягнута, але з абмежаваннем у 150 бясплатных візаў для гледачоў, бо колькасць усіх ахвотных значна перавышала консульскія магчымасці[15], у выніку чаго візы атрымалі тыя, хто найхутчэй падаў заяўкі.

У 2009 годзе вырашэннем пытання з візамі займаўся гарадзенскі рух «За Свабоду!» як суарганізатар «Басовішча-2009». Уся візавая падтрымка гледачоў фэстываля ажыццяўлялася праз польскі кансулят у Гродна, бо дамовіцца пра выдачу бясплатных візаў для гледачоў у Мінску ў арганізатараў не атрымалася.[17] У выніку візы атрымалі каля 600 з тысячы ахвотных патрапапіць на фестываль. Паводле словаў каардынатара фестываля Паўла Мажэйкі людзі прынеслі дакументы ў апошнія дні, таму кансулят проста не здолеў разгледзець усе заяўкі за малы час. У выніку візу не атрымалі каля 400 чалавек з тых, што падалі дакументы.[18] Паводле іншых звестак, праз гродзенскі рух «За Свабоду!» бясплатныя візы атрымалі 800 чалавек[19].

Размяшчэнне і даезд

[правіць | правіць зыходнік]

Сцэна, дзе праводзіцца фестываль, размяшчаецца на лясной паляне Борык (польск.: Borek). Падчас правядзення фестываля тут ствараецца намётавае мястэчка, дзе жыве ў намётах у дні фэсту большасць гледачоў, і разгортваецца інфраструктура харчавання і пітва[20][21]. Намётавае мястэчка звычайна ахоўваецца, уваход на яго і размяшчэнне намётаў платны, хаця і не вельмі дарагі (каля 10 злотых).

На аўтамабілі да месца правядзення фестываля з Беларусі даехаць можна праз памежны пераход БераставіцаБаброўнікі да паварота на Гарадок, з Беластоку — па дарозе 65. Цягніком з Гродна можна патрапіць у Кузніцу Беластоцкую, адкуль аўтобусам ці цягніком да Беластоку. З цэнтральнага аўтавакзала ў Беластоку да Гарадка (прыпынак польск.: Waliły-Stacja) аўтобусам. З Мінску звычайна арганізуецца групавы даезд ахвотных адразу да месца правядзення фестываля.

У 2006 годзе арганізатары сутыкнуліся з забаронай правядзення канцэртаў «Адборышча» (адборачнага тура да «Басовішча-2006») у Мінску[22].

Журналіст Ян Максімюк, гаворачы пра значэнне фестывалю, адзначае, што «Басовішча» было задумана на Беласточчыне як адзін з захадаў, што ўключае рэгіянальную беларускасць у агульнабеларускі кантэкст. У доўгатэрміновай перспектыве гэта аказалася памылковым і безвыніковым. На «Басовішчы» выступалі штораз іншыя і штораз лепшыя гурты з Мінску, але тое, што яны спявалі, было ўжо па-за мясцовым падляскім кантэкстам, прынамсі па-за кантэкстам маладых, якія танчылі перад сцэнай і пілі піва ў кустах, але ніякага беларускага мэсыджу на «Басовішчы» ўжо не лавілі[23].

Таццяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» ў 2007 годзе пісала, што фестываль «з’яўляецца адзіным і найстарэйшым музычным конкурсам, у рамках якога маладыя беларускія рок-гурты могуць сябе праявіць і атрымаць цалкам важкі прыз»[24].

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фестывалю: «„Басовішча“ задумвалася не як фестываль беларускай музыкі ў выгнанні, а як свята мясцовых беластоцкіх беларусаў»[25].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010–2019 гадоў назваў фестываль «Меккай беларускай рок-музыкі»[26]. Алег Клімаў, шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», у 2003 годзе так апісаў фестываль: «„Басовішча“ — гэта беларускі „Вудстак“, толькі на тэрыторыі Польшчы, якая мяжуе з Беларуссю. Таму пра фэст гэты не ведае ніхто не толькі ў свеце, але і нават у астатняй Польшчы. Крутое, увогуле, свята жыцця»[27].

  1. Мінчонак, Аляксей. “Рок-кола” vs. “Басовішча” (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (30 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  2. svaboda.org
  3. Максімюк, Ян. Некалькі словаў пра «Басовішча», якіх ня скажа ніхто . Беларуская служба Радыё «Свабода» (13 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2020. Праверана 6 сакавіка 2020.
  4. Канапкін, Ягор. У конкурсе Басовішча сёлета спаборнічаюць 28 гуртоў . generation.by (4 чэрвеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2013. Праверана 22 лютага 2019.
  5. Мінчонак, Аляксей. "Басовішча-2004": нашая справаздача (недаступная спасылка). Тузін Гітоў (2004). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2004. Праверана 18 лістапада 2019.
  6. Самусик, Ольга “ОСА”; Червяков, Сергей; Помидоров, А. (2004). "«Басовище» :: Низвержение устоев". Музыкальная газета(руск.) (14). Архівавана з арыгінала 2020-01-09. Праверана 2020-09-07. каждый год народу съезжается от пяти до двенадцати тысяч человек
  7. Еврорадио. Лёник Тарасевич: Первое "Басовище" больше напоминало студенческую встречу (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  8. Еўрарадыё. Лёнік Тарасевіч: Першае “Басовішча” больш нагадвала студэнцкую сустрэчу . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2020. Праверана 6 красавіка 2020.
  9. Воля Кузьміч.. У праграме Басовішча-2007 больш за 30 гуртоў. Generation.by. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  10. Карпюк, Ілона (2010-07-25). "Толькі „зорачкі" на „Басовішчы-2010" не засвяціліся" (PDF). Ніва (30): 3. ISSN 0546-1960. Архівавана (PDF) з арыгінала 2020-03-18. Праверана 2020-03-18.
  11. Шульц, Міра. Куды знікаюць пераможцы “Басовішча”? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  12. Шульц, Мира. Куда исчезают победители "Басовища"? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  13. Сяргей Будкін.. «Басовішча»: «У конкурсе няма сэнсу»(недаступная спасылка). Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2011. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  14. ХХ Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 17—18 ліпеня 2009(недаступная спасылка). basowiszcza.org. Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2009. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  15. а б Зьміцер Панямонаў. На «Басовішчы» чакаюць 3 тыс. гледачоў, але беларускім фанам далі толькі 150 віз(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (10 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2023. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  16. AFP in Gr​​ódek. 'Here we breathe freedom': Basowiszcza festival amplifies Belarus opposition (англ.). The Guardian (20 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22 лютага 2020.
  17. Маша Яр.. Візу на «Басовішча» можна атрымаць толькі ў Гродне. Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 чэрвеня 2009). Праверана 30 чэрвеня 2018.(недаступная спасылка)
  18. Ганна Балаховіч.. Каля 400 чалавек не атрымалі візы на «Басовішча»(недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2009. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  19. Выдадзена больш за 800 пашпартоў з візамі. LiveJournal. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  20. Маліноўскі, Ілля. Як на “Басовішчы” рыкаў Таболіч, а Крама адправіла інструменты ў Пецярбург . Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 20 студзеня 2020.
  21. Малиновский, Илья. Как на "Басовище" рычал Таболич, а Krama отправила инструменты в Петербург (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2020.
  22. Будкін, Сяргей; Мінчонак, Аляксей. "Басовішча" - ідэалягічна небясьпечнае мерапрыемства . Тузін Гітоў. mpby.ru (23 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  23. svaboda.org
  24. Замировская, Татьяна (2007-06-18). "Фактор «Евровидения»". БелГазета(руск.) (24 (863)). Архівавана з арыгінала 15 лютага 2020. Праверана 2020-02-15.
  25. Камоцкая, Кася. Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? . БелаПАН (17 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2015. Праверана 3 лютага 2020.
  26. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
  27. Климов, Олег (2003). "Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M." Музыкальная газета(руск.) (2). Архівавана з арыгінала 2019-08-29. Праверана 2020-04-19.