Бар’ер на мяжы Венгрыі з Сербіяй
Выгляд
Плот на мяжы Венгрыі і Сербіі — драцяны бар'ер, пабудаваны Венгрыяй для прадухілення незаконнага ўвозу бежанцаў у краіну. Бар'ер уяўляе сабою металічны плот 4 метры вышынёй і 175 км даўжынёй.[1] Рашэнне узвесці плот было прынята ў чэрвені 2015. Будаўніцтва пачалося ў ліпені таго ж года. У верасні было завершана будаўніцтва плота на мяжы з Сербіяй, а міністр замежных спраў Венгрыі заявіў, што плот можа быць падоўжаны ўздоўж мяжы з Румыніяй.[2]
Прычынай узвядзення плота было рэзкае павелічэнне колькасці нелегальных мігрантаў у 2015 годзе і той факт, што пераважная большасць з іх паступае ў Венгрыю з боку Сербіі.[3]
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Бар’ер на мяжы Венгрыі з Сербіяй на Вікісховішчы |