Барабудур
Будыйскі храм | |
Барабудур | |
---|---|
індан.: Borobudur; яв.: ꦧꦫꦧꦸꦝꦸꦂ | |
| |
07°36′29″ пн. ш. 110°12′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Інданезія |
Месцазнаходжанне | Рэгенцтва Магеланг, Цэнтральная Ява |
Канфесія | будызм |
Тып будынка | ступа |
Архітэктар | Гунадхарма |
Заснавальнік | Шайлендра |
Першае згадванне | VIII стагоддзе |
Дата заснавання | 780-я гады |
Будаўніцтва | 780-я — 833 |
Асноўныя даты | |
XV стагоддзе — магчымы час забыцця |
|
Статус | Аб'ект Сусветнай спадчыны |
Матэрыял | андэзіт |
Стан | адрэстаўраваны і ахоўваны |
Сайт | borobudurpark.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 592 рус. • англ. • фр. |
Барабуду́р (індан.: Candi Borobudur, яв.: ꦕꦤ꧀ꦝꦶꦧꦫꦧꦸꦝꦸꦂ [ˈt͡ʃaːndʰiː bɔ.rɔ.bu.ɖʊr]) — будыйская ступа і звязаны з ёй храмавы комплекс традыцыі будызму махаяны, збудаваныя ў IX стагоддзі. Помнік размешчаны ў рэгенцтве Магеланг, недалёка ад аднайменнага горада, у правінцыі Цэнтральная Ява, Інданезія. Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Храм, пабудаваны з андэзітападобнага шэрага каменя[1], складаецца з дзевяці ярусаў, шэсць з якіх квадратныя, а тры — круглыя, увянчаныя вялікім цэнтральным купалам . Упрыгожаны 2672 барэльефнымі панэлямі і першапачаткова 504 статуямі Буды. Цэнтральны купал акружаны 72 статуямі Буды, кожная з якіх сядзіць пад рашэцістымі ўзорыстымі ступамі[2] . Помнік вядзе паломнікаў па шырокай сістэме лесвіц і калідораў з 1460 апавядальнымі барэльефнымі панэлямі на сценах і балюстрадах . Барабудур валодае адной з самых шырокіх калекцый будыйскіх барэльефаў у свеце .
Пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Шайлендра паміж 750 і 850 гадамі , дызайн храма прытрымліваецца яванскага будыйскага дойлідства, якое спалучае ў сабе інданезійскую традыцыю пакланення продкам і будыйскую канцэпцыю дасягнення нірваны[3]. Помнік з’яўляецца свяцілішчам Буды і месцам будыйскага паломніцтва , а будысты Інданезіі адзначаюць у гэтым помніку свята Весак .
У мінулым Барабудур быў закінуты пасля заняпаду індуісцкіх царстваў на Яве ў XIV стагоддзі і звароты яванцаў у іслам[4] . Затым пераадкрыты еўрапейцамі ў 1814 годзе ў асобе сэра Томаса Стэмфарда Рафлза , тагачаснага брытанскага кіраўніка Явы , якому мясцовыя жыхары распавялі пра месцазнаходжанне забытага свяцілішча[5] . З тых часоў Барабудур удалося захаваць дзякуючы некалькім рэстаўрацыям. Найбуйнейшы рэстаўрацыйны праект быў завершаны ў 1983 годзе ўрадам Інданезіі сумесна з ЮНЕСКА[3] .
Барабудур прызнаны найбуйнейшым будыйскім храмам у свеце[6][3] і нараўне з Паганам у М’янме і Ангкор-Ватам у Камбоджы лічыцца адным з найвялікшых археалагічных помнікаў Паўднёва-Усходняй Азіі і адной з найважнейшых будыйскіх святынь. Сярод турыстычных славутасцяў Інданезіі Барабудур з’яўляецца самым наведвальным помнікам[7] .
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]У інданезійскай мове старажытныя храмавыя збудаванні, уключаючы Барабудур, абагульнена называюцца «чандзі» (candi). Гэтае паняцце таксама дастасоўна да іншых гістарычных пабудоў, такіх як брамы і лазні. Што да паходжання самой назвы «Барабудур» існуе некалькі тлумачэнняў:
- назва з’яўляецца словазлучэннем: «бора» ў значэнні «вялікі» і «будур» — вытворнае ад «Буда»[8];
- нідэрландскі навуковец Й. Л. Моенс прыводзіў згадванне прыдворным паэтам Мпу Прапанча святога свяцілішча пад назвай «Будур» яшчэ ў 1365 годзе[9];
- сэр Томас Стэмфард Рафлз у сваёй працы па яванскай гісторыі, выдадзенай у 1817 годзе, згадвае «Bóro Bódo» і апісвае сам храм[10][11]. У зносцы ён тлумачыць, што «Bóro» — гэта назва акругі, а «bódo» азначае «старажытны»[12];
- традыцыйна чандзі атрымліваюць назвы па размешчаных побач паселішчаў. Прытрымліваючыся яванскіх моўных правіл, храм, які знаходзіцца паблізу паселішча Борэ (Bore), меў бы насіць назву «BudurBoro»;
- паводле Соехмана, сэр Рафлз меркаваў, што «Будур» магло адпавядаць сучаснаму яванскаму слову «buda» («старажытны»), што мае азначаць «старажытны Бора»[8]. Таксама прапанаваў здагадку пра паходжанне назвы ад слова «boro» са значэннем «вялікі» або «ганаровы» і слова «Budur» — «Буда»[8].
Нідэрландскі археолаг А. Дж. Бернет Кемперс прапануе яшчэ адну магчымую этымалогію назвы. На яго думку, «Барабудур» з’яўляецца скажэннем паняцця «Biara Beduhur» на мясцовым яванскім вымаўленні, што ў сваю чаргу вытворнае ад санскрыцкага «Vihara Buddha Uhr». «Buddha-Uhr» можа перакладацца як «горад Буды», а «Beduhur», верагодна, узыходзіць да старажытнаяванскага паняцця (захоўванае яшчэ ў балійскіх гаворках), якое азначае «ўзвышша» (ад «ḍuhur» або «luhur» — «высокі»). Такім чынам, «Барабудур» можа трактавацца як «віхара Буды на ўзвышшы»[13].
Будаўніцтва і асвячэнне свяшчэннага будыйскага збудавання, якое, магчыма, адносіцца да Барабудура, згадваецца ў двух надпісах, знойдзеных у Кеду, акруга Тэмангунг:
- Карангтэнгскі надпіс, датаваны 824 годам, паведамляе пра свяшчэннае збудаванне пад назвай Джыналая («царства пераможцаў мірскіх жаданняў і дасягнуўшых прасвятлення»), якое было асвечана Прамодхавардхані , дачкой цара Самаратунгі .
- У Трытэпусанскім надпісы , датаваны 842 годам, згадваецца «sima» (вызваленыя ад падаткаў зямлі) у селішчы Тры-Тэпусан, прадстаўленыя Прамодхавардхані для забеспячэння фінансавання і ўтрымання камулана Бхумісамбхара (Bhūmisambhāra)[14]. Само паняцце «kamūlān» азначае «месца паходжання», святое збудавання для шанавання продкаў, верагодна, роду Шайлендра.
Ёханэс Гейсбертус дэ Каспарыс выказаў меркаванне, што першапачатковай назвай Барабудура было Бхумі Самбхара Бхудхара (Bhūmi Sambhāra Bhudhāra) — санскрыцкая назва гары аб’яднаных дабрадзейнасцяў пасля дзесяці ступеняў стану бодхісатвы (духоўнага абуджэння)[15][16].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Тры храмы
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур размешчаны прыкладна за 40 кіламетраў на паўночны захад ад Джак’якарты і за 86 кіламетраў на захад ад Суракарты, на ўзвышшы паміж двума парнымі вулканамі — Сіндора-Сумбінг і Мербабу-Мерапі, а таксама двума рэкамі — Прога і Эла[17]. Паводле мясцовых павер’яў, раўніна Кеду лічыцца яванскім святым месцам, атрымала назву «сад Явы» за высокую ўрадлівасць глебы[18].
Падчас рэстаўрацыі на пачатку XX стагоддзя Тэадор ван Эрп выявіў, што тры будыйскія храмы рэгіёну — Барабудур, Павон і Мендут — размешчаны на адной выразнай прамой лініі[19]. Паміж гэтымі храмамі, безумоўна, існавала рытуальная сувязь, хаця дакладная прырода рытуалаў застаецца невядомай[20].
Дапушчэнне пра старажытнае возера
[правіць | правіць зыходнік]У XX стагоддзі сярод археолагаў актыўна абмяркоўвалася магчымае даўняе існаванне возера, якое атачала храм. Нягледзячы на тое, што гэтую здагадку старанна даследавалі, эксперты прыйшлі да высновы, што ніякага возера вакол храма не было[21] і ніколі не існавала[4].
У 1931 годзе нідэрландскі мастак В. О. Я. Ньювенкамп прапанаваў дапушчэнне пра возера, мяркуючы, што Барабудур выбудоўваўся як сімвалічная кветка лотаса на роўнядзі возера, якое раней пакрывала раўніну Кеду[22]. У 2004 годзе з’явіліся іншыя меркаванні, паводле якіх Барабудур быў пабудаваны на дне высахлага старажытнага возера[23]. Аднак агляд узораў, узятых пры раскопках у 1974 і 1977 гадах, не выявіў пылку або спор раслін, уласцівых для воднага асяроддзя. Гэтыя высновы былі апублікаваныя Жакам Д’юмарсэ ў 1977 годзе і Ганапаці Танікаймані ў 1983 годзе[21]. Палявыя даследаванні Цэзара Вута і Я. Я. Носіна, праведзеныя ў 1985—1986 гадах, канчаткова пацвердзілі адсутнасць возера вакол Барабудура ў часы яго будаўніцтва[24].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле французскага архітэктара і даследчыка Жака Д’юмарсэ , індуісцкія святары звярталі жыхароў Явы на працягу пакаленняў, першыя згадкі пра што датуюцца 450-мі гадамі[25]. Затым рушыў услед уплыў дынастый Шайлендра і Санджая. Д’юмарсэ спасылаецца на дэ Каспарыса, які прыйшоў да высновы, што Санджая і Шайлендра сумесна кіравалі Цэнтральнай Явай на працягу паўтара стагоддзя, пры гэтым пераемнасць улады чаргавалася з 732 па 882 год[26]. Тады на раўнінах і гарах вакол даліны Кеду было пабудавана мноства індуісцкіх і будыйскіх помнікаў. Будыйскія збудаванні, уключаючы Барабудур, узводзіліся прыкладна ў той жа час, што і індуісцкай храмавы комплекс Прамбанан. У 732 годзе нашай эры цар Санджая загадаў пабудаваць свяцілішча Шывалінгама на ўзгорку Вукір, усяго за 10 кіламетраў на ўсход ад Барабудура[27].
Пра будаўніцтва Барабудура і яго першапачатковае прызначэнне пісьмовых сведчанняў не захавалася[28]. Датаванне будаўніцтва вызначылі, параўнаўшы разьбяныя барэльефы на ўтоенай аснове храма з надпісамі, якія звычайна выкарыстоўваліся ў царскіх граматах VIII і IX стагоддзяў[28]. Прааналізаваўшы паслядоўнасць будаўніцтва іншых храмаў і ўлічваючы дынастыю, якая ўладжвала, Д’юмарсэ змог прыблізна вызначыць пяць этапаў будаўніцтва Барабудура[29]. Верагодна, Шайлендра пачалі будаўніцтва каля 780 года, а затым працягнулі другі і трэці этапы прыкладна з 792 года, дабудаваўшы да чацвёртага падчас іхняго заняпаду каля 824 года[30]. Дынастыя Санджая завяршыла будаўніцтва Барабудура на пятым этапе каля 833 года[30][заўв 1].
Будаўніцтва будыйскіх храмаў, уключаючы Барабудур, стала тады магчымым дзякуючы дазволу на іхняе ўзвядзенне, якое пераемнік Санджаі, Ракаі Панангкаран , падаў будыйскім паслядоўнікам[33]. Больш за тое, у знак павагі Панангкаран падарыў паселішча Каласан будыйскай абшчыне, пра што гаворыцца ў Каласанскай грамаце, датаванай 779 годам нашай эры[34]. Гэта дазволіла некаторым археолагам меркаваць, што на Яве ніколі не было істотных рэлігійных сутыкненняў, паколькі індуісцкі цар мог заступацца будаўніцтву будыйскага храма, і наадварот[35]. Бітва 856 года на раўніне Рату-Бока адбылася значна пазней і мела палітычную падаплёку[36]. У перыяд, калі Шайлендра ўдзельнічалі ў будаўніцтве Прамбанана, панаваў клімат мірнага суіснавання[37].
Забыццё
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур на працягу стагоддзяў хаваўся пад пластамі вулканічнага попелу і буйнай расліннасцю джунгляў. Прычыны, па якіх храм быў закінуты, застаюцца загадкай. Невядома, калі спынілася актыўнае выкарыстанне помніка і будыйскае паломніцтва да яго.
Прыкладна паміж 928 і 1006 гадамі цар Мпу Сіндок перанёс сталіцу царства Матарам ва Ўсходнюю Яву пасля шэрагу вулканічных вывяржэнняў. Няясна, ці паўплывала гэта на закінутасць, але некаторыя крыніцы называюць гэты час найбольш верагодным[4][23]. Апошняя згадка пра помнік, хоць і туманная, адносіцца прыкладна да 1365 года, калі Мпу Прапанча ў сваім творы «Нагаракртагама», напісаным у эпоху Маджапахіт, згадвае нейкую «віхару ў Будуры»[38].
Радэн Сукмона выказвае меркаванне, што храм быў закінуты пасля звароту насельніцтва ў іслам у XV стагоддзі[4]. Помнік не знік цалкам з памяці, народныя паданні паступова ператварыліся ў забабонныя павер’і, звязаныя з няшчасцямі і бедамі, пра што распавядае Сукмона[4]. Паводле «Гісторыі Яванскай зямлі» (яв.: ꦧꦧꦢ꧀ꦠꦤꦃꦗꦮꦶ, Babad Tanah Jawi), храм стаў пагібельным месцам для мяцежніка, што паўстаў супраць матарамскага цара ў 1709 годзе[4]. Мяцежнік быў пераможаны і прысуджаны да смяротнага пакарання[4]. У «Гісторыі Матарамскага царства» (Babad Mataram) храм звязваюць з няшчасцем наследнага царэвіча Джак’якартаскага султанату ў 1757 годзе[39]. Нягледзячы на забарону наведваць храм, царэвіч «так пашкадаваў „рыцара, зняволенага ў клетцы“ (статую пад адной з рашэцістых ступ), што не змог утрымацца ад таго, каб пабачыць свайго „няшчаснага сябра“»[40], а па вяртанні ў палац захварэў і памёр на наступны дзень[40].
Пераадкрыццё
[правіць | правіць зыходнік]Пасля захопу Явы , востраў з 1811 па 1816 год знаходзіўся пад брытанскім кіраваннем. Прадстаўніком і генерал-губернатарам Брытаніі быў Стэмфард Рафлз, які выяўляў вялікую цікавасць да гісторыі Явы. Ён калекцыянаваў яванскія прадметы даўніны і рабіў нататкі падчас сваёй вандроўкі па востраве, маючы зносіны з мясцовымі жыхарамі[41]. Падчас інспекцыйнай паездкі ў Семаранг у 1814 годзе яму паведамілі пра вялікі помнік у глыбіні джунгляў недалёка ад вёскі Бумісегора[40]. Ён адправіў на расследаванне нідэрландскага інжынера Германа Карнеліуса, які, апроч іншых археалагічных даследаванняў, раскапаў комплекс Севу ў 1806—1807 гадах. За два месяцы Карнеліус і 200 яго падначаленых ссеклі дрэвы, спалілі расліннасць і адкінулі зямлю, каб адкрыць помнік. З прычыны небяспекі абвалу ён не здолеў раскапаць усе галерэі. Карнеліус паведаміў пра свае знаходкі Рафлзу, уключаючы розныя барэльефы з выявамі. Хоць Рафлз абмежаваўся толькі некалькімі сказамі пра адкрыццё ў сваёй кнізе і сам не наведваў гэтае месца, яму прыпісваюць паўторнае адкрыццё помніка, паколькі менавіта ён прыцягнуў да яго ўвагу сусветнай грамадскасці[40].
Хрысціян Ладэвейк Хартман, рэзідэнт-міністр рэгіёну Кеду, працягнуў працу Карнеліуса і ў 1835 годзе ўвесь комплекс быў канчаткова раскапаны. Яго цікавасць да Барадуруру была хутчэй асабістай, чым афіцыйнай. Ніякіх справаздач пра сваю дзейнасць Хартман не пісаў, у прыватнасці, і пра вялікую незавершанай статуі Буды, якую ён, як мяркуецца, выявіў у галоўнай цэнтральнай ступе[42]. У 1842 годзе Хартман даследаваў галоўны купал, але што ён менавіта выявіў, невядома, і на сёння галоўная ступа застаецца пустой[43]. Сам жа «Незавершаны Буда» захоўваецца ў Музеі Кармавібханга.
Далей урад Галандскай Ост-Індыі даручыў Франсу Карэлу Вільсену, нідэрландскаму інжынеру, вывучыць помнік і зрабіць сотні замалёвак храмавых барэльефаў. Ян Фрэдэрык Герыт Брумунд таксама быў прызначаны для правядзення падрабязнага даследавання помніка, якое было завершана ў 1859 годзе. Урад меў намер апублікаваць артыкул на аснове даследавання Брумунда, дапоўнены малюнкамі Вільсена, але Брумунд адмовіўся супрацоўнічаць. Затым урад даручыў іншаму навукоўцу, Конрадусу Лемансу, скласці манаграфію на аснове матэрыялаў Брумунда і Вільсена. У 1873 годзе была апублікавана першая манаграфія па выніках падрабязнага даследавання Барабудура, а годам пазней — яе французскі пераклад[42]. Першая фатаграфія помніка была зроблена ў 1872 годзе нідэрландска-фламандскім гравёрам Ісідарам ван Кінсбергенам[44].
У 1882 годзе галоўны інспектар па культурных каштоўнасцях рэкамендаваў поўнасцю разабраць Барабудур з перамяшчэннем барэльефаў у музеі з прычыны нестабільнага стану помніка[44]. Так, урад прызначыў Вільяма Піцера Греневелдта, захавальніка археалагічнай калекцыі Батаўскага таварыства мастацтваў і навук, правесці стараннае даследаванне ўчастку для адзнакі фактычнага стану комплексу; яго справаздача паказала, што асцярогі неабгрунтаваныя, і рэкамендаваў пакінуць помнік некранутым[45].
Барабудур прыцягнуў увагу калекцыянераў і частку храмавых скульптур разрабавалі[46], некаторыя нават са згоды каланіяльнага ўрада. У 1896 годзе сіямскі цар Чулалангкорн наведаў Яву і, пажадаўшы, атрымаў дазвол забраць дадому восем калясак з барабадурскімі скульптурамі. У іхнім ліку трыццаць фрагментаў з розных барэльефных панэляў, пяць выяў Буды, два львы, адна гаргулья, некалькі матываў з Калай з лесвіц і брам, а таксама статуя брамніка (званы «дварапала»). Некалькі з гэтых артэфактаў, у ліку якіх скульптуры львоў, дварапалаў, Калы, левіяфанападобных макараў і велізарных вадзяных віхраслупаў, зараз выстаўлены ў зале яванскага мастацтва Нацыянальнага музея ў Бангкоку[47].
Аднаўленне
[правіць | правіць зыходнік]У 1885 годзе да Барабудуру зноў прыцягнута ўвага, калі нідэрландскі інжынер Ян Вільем Эйзерман, старшыня Археалагічнага таварыства Джок’якарты, выявіў, што аснова храма хавае дадатковы ярус-падножжа[45]. Фатаграфіі, зробленыя ў 1890—1891 гадах, выявілі раней невядомыя барэльефы на ўтоеным ярусе. Па завяршэнні даследаванняў была адноўлена абліцоўванне, што хавала ярус[45]. Гэта адкрыццё заахвоціла галандскі ост-індскі ўрад прыняць меры па ахове помніка. У 1900 годзе была сабрана камісія з трох чалавек для распрацоўкі плана рэстаўрацыі, і ў 1902 годзе камісія прадставіла трохэтапную прапанову[48]. Па-першае, далейшага абвальвання можна было пазбегнуць шляхам перастаноўкі кутоў, выдалення камянёў, якія пагражаюць суседнім часткам, умацавання першых балюстрад і ўзнаўлення некалькіх ніш, арак, ступ і галоўнага купала. Па-другое, неабходна было падтрымліваць догляд і палепшыць водаадвод шляхам аднаўлення падлог і вадасцёкаў. Па-трэцяе, патрабавалася выдаліць усе ненадзейна замацаваныя камяні, расчысціць помнік да першых балюстрад, прыбраць значна пашкоджаныя камяні і адбудаваць галоўны купал[48]. У 1905 годзе прапанова была ўхвалена, а агульны кошт на той момант ацэньвалася прыкладна ў 48 800 нідэрландскіх гульдэнаў (эквівалентна ƒ1 392 279 на 2022 год)[48].
Рэстаўрацыя пачалася ў 1907 годзе пад кіраўніцтвам Тэадора ван Эрпа, інжынера нідэрландскага войска[49]. Першыя сем месяцаў рэстаўрацыі былі занятыя раскопкамі вакол помніка, каб знайсці зніклыя галовы буд і каменныя панэлі барэльефаў. Ван Эрп разабраў і перабудаваў тры верхнія круглыя ярусы і ступы. Па ходзе работ ван Эрп выявіў дадатковыя магчымасці палепшыць помнік; ён падаў яшчэ адну прапанову ў 1908 годзе, якая была адобрана з дадатковым бюджэтам у 34 600 гульдэнаў (ƒ875 176 на 2022 год). Рэстаўрацыя была завершана ў 1911 годзе і на першы погляд Барабудур быў адноўлены ва ўсёй сваёй ранейшай красе[50]. Ван Эрп пайшоў далей, старанна рэканструяваўшы чатру (трох’ярусны парасон) на вяршыні галоўнай ступы. Аднак пазней ён дэмантаваў чатру, спаслаўшыся на тое, што пры рэканструкцыі наверша не выкарыстоўвалася дастатковая колькасць арыгінальнага камення, а значыць, першапачатковы дызайн наверша Барабудура насамрэч невядомы[51]. Дэмантаваная чатра зараз захоўваецца ў Музеі Кармавібханга, за некалькі сотняў метраў на поўнач ад Барабудура.
З прычыны абмежаванага бюджэту рэстаўрацыя была ў асноўным засяроджана на ачыстцы скульптур, а праблему з дрэнажам ван Эрп не вырашыў. На працягу пятнаццаці гадоў сцены галерэй асядалі, а на барэльефах з’явіліся новыя трэшчыны і прыкметы разбурэння[49]. Ван Эрп выкарыстоўваў бетон, з якога, як следства, вылужваліся шчолачныя солі і гідраксід кальцыя ў астатнюю частку збудавання. Гэта прывяло да пэўных праблем, якія запатрабавалі далейшага дбайнага аднаўлення.
З таго часу было праведзена некалькі невялікіх рэстаўрацыйных работ, якіх, аднак, было нядосыць для поўнага аднаўлення. Падчас Другой сусветнай вайны і Інданезійскай нацыянальнай рэвалюцыі з 1945 па 1949 гады работы па аднаўленні Барабудура былі прыпыненыя. Помнік яшчэ больш пацярпеў ад уздзеяння надвор’я і праблем з дрэнажам, праз гэта земляная маса пад храмам пашырылася, стала ціснуць на каменную канструкцыю знутры і распёрла сцены. Да 1950-х гадоў некаторым часткам Барабудура пагражала немінучая небяспека абвальвання. У 1965 годзе Інданезія звярнулася ў ЮНЕСКА па параду па супрацьдзеянні выветрыванню ў Барабудуры і іншых помніках. У 1968 годзе Радэн Сукмона, тагачасны кіраўнік Археалагічнай службы Інданезіі, пачаў кампанію «Выратуйце Барабудур» у спробе арганізаваць маштабны праект рэстаўрацыі[52].
У канцы 1960-х гадоў інданезійскі ўрад звярнуўся да міжнароднай супольнасці з просьбай пра правядзенне капітальнай рэстаўрацыі помніка. У 1973 годзе быў створаны генеральны план рэстаўрацыі Барабудура[53]. Паводле «Пагаднення пра добраахвотныя ўнёскі на ажыццяўленне праекту па захаванні Барабудура» (Парыж, 29 студзеня 1973 г.) Аўстралія, Бельгія, Кіпр, Францыя і Германія пагадзіліся зрабіць свой унёсак у рэстаўрацыю[54]. Так, урад Інданезіі сумесна з ЮНЕСКА распачалі поўную рэканструкцыю помніка ў рамках маштабнага праекта, што доўжыўся з 1975 па 1980 гады[49]. Падчас рэстаўрацыі было дэмантавана і перамешчана больш за мільён камянёў, якія адклалі ў бок, як часткі вялізнай галаваломкі, каб індывідуальна вызначыць, каталагізаваць, ачысціць і апрацаваць іх для захаванасці. Барабудур стаў выпрабавальнай пляцоўкай для новых метадаў кансервацыі, уключаючы новыя працэдуры барацьбы з мікраарганізмамі, якія разбураюць каменне[52]. Была ўмацавана аснова, а таксама ачышчаны ўсе 1460 панэляў. Рэстаўрацыя ўключала разборку пяці квадратных ярусаў і паляпшэнне дрэнажнай сістэмы шляхам укаранення водаадводных каналаў у помнік. Былі дададзены як непранікальныя, так і цадзільныя пласты. У гэтым каласальным праекце, накіраваным на аднаўленне помніка, было задзейнічана каля 600 чалавек, а агульны кошт склаў 6 901 243 долараў ЗША (эквівалентна 45 494 401 долара ЗША на 2022 год)[55].
Па завяршэнні рэстаўрацыі ў 1991 годзе ЮНЕСКА ўключыла Барабудур у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны[3]. Комплекс уключаны па наступных культурных крытэрыях: (ⅰ) «уяўляць сабой шэдэўр чалавечага стваральнага генія», (ⅱ) «сведчыць пра значны ўзаемаўплыў чалавечых каштоўнасцяў у гэты адрэзак часу або ў пэўнай культурнай прасторы, у архітэктуры або ў тэхналогіях, у манументальным мастацтве, горадабудаўніцтве або стварэнні ландшафтаў», і (ⅵ) «мець прамую або рэчыўную сувязь з падзеямі або жывымі традыцыямі, з ідэямі, вераваннямі, з мастацкімі або літаратурнымі творамі і мець выключную сусветную важнасць»[3].
У снежні 2017 года была разгледжана ідэя пераўсталёўкі чатры на ястхі (yasthi), то-бок на вяршынны стрыжань галоўнай ступы Барабудура. Аднак, па словах экспертаў, спярша неабходна правесці дбайнае даследаванне па аднаўленні парасонападобнага наверша. Па стане на 2018 год рэстаўрацыя чатры яшчэ не пачалася[56].
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]Рэлігія і абраднасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля маштабнай рэстаўрацыі 1973 года, прафінансаванай ЮНЕСКА[53], Барабудур зноў стаў культавым месцам ушанавання і паломніцтва. Раз у год, у поўню траўня ці чэрвеня, будысты Інданезіі адзначаюць свята Весак (або Waisak па-інданезійску), прысвечанае нараджэнню, смерці і дасягненню Сідхартхай Гаўтамай дасканалага прасвятлення, станаўленню Будай. Весак з’яўляецца афіцыйным нацыянальным святам у Інданезіі[57], а цырымонія праходзіць ля трох будыйскіх храмаў у выглядзе шэсця ад Мендута да Павона і заканчваючы ля Барабудура[58].
Рытуалы, праводжаныя ў Барабудуры, уключаюць прадакшыну (абыход храма па гадзіннікавай стрэлцы) з адначасовым узыходжаннем ярусамі Барабудура праз галерэі[59], медытацыю вакол храма, а таксама могуць дапаўняцца запускам нябесных ліхтароў[60][61].
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур з’яўляецца найбольш наведвальнай турыстамі славутасцю Інданезіі. У 1974 годзе помнік наведалі каля 260 000 турыстаў, з іх 36 000 замежнікаў[62]. Да сярэдзіны 1990-х гадоў гэтая лічба вырасла да 2,5 мільёнаў чалавек у год (80 % з іх — унутраныя турысты), да таго як выліўся ў краіне эканамічны крызіс 1997 года[62]. Апроч гэтага развіццё турызму падвяргалася крытыцы за тое, што яно не ўлічвае інтарэсы мясцовай супольнасці, што час ад часу прыводзіць да канфліктаў[63]. У 2003 годзе жыхары і дробныя прадпрыемствы вакол Барабудура ажыццявілі некалькі сходаў і мірных паэтычных пратэстаў, пярэчачы супраць плана ўрада правінцыі па будаўніцтве трохпавярховага гандлёвага комплексу «Java World»[64].
У чэрвені 2012 года Барабудур быў унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як найбуйнейшы будыйскі храм у свеце[65].
Перанасычанасць наведвальнікамі
[правіць | правіць зыходнік]Высокая наведвальнасць Барабудура прыводзіць да істотнага зносу прыступак вузкіх праходаў храма. Паверхня сціраецца, становіцца танчэй і гладчэйшай. Усяго ў Барабудуры налічваецца 2033 каменныя прыступкі усходаў, якія сыходзяць па чатырох баках свету. Прыкладна 1028 прыступак, або каля 49,15 %, моцна зношаныя[66].
Каб прадухіліць далейшы знос, з лістапада 2014 года два галоўныя ўчасткі усходаў Барабудура — усходні (пад’ёмны) і паўночны (спускны) — зачыненыя драўлянымі перакрыццямі. Падобны метад ужываецца ў Ангкор-Ваце ў Камбоджы і егіпецкіх пірамідах[66]. У сакавіку 2015 года Цэнтр захаванасці Барабудура прапанаваў дадаткова пакрыць прыступкі гумовымі накладкамі[67].
З прычыны вандалізму і графіці ў 2020 годзе доступ на тэрыторыю храма быў часова закрыты. З таго часу да храма ў суправаджэнні экскурсаводаў дапускаецца не больш за 1200 наведвальнікаў за дзень, на адну гадзіну. Наведвальнікаў абавязваюць абуваць бамбукавыя тэпцікі[68].
Па даных Статыстычнага ўпраўлення Інданезіі, колькасць унутраных турыстаў вырасла з 422 930 чалавек у 2021 годзе да 1,44 мільёна чалавек у 2022 годзе. Урад Інданезіі ставіць за мэту павялічыць колькасць турыстаў да 2 мільёнаў чалавек у год[69].
Захаванне
[правіць | правіць зыходнік]ЮНЕСКА выявіла тры асноўныя праблемы, якія патрабуюць рашэння пры цяперашнім стане захаванасці Барабудура:
- вандалізм з боку наведвальнікаў;
- эрозія глебы ў паўднёва-ўсходняй частцы комплексу;
- аналіз і аднаўленне згубленых складовых[70].
Мяккая глеба, частыя землятрусы і праліўныя дажджы прыводзяць да дэстабілізацыі пабудовы. Землятрусы з’яўляюцца найболей значным чыннікам разбурэння, паколькі пры іх не толькі валяцца камяні і разбураюцца аркі, але і сама зямля можа ссоўвацца хвалямі, наносячы яшчэ большую шкоду[70]. Усё большая папулярнасць ступы прыцягвае мноства наведвальнікаў, большасць з якіх — інданезійцы. Нягледзячы на папераджальныя знакі на ўсіх узроўнях, рэгулярныя трансляцыі аб’яў па гучнагаварыцелях і прысутнасць вартаўнікоў, вандалізм барэльефаў і статуй з’яўляецца частай з’явай і праблемай, якая прыводзіць да далейшага пагаршэння стану помніка[70].
Аднаўленне
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур моцна пацярпеў ад вывяржэння вулкана Мерапі ў кастрычніку і лістападзе 2010 года . Вулканічны попел выпаў на храмавы комплекс, які знаходзіцца прыкладна за 28 кіламетраў на захад-паўднёвы захад ад кратэра. Падчас вывяржэння 3-5 лістапада на статуі храма выпаў пласт попелу таўшчынёй да 2,5 сантыметраў[71], пакрыўшы барэльефы і засмеціўшы дрэнажную сістэму. Эксперты баяліся, што кіслотны попел можа пашкодзіць гістарычны помнік[72]. Храмавы комплекс быў зачынены з 5 па 9 лістапада для ачысткі ад попелу[73][74].
ЮНЕСКА ахвяравала 3 мільёны долараў ЗША на рэабілітацыю Барабудура пасля вывяржэння вулкана Мерапі ў 2010 годзе[75]. Больш за 55 000 каменных блокаў, якія складаюць структуру храма, былі разабраны для аднаўлення дрэнажнай сістэмы, якая забілася брудам пасля дажджу. Рэстаўрацыя была завершана ў лістападзе таго ж года[76].
У студзені 2012 года двое нямецкіх эксперта па кансервацыі камення правялі дзесяць дзён на аб’екце, абследуючы храмы і даючы рэкамендацыі па забеспячэнні іхняй доўгатэрміновай захаванасці[77]. У чэрвені Германія пагадзілася выдзеліць ЮНЕСКА 130 000 долараў ЗША на другі этап рэабілітацыі. У рамках гэтага этапу група з шасці экспертаў па кансервацыі камення, мікрабіялогіі, структурнай і хімічнай інжынерыі мела правесці ў чэрвені тыдзень у Барабудуры, а затым вярнуцца яшчэ раз у верасні ці кастрычніку. Гэтыя місіі паклалі б пачатак захадам па кансервацыі, рэкамендаваным у студзеньскай справаздачы, і сярод іншага ўключалі б павышэнне кваліфікацыі дзяржаўнага персаналу і маладых спецыялістаў па кансервацыі[78].
З прычыны буйнога выкіду вулканічнага попелу, выкліканага вывяржэннем вулкана Келуд 13 лютага 2014 года, былі зачынены для наведвання асноўныя турыстычныя аб’екты Джок’якарты і Цэнтральнай Явы. Сярод такіх Барабудур, Прамбанан і Рату-Бока, размешчаныя прыкладна за 200 кіламетраў на захад ад вулкана. Для аховы гэтых збудаванняў ад вулканічных ападкаў работнікі прынялі меры па ўкрыццю культавых ступ і статуй храма Барабудур[79].
Пагрозы
[правіць | правіць зыходнік]21 студзеня 1985 года дзевяць ступаў храма былі сур’ёзна пашкоджаны серыяй з дзевяці выбухаў[80][81]. У 1991 годзе за арганізацыю шэрагу тэрактаў у 1980-х, у тым ліку ў Барабудуры, да пажыццёвага зняволення быў прысуджаны сляпы мусульманскі прапаведнік Хусэйн Алі аль-Хабсі[82]. Двух іншых членаў ісламісцкай экстрэмісцкай групоўкі, якая ажыццявіла выбухі, у 1986 годзе прыгаварылі да 20 гадоў турмы кожнага, яшчэ адзін чалавек атрымаў 13-гадовы тэрмін.
27 траўня 2006 гады на паўднёвым узбярэжжы Цэнтральнай Явы адбыўся землятрус магнітудай 6,2 па шкале Рыхтэра. Стыхія нанесла сур’ёзную шкоду ўсяму рэгіёну, пацягнула за сабой ахвяры ў размешчаных непадалёк гарадах Джак’якарта і Прамбанан, аднак Барабудур застаўся цэлым[83].
У жніўні 2014 года інданезійская паліцыя і службы бяспекі ўзмацнілі ахову храмавага комплексу Барабудур, адрэагаваўшы на пагрозу, размешчаную ў сацыяльных сетках самаабвешчаным інданезійскім філіялам ІДІЛ. Тэрарысты планавалі знішчыць Барабудур і іншыя статуі ў Інданезіі[84]. Узмацненне бяспекі ўключала рамонт і павелічэнне колькасці камер відэанагляду, а таксама арганізацыю начнога патрулявання па тэрыторыі комплексу. Гэтая джыхадысцкая групоўка прытрымліваецца строгай інтэрпрэтацыі ісламу, якая асуджае любыя антрапаморфныя выявы, такія як скульптуры, лічачы іх ідалапаклонствам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Падчас рэканструкцыі Барабудура археалагічныя раскопкі дазволілі выказаць здагадку, што прыхільнікі індуізму[85] або больш старажытнай даіндыйскай веры ўжо пачалі ўзводзіць на ўзгорку будучага Барабудура буйное збудаванне да таго, як гэтае месца было асвоена будыстамі. Падмурак не падобны ні на якія індуісцкія ці будыйскія храмавыя збудаванні, таму першапачатковая структура лічыцца хутчэй мясцовай яванскай, чым індуісцкай або будыйскай[86].
Дызайн і задума
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур пабудаваны ў выглядзе адзінай вялікай ступы, а выгляд зверху нагадвае велізарную будыйскую тантрычную мандалу, якая адначасова ўвасабляе будыйскую касмалогію і прыроду розуму[87]. Некаторыя навукоўцы адпрэчваюць ідэю мандалы, паколькі, па іхняму меркаванні, няма доказаў таго, што Шайлендры былі паслядоўнікамі тантрычнага ці ваджраянскага будызму. Больш за тое, буды Барабудура не атаясамліваюцца з Пяццю Татхагатамі. Першапачатковы падмурак уяўляе сабой квадрат з кожным бокам прыкладна па 118 метраў. Храм пабудаваны з дзевяці ярусаў, з якіх ніжнія шэсць квадратныя, а верхнія тры — круглыя[88]. На апошнім верхнім ярусе ўзведзена семдзесят дзве малыя ступы, якія атачаюць адну вялікую цэнтральную ступу. Кожная малая ступа мае падабенства звана і працята шматлікімі рамбічнымі адтулінамі, утваральныя скразны ажурны ўзор. Пад кожнай такой ступай сядзіць па статуі Буды.
Пабудова Барабудура была выканана ў выглядзе ступеньчатай піраміды . Раней у Інданезіі дагістарычная аўстранезійская мегалітычная культура ўзводзіла земляныя курганы і каменныя ступеньчатыя піраміды, званыя «пундэн берундак» (punden berundak), падобна выяўленым на стаянках Пангуянган (у наваколлі Чысалока)[89] і Чыпары (наваколле Кунінгана)[90]. Узвядзенне каменных пірамід грунтавалася на мясцовых вераваннях, што горы і ўзвышшы з’яўляюцца мясціна духаў продкаў або «х’янгаў»[91]. Падобная ступеністая піраміда «пундэн берундак» ляжыць у аснове ўсяго Барабудура[92], збудаванне якога лічыцца працягам больш старажытнай мегалітычнай традыцыі, якая спалучаецца з ідэямі і сімволікай будызму махаяны[93].
Лічыцца, што тры ўзроўні помніка сімвалізуюць тры «светы» будыйскай касмалогіі , знізу ўверх: Камадхату (свет жаданняў), Рупадхату (свет формаў) і Арупадхату (бясформенны свет). Звычайныя жывыя істоты пражываюць сваё быццё на найніжэйшым узроўні — у свеце жаданняў. Тыя, хто вычарпаў усе жаданні працягваць існаванне, пакідаюць свет жаданняў і жывуць у свеце форм: яны бачаць формы, але не прывязваюцца да іх. Нарэшце, дасканалыя буды («прасветленыя») выходзяць за межы нават формаў і перажываюць рэчаіснасць у яе найчыстым, найфундаментальнейшым выглядзе — бясформенным акіяне нірваны[94]. Вызваленне ад цыклу сансары (кругавароту нараджэння і смерці), дзе прасветлены шукальнік больш не прывязаны да свецкай формы, адпавядае канцэпцыі шуньяты — поўнай пустэчы або неіснавання «Я». Такім чынам Камадхату прадстаўлены падмуркам, Рупадхату — пяццю квадратнымі ярусамі (целам), а Арупадхату — трыма круглымі ярусамі і вялікай верхняй ступай. Архітэктурныя асаблівасці паміж трыма ўзроўнямі маюць метафарычныя адрозненні. Напрыклад, квадратныя і дэталізавана аздобленыя ярусы Рупадхату пераходзяць у простыя круглыя ярусы Арупадхату, каб паказаць, як свет формаў — дзе людзі ўсё яшчэ прывязаныя да цел і назваў — пераўвасабляецца ў свет бясформеннага[95].
У Барабудуры будыйскае богаслужэнне здзяйсняецца праз паломніцкае шэсце. Паломнікі ідуць па сістэме ўсходаў і калідораў, якія падымаюцца да найвышэйшага ярусу. Кожны ярус сімвалізуе адну са ступеняў прасвятлення . Шлях, па якім ідуць паломнікі, быў задуманы як адлюстраванне будыйскага светаўладкавання[96].
У 1885 годзе пад падмуркам храма выпадкова знайшлі ўтоеную пабудову[97]. «Утоены ярус» змяшчае барэльефы, 160 з якіх з’яўляюцца апавядальнымі з апісаннямі свету жаданняў (Камадхату). Астатнія барэльефы ўяўляюць сабой панэлі з кароткімі надпісамі, якія, відаць, служылі ўказаннямі для скульптараў, ілюструючы сцэны, якія трэба было выразаць[98]. Сапраўднае падножжа ўтоена абліцавальным цокалем, прызначэнне якога застаецца незразумелым. Спачатку лічылася, што падножжа прыйшлося закрыць, каб прадухіліць катастрафічнае ссяданне помніка ў груд[98]. Існуе іншае дапушчэнне, паводле якога абліцавальны цокаль быў дададзены таму, што першапачатковае падножжа была няправільна спраектавана з пункту гледжання Васту-шастры, старажытнаіндыйскага вучэння пра дойлідства і горадабудаўніцтва[97]. Незалежна ад таго, чаму ўтоены ярус быў пабудаваны, абліцавальны цокаль выкананы з дбайным і прадуманым планаваннем, з улікам эстэтычных і рэлігійных патрабаванняў.
Падабенствы з храмам Кесарыя
[правіць | правіць зыходнік]Паміж храмавымі збудаваннямі Барабудура і Кесарыі назіраецца цэлы шэраг падабенстваў у планіроўцы. Абодва храмавыя комплексы маюць выгляд мандалападобных ступеньчатых пірамід, уздоўж ярусаў якіх размешчаны статуі Буды, звернутыя па баках свету. Гэта можа сведчыць пра агульны культурна-рытуальны абмен паміж царствамі Пала і Шрывіджая[99].
Пабудова
[правіць | правіць зыходнік]Для будаўніцтва манумента спатрэбілася каля 55 000 кубічных метраў андэзіту, здабытага ў суседніх каменяломнях або з рэчышча ракі Прога[100][101]. Камень абчэсваўся да патрэбных памераў, дастаўляўся на месца і ўкладваўся без выкарыстання змацавальнага раствора. Для злучэння камянёў выкарыстоўваліся выступы, паглыбленні і раздымы тыпу «ластаўчын хвост». Дахі ступ, нішы і арачныя брамы ўзводзіліся ў выглядзе несапраўднага скляпення. Барэльефы ствараліся непасрэдна на месцы пасля завяршэння будаўніцтва[102].
Храм абсталяваны эфектыўнай дрэнажнай сістэмай, разлічанай на багаты ліўневы сцёк у гэтым вільготным трапічным краі. У пазбяганне затаплення па кутах збудавання ўсталявана 100 вадасцёкаў, кожны з якіх упрыгожаны ўнікальнай разьбяной гаргульяй у выглядзе волата ці макары[103][104].
Барабудур прыкметна адрозніваецца сваёй будовай ад іншых падобных пабудоў рэгіёну. Замест таго, каб будавацца на роўнай паверхні, Барабудур збудаваны на натуральным грудзе. Аднак тэхніка будаўніцтва падобна да іншых яванскіх храмаў. З прычыны адсутнасці ўнутраных памяшканняў, уласцівых для іншых храмаў, і агульнага абрысу, які нагадвае піраміду, Барабудур першапачаткова ўспрымаўся хутчэй ступай, чым храмам, прызначаная служыць свяцілішчам для Буды[100]. У асноўным ступы ўзводзіліся выключна як сімвалы адданасці будызму. Храм жа, наадварот, выкарыстоўваецца як месца пакланення. Тым не менш, старанная складанасць праектавання помніка дазваляе зрабіць выснову пра выкарыстанне Барабудура як храма пад адкрытым небам.
Пра дойліда комплексу, Гунадхарму (Gunadharma), вядома няшмат[105]. Яго імя згадваецца толькі ў яванскіх народных паданнях і адсутнічае ў пісьмовых крыніцах.
Асноўнай адзінкай вымярэння пры будаўніцтве храма паслужыла тала (tala), якая вызначалася як даўжыня чалавечага твару ад лініі росту валасоў над ілбом да кончыка падбародка, альбо як адлегласць ад кончыка вялікага пальца да кончыка сярэдняга пальца рукі, калі абодва пальца максімальна выцягнутыя[106]. Такім чынам, гэтая адзінка вымярэння з’яўляецца адноснай для кожнага чалавека, аднак сам помнік мае дакладныя прапорцыі. Абследаванне 1977 года выявіла паўсюднае выкарыстанне суадносін 4:6:9 па ўсім помніку. Дойлід, па ўсёй бачнасці, ужываў гэтую формулу для вызначэння дакладных памераў фрактальнай і самападобнай геаметрыі помніка[106][107]. Гэтыя ж суадносіны сустракаюцца ў праектаванні суседніх будыйскіх храмаў Павон і Мендут. Археолагі мяркуюць, што суадносіны 4:6:9 і тала маюць каляндарнае, астранамічнае і касмалагічнае значэнне, падобна таму, як гэта ўладкавана ў храмавым комплексе Ангкор-Ват у Камбоджы[105].
Асноўнае збудаванне можна падзяліць на тры часткі: падножжа, корпус і вяршыню[105]. Падножжа мае памер 123 м х 123 м з 4-метровымі сценамі[100]. Корпус складаецца з пяці квадратных ярусаў, кожны з якіх паступова памяншаецца ў вышыні. Першая тэраса адступае на 7 метраў ад краю асновы. Кожная наступная тэраса адступае на 2 метры, пакідаючы на кожным ярусе вузкі калідор. Вяршыня складаецца з трох круглых ярусаў, кожны з якіх падтрымлівае шэраг ажурных ступ, размешчаных канцэнтрычнымі коламі. У цэнтры ўзняты адзін галоўны купал, вяршыня якога з’яўляецца найвышэйшай кропкай помніка, на 35 метраў узвышаючыся над узроўнем зямлі. Усходы пасярэдзіне сцен кожнай з чатырох бакоў вядуць наверх, з некалькімі арачнымі варотамі, якія «ахоўваюцца» 32 статуямі львоў. Брамы ўпрыгожаны выразанай зверху галавой індуісцкага бажаства часу Калы, па баках ад якой выступае па галаве макары[108]. Гэты матыў Кала-Макара часта сустракаецца на брамах розных яванскіх храмаў. Галоўны ўваход Барабудура знаходзіцца з усходняга боку, дзе размешчаны першыя апавядальныя барэльефы. Таксама ад храма зыходзяць усходы па схілах узгорка да нізіннай раўніны.
Барэльефы
[правіць | правіць зыходнік]Барабудур пабудаваны такім чынам, што адкрывае наведвальнікам розныя ўзроўні тэрас, дэманструючы складаныя творы дойлідства — ад багата ўпрыгожаных барэльефаў ніжніх ярусаў да прастаты формаў на верхніх кругавых тэрасах Арупадхату[109]. Сцены першых чатырох тэрас служаць галерэяй для скульптурных барэльефаў. Яны лічацца аднымі з найлепшых твораў мастацтва будыйскага свету[110].
Барэльефы Барабудура адлюстроўваюць мноства сцэн паўсядзённага жыцця старажытнай Явы VIII стагоддзя[111][112]: ад прыдворнага жыцця, пустэльнікаў у лесе да жыцця простых людзей у вёсках. На іх таксама высечаны храмы, рынкі, разнастайная флора і фаўна, а таксама туземная народная архітэктура. Тут высечаны людзі: цар, царыца, царэвічы, дваране, прыдворныя, салдаты, слугі, прасталюдзіны, святары і пустэльнікі. Барэльефы таксама адлюстроўваюць духоўных істот у будызме, такіх як асуры, божаствы, бодхісатвы, кінары, гандхарвы і апсары. Выявы на барэльефах часта служылі даведачным матэрыялам для гісторыкаў, якія вывучалі розныя тэмы па архітэктуры, зброі, эканоміцы, модзе і марскім транспарце Паўднёваўсходняй Азіі VIII стагоддзя. Адным з вядомых вобразатвораў з’яўляецца ветразнае судна VIII стагоддзя нашай эры з падвойным утлегарам — «Барабудурскі карабель »[113]. Сёння поўнапамерная копія Барабудурскага карабля, якая здзейсніла ў 2004 годзе плаванне з Інданезіі ў Афрыку, выстаўлена ў Музеі Самудраракша , размешчаным за некалькі сотняў метраў на поўнач ад Барабудура[114].
Ярус | Размяшчэнне | Від апавядання | Колькасць панэляў |
---|---|---|---|
утоенае падножжа | сцяна | кармавібханга | 160 |
першая галерэя | асноўная сцяна | лалітавістара | 120 |
джатака/авадана | 120 | ||
балюстрада | джатака/авадана | 372 | |
джатака/авадана | 128 | ||
другая галерэя | балюстрада | джатака/авадана | 100 |
асноўная сцяна | гандав’юха | 128 | |
трэцяя галерэя | асноўная сцяна | гандав’юха | 88 |
балюстрада | гандав’юха | 88 | |
чацвёртая галерэя | асноўная сцяна | гандав’юха | 84 |
балюстрада | гандав’юха | 72 | |
Усяго | 1,460 |
Барабудур змяшчае каля 2670 асобных барэльефаў (1460 апавядальных і 1212 дэкаратыўных панэляў), якія пакрываюць фасады і балюстрады. Агульная плошча барэльефаў складае 2500 квадратных метраў, а размеркаваны яны па ўтоеным падножжы (Камадхату) і пяці квадратным ярусах (Рупадхату)[115].
Апавядальныя барэльефы размешчаны ў 11 паслядоўнасцях агульнай працягласцю 3000 метраў вакол утоенага падножжа і першых чатырох галерэй помніка[115]. Утоенае падножжа змяшчае першую серыю са 160 барэльефаў, астатнія 10 серый размеркаваны па сценах і балюстрадам у чатырох верхніх галерэях, пачынаючы з усходняй уваходнай лесвіцы злева. Барэльефы на сценах чытаюцца справа налева, а на балюстрадзе — злева направа. Гэта адпавядае традыцыі прадакшына, абраду абыходу свяцілішча паломнікамі па гадзіннікавай стрэлцы, трымаючы свяцілішча справа ад сябе[115].
На ўтоеным падножжы адлюстраваны праявы кармічных законаў. На сценах першай галерэі размешчаны дзве накладзеныя адна на адну серыі барэльефаў; кожная з іх складаецца са 120 панэляў. Верхняя частка адлюстроўвае жыццяпіс Буды, а ніжняя частка сцяны, а таксама балюстрады першай і другой галерэй расказваюць гісторыю мінулых жыццяў Буды[115]. Рэштка панэляў прысвечана далейшым падарожжам Судханы ў пошуках, якія завяршаюцца здабыццём ім Дасканалай Мудрасці .
Кармавібханга: Кармічныя законы
[правіць | правіць зыходнік]Усе 160 панэляў утоенага яруса не ўтвараюць адзінага апавядання, але кожная панэль уяўляе сабой асобную скончаную ілюстрацыю кармічнага прынцыпу прычыннасці, вядомага як pratītyasamutpāda[115]. Тут высечаны ганебныя і грахоўныя дзеі, ад плётак да забойства, з адпаведнымі ім пакараннямі. Таксама прысутнічаюць дастойныя ўчынкі, такія як дабрачыннасць і паломніцтва да свяцілішчаў, і іхняе наступнае ўзнагароджанне. Высечана таксама пякельныя мукі і нябесныя асалоды. Паказаны сцэны паўсядзённага жыцця, якія ахопліваюць усю панараму сансары (бясконцага цыкла нараджэння і смерці).
Каб вывучыць і сфатаграфаваць барэльефы ўтоенага яруса, у перыяд з 1890 па 1891 год была разабрана абліцавальная аснова храма пад кіраўніцтвам Касіджана Чэпаса[116]. Атрыманыя здымкі выстаўлены ў Музеі Кармавібханга, размешчаным усяго за некалькі сотняў метраў на поўнач ад храма[117]. Па канчатку даследавання абліцоўванне асновы аднавілі, зваротна зачыніўшы барэльефы Кармавібхангі. У наш час для наведвальнікаў адчынены і даступны толькі паўднёва-ўсходні кут утоенага падножжа[118].
Лалітавістара: Жыціе царэвіча Сідхартхі і станаўленне Будай
[правіць | правіць зыходнік]Матывы Лалітасвітара-сутры (Lalitavistara Sūtra) пачынаюцца з сыходжання Буды з нябёсаў Тушыта і завяршаюцца яго першай пропаведдзю ў Аленевым гаі ў Сарнатху[119]. Барэльефы распавядаюць пра нараджэнне Буды ў целе царэвіча Сідхартхі Гаўтамы, сына цара Шудходаны і царыцы Маі з Капілавасту .
Нараджэнню папярэднічаюць 27 панэляў, якія паказваюць розныя падрыхтоўкі на нябёсах і на зямлі, каб вітаць апошняе ўвасабленне бодхісатвы[119]. Перад спускам з нябёсаў Тушыта Бодхісатва перадаў сваю карону свайму пераемніку, будучаму Будзе Майтрэі. Ён спусціўся на зямлю ў абліччы белага слана з шасцю біўнямі, апынуўшыся ва ўлонні царыцы Маі і прысніўшыся ёй. Гэты сон быў вытлумачаны прыдворнымі святарамі так, што яе сын стане альбо вялікім гасударам, альбо найвялікшым прапаведнікам.
Адчуўшы набліжэнне родаў, царыца Мая адправілася ў сад Лумбіні недалёка ад Капілавасту. Яна ўстала пад салавае дрэва (Shorea robusta), трымаючыся правай рукой за адну з яго галін, і нарадзіла сына. Аповяд на панэлях працягваецца аж да пропаведзі ў Аленевым гаі ў Сарнатху, першай пропаведзі Гаўтамы Буды пасля дасягнення Прасвятлення[120].
Джатака і Авадана: Пра папярэднія жыцці Буды і іншых легендарных людзей
[правіць | правіць зыходнік]Прыпавесці джатакі (Jātaka) распавядаюць пра папярэднія увасабленні Буды да яго нараджэння ў абліччы царэвіча Сідхартхі[121]. Яны апавядаюць пра яго мінулыя жыцці, як у чалавечым абліччы, так і ў жывёльным, ён паўстае ў іх царом, парыем, богам, сланом — аднак, у якім бы абліччы ён ні з’яўляўся, Буда заўсёды вучыць свет якой-небудзь дабрадзейнасці[122].
Аваданы (Avadāna) падобныя на джатакі, але галоўнай фігурай тут з’яўляецца не сам Бодхісатва. Святыя дзеі ў аваданах прыпісваюцца іншым легендарным людзям[123]. Джатакі і аваданы аб’яднаны ў адзіную серыю барэльефаў Барабудура.
Першыя дваццаць ніжніх панэляў на сцяне першай галерэі адлюстроўваюць Судханакумаравадану, або набожныя дзеі Судханы . Першыя 135 верхніх панэляў на балюстрадах той жа галерэі прысвечаны 34 легендам Джатакамалы[124]. Астатнія 237 панэляў расказваюць гісторыі з іншых крыніц, як і ніжнія серыі і панэлі ў другой галерэі. Некаторыя джатакі высечаны двойчы, напрыклад, гісторыя цара Шыбхі (продка Рамы).
Гандав’юха: Пошук Судханай вышэйшай ісціны
[правіць | правіць зыходнік]Апошняй на барэльефах Барабудара прадстаўлена Гандав’юха (Gaṇḍavyūha) — заключная частка Аватамсака-сутры пра нястомныя вандроўкі юнага Судханы ў пошуках Вышэйшай Дасканалай Мудрасці. Яна ахоплівае дзве галерэі (трэцюю і чацвёртую), а таксама палову другой галерэі, усяго 460 панэляў[125]. Галоўны герой гісторыі — юнак Судхана, сын багатага купца, з’яўляецца на 16 панэлі. Папярэднія 15 панэляў утвараюць пралог да гісторыі пра цуды, якія адбыліся падчас самадхі Буды ў Джэтавым садзе ў Шравасці[126].
Па даручэнні Манджушры Судхана сустрэўся з манахам Мегашры, яго першым духоўным сябрам і настаўнікам[127]. Па меры працягу падарожжа Судхана сустракае 53 настаўнікі, такіх як Супраціштхіта, лекара Мегху (увасабленне Духа Ведаў), банкіра Муктаку, манаха Сарадхваджу, жанчыну-міранку Ашу (Дух Вышэйшага Прасвятлення), Бхісмотараніргхосу, браміна Джаясмаятану, прынцэсу Майтраяні, манаха Сударшану, хлопчыка Індрыешвару, упасіку Прабхуту, банкіра Ратначуду, цара Аналу, бога Шыву Махадзеву, царыцу Маю, Бодхісатву Майтрэю, а затым зноў вяртаецца да Манджы. Кожны духоўны сябар дае Судхане асаблівыя вучэнні, веды і мудрасць[127]. Гэтыя сустрэчы намаляваны ў трэцяй галерэі.
Пасля другой сустрэчы з Манджушры Судхана адправіўся ў прыстанак Бодхісатвы Самантабхадры, намаляваную ў чацвёртай галерэі. Увесь цыкл чацвёртай галерэі прысвечаны вучэнню Самантабхадры. Апавядальныя панэлі завяршаюцца дасягненнем Судханай Вышэйшага Веды і Абсалютнай Ісціны[128].
Статуі Буды
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя каменнай разьбы, якая паказвае будыйскую касмалогію і прытчы, Барабудур упрыгожваюць мноства статуй Буды. Статуі сядзяць са скрыжаванымі нагамі ў позе лотаса і размешчаны на пяці квадратных ярусах Рупадхату, а таксама на верхнім апошнім ярусе Арупадхату.
На ўзроўні Рупадхату статуі Буды знаходзяцца ў нішах, размешчаных шэрагамі па знешніх баках балюстрад. Колькасць статуй памяншаецца з кожным ярусам знізу ўгару. На балюстрадах першага яруса 104 нішы, другога — 104, трэцяга — 88, чацвёртага — 72 і пятага — 64. Усяго на ўзроўні Рупадхату налічваецца 432 статуі Буды[2]. На ўзроўні Арупадхату (або трох круглых ярусах) статуі Буды змешчаныя і ўтоеныя пад купаламі перфараваных ступ. На першым круглым ярусе 32 такіх ступ, на другім — 24 і на трэцім — 16, што ў агульнай складанасці складае 72 ступы[2].
З 504 першапачатковых статуй Буды больш за 300 пашкоджаныя (галоўным чынам, адсутнічаюць галовы), а 43 зніклі без вестак. З часу адкрыцця помніка галовы былі набыты музеямі (у асноўным заходнімі)[129] або разрабаваны прыватнымі калекцыянерамі[130]. Некаторыя з гэтых галоў Буды зараз выстаўлены ў многіх музеях, такіх як Музей тропікаў у Амстэрдаме, Музей усходніх мастацтваў Гіме ў Парыжы і Брытанскі музей у Лондане[131]. Германія ў 2014 годзе вярнула сваю калекцыю і прафінансавала далучэнне адсутных галоў да статуй, а таксама далейшую рэстаўрацыю аб’екта[132].
На першы погляд усе статуі Буды здаюцца аднолькавымі, але ёсць тонкая розніца ў асаблівых сакральных палажэннях іхніх рук, званых мудрамі. Існуе пяць груп мудры: паўночная, усходняя, паўднёвая, заходняя і зенітная, якія адпавядаюць пяці асноўным напрамкам свету згодна з уяўленнямі махаяны. Статуі Буды на першых чатырох балюстрадах маюць першыя чатыры пералічаныя мудры, пры гэтым у статуй Буды, звернутых у вызначаны напрамак свету, адпавядае мудра гэтага напрамку. Статуі Буды на балюстрадах пятага яруса маюць вітарка-мудру, а ў буд пад 72 ступамі верхняга яруса — адну на ўсіх дхармачакра-мудру[133]. Кожная мудра ўвасабляе аднаго з Пяці Дх’яні-Буд ; у кожнай з іх свая сімволіка[134].
Прытрымліваючыся парадку прадакшыны (руху па гадзіннікавай стрэлцы), пачынаючы з усходу, на барабудурскіх статуях Буды прадстаўлены наступныя мудры[135]:
Статуя | Мудра | Сімвалічнае значэнне | Дх’яні-буда | Напрамак свету | Размяшчэнне статуі |
---|---|---|---|---|---|
Бхуміспарса-мудра (Bhumisparsa mudra) |
Заклік Зямлі ў сведкі | Акшобх’я | Усход | У нішах на балюстрадах першых чатырох усходніх ярусах Рупадхату | |
Вара-мудра (Vara mudra) |
Дабрачыннасць, міласціна | Ратнасамбхава | Поўдзень | У нішах на балюстрадах першых чатырох паўднёвых ярусах Рупадхату | |
Дх’яна-мудра (Dhyana mudra) |
Засяроджванне і медытацыя | Амітабха | Захад | У нішах на балюстрадах першых чатырох заходніх ярусах Рупадхату | |
Абхая-мудра (Abhaya mudra) |
Адвага, бясстрашнасць | Амогхасідхі | Поўнач | У нішах на балюстрадах першых чатырох паўночных ярусах Рупадхату | |
Вітарка-мудра (Vitarka mudra) |
Разважлівасць і мудрасць | Вайрочана або Самантабхадра | Зеніт | У нішах на балюстрадах ва ўсе бакі пятага яруса Рупадхату | |
Дхармачакра-мудра (Dharmachakra mudra) |
Кручэнне Колы дхармы | Вайрочана | Зеніт | Пад 72 рашэцістымі ступамі трох круглых ярусаў Арупадхату |
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Велічная эстэтыка, тэхнічная дасканаласць і проста велізарныя памеры Барабудура выклікаюць у інданезійцаў пачуццё гонару і велічы. Падобна таму, як Ангкор-Ват з’яўляецца магутным сімвалам Камбоджы, Барабудур стаў для Інданезіі сведчаннем былой велічы краіны. Першы прэзідэнт Інданезіі Сукарна лічыў сваім абавязкам паказваць гэты помнік замежным высокапастаўленым гасцям. Далей, аўтарытарны рэжым Сухарта, усведамляючы важную сімвалічную і эканамічную значнасць Барабудура, пры садзейнічанні ЮНЕСКА распачаў маштабную рэстаўрацыю помніка. У многіх музеях Інданезіі можна ўбачыць паменшаную копію Барабудура. Храм стаў адным з найважнейшых сімвалаў краіны, разам з лялечнымі паказамі ваянг і традыцыйным аркестрам гамелан, якія ўвасабляюць слаўнае класічнае яванскае мінулае[136].
Некаторыя археалагічныя артэфакты, узятыя з Барабудура ці яго рэплікі, захоўваюцца ў музеях Інданезіі і за мяжой. Акрамя Музея Кармавібханга на тэрыторыі храмавага комплексу, творы дойлідства з Барабудура прадстаўлены ў Нацыянальным музеі Інданезіі ў Джакарце, Музеі тропікаў у Амстэрдаме, Брытанскім музеі ў Лондане і Нацыянальным музеі Тайланда ў Бангкоку. Копію Барабудура таксама можна ўбачыць у Луўры (Парыж), Нацыянальным музеі Малайзіі (Куала-Лумпур) і Музеі сусветных рэлігій (Новы Тайбэй)[137]. Менавіта дзякуючы адноўленаму Барабудару была прыцягнута ўсеагульная ўвага да класічнай будыйскай цывілізацыі старажытнай Явы.
Выяўленне і аднаўленне Барабудура былі ўспрынятыя інданезійскімі будыстамі як знак адраджэння будызму ў Інданезіі. У 1934 годзе будыйскі манах-місіянер са Шры-Ланкі Нарада Тхэра ўпершыню наведаў Інданезію падчас свайго падарожжа па распаўсюджванні Дхармы ў Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэтую магчымасць выкарыстоўвалі некалькі мясцовых будыстаў у спробах па адраджэнні будызму ў Інданезіі. 10 сакавіка 1934 года з блаславення Нарады Тэры з паўднёва-ўсходняга боку Барабудура прайшла цырымонія пасадкі свяшчэннага дрэва бодхі, а некаторыя паслядоўнікі з сялян прынялі манаскі пострыг[138]. Кожны год тысячы будыстаў з Інданезіі і суседніх краін сцякаюцца ў Барабудур, каб адзначыць нацыянальнае свята Вайсак[139].
Барабудур намаляваны на гербах правінцыі Цэнтральная Ява і рэгенцтва Магеланг. У гонар Барабудура названа розныя ўстановы, такія як Універсітэт Барабудур, пяцізоркавы Гатэль Барабудур у Джакарце і некалькі інданэзійскіх рэстаранаў за мяжой. Помнік стаў крыніцай натхнення для архітэктараў двух вядомых пяцізоркавых гатэляў Інданезіі: размешчанага паблізу «Аманджыва» (Amanjiwo; адкуль у ясны дзень можна ўбачыць храм) і «Х’ят-Рэджэнсі-Ёг’якарта» (Hyatt Regency Yogyakarta) у Слемане. Выяву Барабудура можна сустрэць на інданезійскіх рупіях, марках, а таксама ў шматлікіх кнігах, публікацыях, дакументальных фільмах і турыстычнай рэкламе. Храм ператварыўся ў адну з галоўных турыстычных славутасцяў Інданезіі, жыццёва важных для развіцця мясцовай эканомікі ў рэгіёне вакол яго. Напрыклад, турыстычны сектар горада Джок’якарта квітнее збольшага менавіта дзякуючы блізкасці да храмаў Барабудур і Прамбанан.
У мастацтве і літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Англійская пісьменніца Летыцыя Элізабет Лэндон разважала пра Барабудур з хрысціянскага пункту гледжання ў сваёй паэтычнай ілюстрацыі «Borro Boedoor» да гравюры з карціны В. Персера, апублікаванай у «Зборніку выразак з гасцёўні Фішэра» за 1836 год[140].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міксіч сцвярджае, што будаўніцтва Барабудура пачалося каля 760 ці 770 года н. э., з перыядычнымі прыпынкамі, і працягвалася да 830 года н. э.[31] Муньёс жа кажа, што цар дынастыі Шайлендра Самаратунга завяршыў будаўніцтва Барабудура ў 825 годзе н. э.[32]
- ↑ Справа намалявана грахоўнае забойства і гатаванне чарапах і рыбы. Злева — тых, хто зарабляе на жыццё забойствам жывёл, будуць мучыць у пекле, варачы жыўцом, разразаючы на кавалкі або кідаючы ў падпаленыя хаты.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Kempers 1976, p. 190.
- ↑ а б в Soekmono 1976, pp. 35–36.
- ↑ а б в г д UNESCO World Heritage Centre 2024.
- ↑ а б в г д е ё Soekmono 1976, p. 4.
- ↑ Kempers 1976, p. 192.
- ↑ Guinness 2014.
- ↑ Hitchcock & Darma Putra 2016, p. 263.
- ↑ а б в Soekmono 1976, p. 13.
- ↑ Moens 1951, pp. 12, 64.
- ↑ Raffles 1830, p. 31.
- ↑ Revianur 2018, p. 577.
- ↑ Raffles 1830, p. 30.
- ↑ Indonesian Embassy in The Hague 2012.
- ↑ Soekmono 1981, p. 46.
- ↑ De Casparis 1981, pp. 70, 83.
- ↑ Walubi 2023.
- ↑ (англ.) Troll, Valentin R.; Deegan, Frances M.; Jolis, Ester M.; Budd, David A.; Dahren, Börje; Schwarzkopf, Lothar M. (1 сакавіка 2015). "Ancient oral tradition describes volcano–earthquake interaction at merapi volcano, indonesia". Geografiska Annaler: Series A, Physical Geography. 97 (1): 137–166. Bibcode:2015GeAnA..97..137T. doi:10.1111/geoa.12099. ISSN 0435-3676. S2CID 129186824.
- ↑ Soekmono 1976, p. 1.
- ↑ Krom 1927, p. 15.
- ↑ Moens 1951, p. 2.
- ↑ а б Anom 2005, pp. 248–249.
- ↑ Soekmono 1976, p. 3.
- ↑ а б Murwanto et al. 2004.
- ↑ Anom 2005, p. 249.
- ↑ Dumarçay 1991, pp. 1–2.
- ↑ Dumarçay 1991, p. 2.
- ↑ Van der Meulen 1977, pp. 92–93.
- ↑ а б Soekmono 1976, p. 9.
- ↑ Dumarçay 1991, pp. 4, 52.
- ↑ а б Dumarçay 1991, p. 4.
- ↑ Miksic 1990, pp. 25, 46.
- ↑ Munoz 2007, pp. 143–144.
- ↑ Van der Meulen 1979, p. 41.
- ↑ Van der Meulen 1979, pp. 40–41.
- ↑ Soekmono 1976, p. 10.
- ↑ Hall 1956, p. 354.
- ↑ Jordaan 1993, p. 21.
- ↑ (індан.) Wacana Nusantara - Candi Borobudur(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 снежня 2014.
- ↑ Soekmono 1976, pp. 4–5.
- ↑ а б в г Soekmono 1976, p. 5.
- ↑ British Museum 2023.
- ↑ а б Soekmono 1976, p. 6.
- ↑ Soekmono 1976, pp. 5–6.
- ↑ а б Soekmono 1976, p. 42.
- ↑ а б в Anom 2005, p. 47.
- ↑ Kempers 1976, p. 193.
- ↑ Miksic, Tranchini & Tranchini 1996, p. 29.
- ↑ а б в Anom 2005, p. 48.
- ↑ а б в "UNESCO experts mission to Prambanan and Borobudur Heritage Sites" (Press release). UNESCO. 31 жніўня 2004.
- ↑ Vogel 1913, p. 421-422.
- ↑ Anom 2005, p. 49.
- ↑ а б Saving Borobudur . PBS. Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ а б Voute 1973, pp. 113–130.
- ↑ United Nations 1980, pp. 12414–12422.
- ↑ UNESCO 1999, p. 7.
- ↑ The Jakarta Post 2018.
- ↑ Vaisutis 2007, p. 856.
- ↑ Walubi 2002.
- ↑ (індан.) Madyansyah, Muhammad Marjan. Pradaksina, Ribuan Umat Buddha Enam Negara Mengitari Borobudur . kemenag.go.id (22 ліпеня 2023). Праверана 17 сакавіка 2024.
- ↑ (індан.) Fitriana, Ika (4 чэрвеня 2023). "Saat Ribuan Lampion Waisak Diterbangkan di Langit Borobudur". KOMPAS.com. Праверана 2024-03-17.
- ↑ (англ.) Sudiarno, Tarko (25 траўня 2016). "Photo: Waisak prayers, processions in pursuit of enlightenment". The Jakarta Post. Праверана 2024-03-17.
- ↑ а б Hampton 2005, p. 739.
- ↑ Hampton 2005, p. 743.
- ↑ Hampton 2005, pp. 752–753.
- ↑ Antara 2012.
- ↑ а б Fitriana 2014.
- ↑ Asdhiana 2015.
- ↑ Watson 2023.
- ↑ Antara 2023.
- ↑ а б в Republic of Indonesia 2002, pp. 1–26.
- ↑ Antara 2010.
- ↑ Nagaoka 2016, p. 99.
- ↑ The Jakarta Globe 2010.
- ↑ Naibaho 2010.
- ↑ The Jakarta Post 2011.
- ↑ The Jakarta Post 2011b.
- ↑ UNESCO Jakarta 2012.
- ↑ The Jakarta Globe 2012.
- ↑ The Jakarta Globe 2014.
- ↑ Bloembergen & Eickhoff 2015, pp. 91–92.
- ↑ The Miami Herald 1985.
- ↑ Crouch 2002, p. 14.
- ↑ Berger 2006.
- ↑ The Straits Times 2014.
- ↑ Dumarçay 2005, p. 10.
- ↑ Miksic 1990, p. 46.
- ↑ Wayman 1981, pp. 139–172.
- ↑ Vaisutis 2007, p. 168.
- ↑ Dinas Pariwisata dan Budaya Provinsi Jawa Barat 2012.
- ↑ Anom, Sugiyanti & Hasibuan 1996, p. 87.
- ↑ Haryono 2011, p. 14.
- ↑ Soekmono 1981, p. 87.
- ↑ (індан.) Kebudayaan Megalithikum Prof. Dr. Sutjipto Wirgosuparto(недаступная спасылка). E-dukasi.net. Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2012. Праверана 28 чэрвеня 2012.
- ↑ Tartakov.
- ↑ Soekmono 1976, p. 17.
- ↑ Ferschin & Gramelhofer 2004, pp. 181–186.
- ↑ а б (індан.) "Borobudur Pernah Salah Design?". Kompas. 7 красавіка 2000. Архівавана з арыгінала 26 снежня 2007. Праверана 23 жніўня 2008.
- ↑ а б Soekmono 1976, p. 18.
- ↑ Chemburkar 2016, pp. 191–210.
- ↑ а б в Soekmono 1976, p. 16.
- ↑ Dumarçay 2005, p. 60.
- ↑ Dumarçay 1986, p. 28.
- ↑ Kempers 1976, p. 14.
- ↑ Dumarçay 1986, p. 32.
- ↑ а б в Caesar Voûte & Mark Long. Borobudur: Pyramid of the Cosmic Buddha. D.K. Printworld Ltd. Архівавана з арыгінала 8 чэрвеня 2008. Праверана 17 жніўня 2008.
- ↑ а б Atmadi 1988.
- ↑ Situngkir 2010, pp. 1–9.
- ↑ Kempers 1976, p. 38.
- ↑ Borobudur(недаступная спасылка). Buddhist Travel (2008). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2012. Праверана 11 лістапада 2011.
- ↑ De Casparis 1992, p. 149.
- ↑ Kempers 1976, pp. 233–279.
- ↑ Zin 2014, p. 287.
- ↑ Haddon 1920, pp. 101–104.
- ↑ The Borobudur Ship Expedition 2003.
- ↑ а б в г д е Soekmono 1976, p. 20.
- ↑ Nagaoka 2016, p. 3.
- ↑ Bloembergen & Eickhoff 2020, p. 250.
- ↑ Santiko 2016, p. 130.
- ↑ а б Soekmono 1976, p. 21.
- ↑ Kempers 1976, p. 92-102.
- ↑ Soekmono 1976, p. 26.
- ↑ Jataka . Encyclopædia Britannica. Праверана 4 снежня 2011.
- ↑ Buswell 2004, p. 36.
- ↑ Soekmono 1976, p. 29.
- ↑ Soekmono 1976, p. 32.
- ↑ Fontein 2012, p. 17-25.
- ↑ а б Fontein 1967, p. 6.
- ↑ Soekmono 1976, p. 35.
- ↑ Woodward 1979, p. 302.
- ↑ Bloembergen & Monquil 2022, p. 3.
- ↑ BBC 2014.
- ↑ Muryanto 2014.
- ↑ De Casparis 1966, pp. 547–548.
- ↑ Bucknell & Stuart-Fox 1995.
- ↑ Van Lohuizen-de Leeuw 1965, pp. 391, 413–416.
- ↑ Wood 2011, p. 38.
- ↑ Museum of World Religions, Taipei.
- ↑ Buddhanet 2002.
- ↑ Wonderful Indonesia 2013.
- ↑ Landon 1836, p. 39.
Цытаваныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- (індан.) Anom, I.G.N.; Sugiyanti, Sri; Hasibuan, Hadniwati (1996). Ibrahim, Maulana; Samidi (рэд-ры). Hasil Pemugaran dan Temuan Benda Cagar Budaya PJP I. Direktorat Jenderal Kebudayaan.
- (англ.) Anom, I.G.N., рэд. (2005). The Restoration of Borobudur. United Nations Educational, Scientific and Cultural Organization. ISBN 92-3-103940-7. Праверана 21 снежня 2023.
- (англ.) Atmadi, Parmono (1988). Some Architectural Design Principles of Temples in Java: A study through the buildings projection on the reliefs of Borobudur temple. Yogyakarta: Gajah Mada University Press. ISBN 979-420-085-9.
- (англ.) Bloembergen, Marieke; Eickhoff, Martijn (2015). Falser, M (рэд.). Save Borobudur! The Moral Dynamics of Heritage Formation in Indonesia across Orders and Borders, 1930s–1980s. In Cultural Heritage as Civilizing Mission. Springer. pp. 83–119. ISBN 978-3-319-13637-0.
- (англ.) Bloembergen, Marieke; Eickhoff, Martijn (2020). The Politics of Heritage in Indonesia A Cultural History. Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта. ISBN 978-1-108-61475-7.
- (англ.) Bucknell, Roderick S. & Stuart-Fox, Martin (1995). "Chapter 1: Meditation and Symbolism". The Twilight Language: Explorations in Buddhist Meditation and Symbolism. UK: Routledge. ISBN 0-7007-0234-2.
- (англ.) Buswell, Robert E., рэд. (2004). Encyclopedia of Buddhism. Macmillan Reference USA. ISBN 0-02-865718-7.
- (англ.) Chemburkar, Swati (2016). Acri, Andrea (рэд.). Borobudur's Pāla Forebear? A Field Note from Kesariya, Bihar, India. In Esoteric Buddhism in Mediaeval Maritime Asia; Networks of Masters, Texts, Icons. ISEAS–Yusof Ishak Institute. pp. 191–210. ISBN 9789814695091.
- (англ.) De Casparis, Johannes Gijsbertu (1966). Malalasekera, G. P. (рэд.). Barabudur, in: Encyclopedia of Buddhism, volume II. The Government of Ceylon. pp. 545–549.
- (англ.) Dumarçay, Jacques (1986). Borobudur. trans. and ed. by Michael Smithies (1st ed.). Singapore: Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта. ISBN 0-19-580379-5.
- (англ.) Dumarçay, Jacques (1991). Borobudur. trans. and ed. by Michael Smithies (2nd ed.). Singapore: Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта. ISBN 0-19-588550-3.
- (англ.) Dumarçay, Jacques (2005). Construction Techniques in South and Southeast Asia, A History. trans. by Barbara Silverstone, Raphaelle Dedourge. Leiden: Brill. ISBN 90-04-14126-X.
- (англ.) Ferschin, Peter & Gramelhofer, Andreas (2004). "Proceedings. Eighth International Conference on Information Visualisation, 2004. IV 2004". 8th Int. Conf. on Information Visualization. IEEE. pp. 181–186. doi:10.1109/IV.2004.1320142. ISBN 0-7695-2177-0.
- (англ.) Fontein, Jan (1967). The pilgrimage of Sudhana : a study of Gandavyuha illustrations in China, Japan and Java. Mouton & Co. ISBN 978-3-11-156269-8.
- (англ.) Fontein, Jan (2012). Entering the Dharmadhātu, A Study of the Gandavyūha Reliefs of Borobudur. Brill. ISBN 978-90-04-22348-6.
- (англ.) Gómez, Luis O. & Woodward, Hiram W., рэд-ры (1981). Barabudur: History and Significance of a Buddhist Monument. Berkeley: Univ. of California. ISBN 0-89581-151-0.
- De Casparis, Johannes Gijsbertu (1981). "The Dual Nature of Barabudur". Barabudur: History and Significance of a Buddhist Monument.
- Wayman, Alex (1981). "Reflections on the Theory of Barabudur as a Mandala". Barabudur History and Significance of a Buddhist Monument. pp. 139–172.
- (англ.) Haddon, A. C. (1920). The Outriggers of Indonesian Canoes (PDF). Лондан: Каралеўскі антрапалагічны інстытут Вялікабрытаніі і Ірландыі . OCLC 222264503.Каралеўскі антрапалагічны інстытут Вялікабрытаніі і Ірландыі &rft.date=1920&rft_id=info:oclcnum/222264503&rft.aulast=Haddon&rft.aufirst=A. C.&rft_id=http://www.survivorlibrary.com/library/the_outriggers_of_indonesian_canoes_1920.pdf&rfr_id=info:sid/be.wikipedia.org:Барабудур" class="Z3988">
- (індан.) Haryono, Timbul (2011). Sendratari mahakarya Borobudur. Kepustakaan Populer Gramedia. ISBN 978-979-9103-33-8.
- (англ.) Hitchcock, Michael; Darma Putra, I. Nyoman (2016). "Prambanan and Borobudur: Managing tourism and conservation in Indonesia" (PDF). In King, Victor T. (рэд.). UNESCO in Southeast Asia World Heritage Sites in Comparative Perspective. NIAS Press. pp. 258–273. ISBN 978-87-7694-667-8 – via Goldsmiths, University of London.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: ref паўтарае значэнне па змоўчанні (спасылка) - (англ.) Jordaan, Roy E. (1993). Imagine Buddha in Prambanan: Reconsidering the Buddhist Background of the Loro Jonggrang Temple Complex. Vakgroep Talen en Culturen van Zuidoost-Azië en Ocenanië, Rijksuniversiteit te Leiden. ISBN 90-73084-08-3.
- (англ.) Kempers, Bernet (1976). Ageless Borobudur: Buddhist mystery in stone, decay and restoration, Mendut and Pawon, folklife in ancient Java. Wassenaar: Servire. ISBN 90-6077-553-8. OCLC 66207713.
- (англ.) Krom, N.J. (1927). Borobudur, Archaeological Description, vol. I. The Hague: Nijhoff. OCLC 5964215. Праверана 31 снежня 2023.
- (англ.) Landon, Letitia Elizabeth (1836). "picture". Fisher's Drawing Room Scrap Book. Fisher, Son & Co. OCLC 832519854.
- (англ.) Miksic, John (1990). Borobudur: Golden Tales of the Buddhas. Shambhala Publications. ISBN 0-87773-906-4.
- (англ.) Miksic, John; Tranchini, Marcello; Tranchini, Anita (1996). Borobudur: Golden Tales of the Buddhas. Tuttle publishing. ISBN 978-0-945971-90-0. Праверана 2 красавіка 2012.
- (англ.) Munoz, Paul Michel (2007). Early Kingdoms of the Indonesian Archipelago and the Malay Peninsula. Didier Millet. ISBN 978-981-4155-67-0.
- (англ.) Nagaoka, M (2016). Cultural Landscape Management at Borobudur, Indonesia. Springer. ISBN 978-3-319-42045-5.
- (англ.) Raffles, Thomas Stamford [1830] (2015). The History of Java, v. 1-2, 2, John Murray. OCLC 578699780. Project Gutenberg. Праверана 22 снежня 2023.
- (англ.) Revianur, A. (2018). Budianta, Melani; Budiman, Manneke; Kusno, Abidin; Moriyama, Mikihiro (рэд-ры). Forms and types of Borobudur's stupas. In Cultural Dynamics in a Globalized World. Taylor & Francis. pp. 577–584. ISBN 978-1-138-62664-5.
- (англ.) Soekmono, Raden (1976). Chandi Borobudur: A Monument of Mankind (PDF). Paris: Unesco Press. ISBN 92-3-101292-4. Праверана 17 жніўня 2008.
- (індан.) Soekmono, Raden (1981) [1973]. Pengantar Sejarah Kebudayaan Indonesia 2 (PDF) (3 ed.). Yogyakarta: Penerbit Kanisius. Архівавана з арыгінала (PDF) 21 снежня 2023. Праверана 21 снежня 2023 – via Джок’якарцкі дзяржаўны універсітэт .
- (англ.) Vaisutis, Justine (2007). Indonesia. Lonely Planet. p. 856. ISBN 978-1-74104-435-5.
- (англ.) Wood, Michael (2011). "Chapter 2: Archaeology, National Histories, and National Borders in Southeast Asia". In Clad, James; McDonald, Sean M.; Vaughan, Bruce (рэд-ры). The Borderlands of Southeast Asia. NDU Press. ISBN 978-1-78039-922-5.
Часопісныя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Berger, Sebastien (30 траўня 2006). "An ancient wonder reduced to rubble". The Sydney Morning Herald. Праверана 23 жніўня 2008.
- Bloembergen, M.; Monquil, M. (2022). "A fragmented Provenance Report regarding Four Buddha heads gifted by Artis in the NMVW and the social lives of Borobudur" (PDF). PPROCE Provenance Reports. 36. Koninklijke Nederlandse Akademie van Wetenschappen.
- Crouch, Harold (2002). "The Key Determinants of Indonesia's Political Future". Trends in Southeast Asia. 7. ISSN 0219-3213.
- De Casparis, J.G. (1992). "Review of The law of cause and effect in ancient Java, by J. Fontein". Bijdragen tot de Taal-, Land- en Volkenkunde. 148 (1): 148–151. JSTOR 27864315.
- Hall, D.G.E. (1956). "Problems of Indonesian Historiography". Pacific Affairs. 38 (3/4): 353–359. doi:10.2307/2754037. ISSN 0030-851X. JSTOR 2754037.
- Hampton, Mark P. (2005). "Heritage, Local Communities and Economic Development". Annals of Tourism Research. 32 (3): 735–759. doi:10.1016/j.annals.2004.10.010. S2CID 154890055.
- Van Lohuizen-de Leeuw, J.E. (1965). "The Dhyani-Buddhas of Barabudur". Bijdragen tot de Taal-, Land- en Volkenkunde / Journal of the Humanities and Social Sciences of Southeast Asia. 121 (4): 389–416. doi:10.1163/22134379-95002949.
- Moens, J. L. (1951). "Barabudur, Mendut en Pawon en hun onderlinge samenhang" [Barabudur, Mendut and Pawon and their mutual relationship] (PDF). Tijdschrift voor de Indische Taai-, Land- en Volkenkunde deel LXXXIV, aflevering 3, jaarg. P.[326]-386. trans. by Mark Long. Het Bataviaasch Genootschap van Kunsten en Wetenschappen: 1–109. OCLC 69201320. Архівавана з арыгінала (PDF) 10 жніўня 2007.
- Murwanto, H.; Gunnell, Y; Suharsono, S.; Sutikno, S.; Lavigne, F. (2004). "Borobudur monument (Java, Indonesia) stood by a natural lake: chronostratigraphic evidence and historical implications". The Holocene. 14 (3): 459–463. Bibcode:2004Holoc..14..459M. doi:10.1191/0959683604hl721rr. S2CID 129690872.
- Santiko, Hariani (2016). "Identification of Karmawibbanga Reliefs at Candi Borobudur". AMERTA, Jurnal Penelitian Dan Pengembangan Arkeologi. 34 (2): 129–137. doi:10.24832/amt.v34i2.179.
- United Nations (1980). "Agreement concerning the voluntary contributions to be given for the execution of the project to preserve Borobudur" (PDF). Treaty Series. 865 (1973): 12414–12422. Праверана 4 студзеня 2024.
- Van der Meulen, W. J. (1977). "In Search of "Ho-Ling"". Indonesia. 23 (23): 87–112. doi:10.2307/3350886. JSTOR 3350886.
- Van der Meulen, W. J. (1979). "King Sañjaya and His Successors". Indonesia. 28 (28): 17–54. doi:10.2307/3350894. hdl:1813/53687. JSTOR 3350894.
- Vogel, J. Ph. (1913). "The Borobudur Restored". Journal of the Royal Asiatic Society. 45 (2): 421–422. doi:10.1017/S0035869X00044798. S2CID 163589816.
- Voute, Caesar (1973). "The Restoration and Conservation Project of Borobudur Temple, Indonesia. Planning: Research: Design". Studies in Conservation. 18 (3): 113–130. doi:10.2307/1505654. JSTOR 1505654.
- Woodward, Hiram W. Jr. (1979). "Acquisition". Critical Inquiry. 6 (2): 291–303. doi:10.1086/448048. S2CID 224792217.
- Zin, Monika (2014). "Imagery of Hell in South, South East and Central Asia". Rocznik Orientalistyczny. ⅬⅩⅦ (1): 269–296. ISSN 0080-3545.
Газетныя і інтэрнэт-крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- (англ.) Covered in volcanic ash, Borobudur closed temporarily(недаступная спасылка). Antara (6 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2010. Праверана 6 лістапада 2010.
- (англ.) Candi Borobudur dicatatkan di Guinness World Records (індан.)(недаступная спасылка). Antara (5 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.
- (англ.) Antara (11 кастрычніка 2023). "Borobudur Temple: Govt targets 2 mln visitors per year". Праверана 19 студзеня 2024.
- (індан.) Asdhiana, I Made (6 сакавіка 2015). "Tangga Candi Borobudur Dilapisi Karet". Kompas.com. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- (англ.) Borobudur Buddha head . BBC. — «A History of The World, The British Museum» Праверана 2 жніўня 2014.
- (англ.) Figure of Buddha head; globular head and full rounded features. Made of volcanic stone . British Museum. Праверана 24 кастрычніка 2023.
- (англ.) Buddhism in Indonesia(недаступная спасылка). Buddhanet (3 снежня 2002). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2002. Праверана 4 траўня 2015.
- (індан.) Pangguyangan(недаступная спасылка). Dinas Pariwisata dan Budaya Provinsi Jawa Barat. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2019. Праверана 17 траўня 2017.
- (індан.) Fitriana, Ika (19 лістапада 2014). "Tangga Candi Borobudur Mulai Dilapisi Kayu". Kompas.com. Праверана 14 кастрычніка 2015.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: ref паўтарае значэнне па змоўчанні (спасылка) - (англ.) Largest Buddhist temple . Guinness World Records. Кніга рэкордаў Гінэса. Праверана 27 студзеня 2014.
- (індан.) Borobudur(недаступная спасылка). Пасольства Інданезіі ў Гаазе (21 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2014. Праверана 24 ліпеня 2014.
- (англ.) Muryanto, Bambang (20 лістапада 2014). "Buddhas to be reunited with their heads". The Jakarta Post. Праверана 31 снежня 2019.
- (англ.) The Greatest Sacred Buildings(недаступная спасылка). Museum of World Religions, Taipei. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2017. Праверана 4 траўня 2015.
- (індан.) Naibaho, Juang. Inilah Foto-foto Kerusakan Candi . Tribun News (7 лістапада 2010). Праверана 7 лістапада 2010.
- (англ.) Periodic Reporting Exercise on the Application of the World Heritage Convention, State of Conservation of the World Heritage Properties in the Asia-Pacific Region Section II, Borobudur Temple(недаступная спасылка). whc.unesco.org 1–26. UNESCO (3 снежня 2002). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2012. Праверана 5 студзеня 2024.
- (англ.) Situngkir, H. (2010). "Borobudur Was Built Algorithmically". BFI Working Paper Series WP-9-2010. Bandung Fe Institute: 1–9. SSRN 1672522.
- (англ.) Tartakov, Gary Michael. Lecture 17: Sherman Lee's History of Far Eastern Art (Indonesia and Cambodja)(недаступная спасылка). Lecture notes for Asian Art and Architecture: Art & Design 382/582. Iowa State University. Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2002. Праверана 17 жніўня 2008.
- (англ.) The Borobudur Ship Expedition, Indonesia to Africa 2003–2004(недаступная спасылка). The Borobudur Ship Expedition (3 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2003. Праверана 14 снежня 2011.
- (англ.) Borobudur Temple Forced to Close While Workers Remove Merapi Ash(недаступная спасылка). The Jakarta Globe (7 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2010. Праверана 7 лістапада 2010.
- (англ.) Germany Supports Safeguarding of Borobudur(недаступная спасылка). The Jakarta Globe (12 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2012. Праверана 28 чэрвеня 2012.
- (англ.) "Borobudur, Other Sites, Closed After Mount Kelud Eruption". The Jakarta Globe. 14 лютага 2014. Архівавана з арыгінала 14 лютага 2014. Праверана 15 лютага 2014.
- (англ.) "Borobudur's post-Merapi eruption rehabilitating may take three years: Official". The Jakarta Post. 17 лютага 2011. Архівавана з арыгінала 16 студзеня 2016.
- (англ.) Borobudur clean-up to finish in November . The Jakarta Post (28 чэрвеня 2011). Праверана 28 чэрвеня 2012.
- (англ.) "UI archaeology professor weighs in on Borobudur's 'chattra' restoration". The Jakarta Post. 20 студзеня 2018. Праверана 4 траўня 2018.
- (англ.) The Straits Times (23 жніўня 2014). "Indonesia's police on alert over apparent ISIS terror threat to Borobudur Temple". Праверана 7 студзеня 2024.
- (англ.) "1,100-Year-Old Buddhist Temple Wrecked By Bombs in Indonesia". The Miami Herald. 22 студзеня 1985. Праверана 17 жніўня 2008.
- "Cultural heritage and partnership" (PDF) (Press release). UNESCO. 1999. Праверана 17 жніўня 2008.
- (англ.) Borobudur Temple Compounds . UNESCO World Heritage Centre. UNESCO (3 снежня 2024). Праверана 3 студзеня 2024.
- (англ.) Stone Conservation Workshop, Borobudur, Central Java, Indonesia, 11-12 January 2012 funded by the Federal Republic of Germany(недаступная спасылка). UNESCO Jakarta (16 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2017. Праверана 8 верасня 2017.
- (індан.) Borobudur: Candi Berbukit Kebajikan(недаступная спасылка). Walubi (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2010. Праверана 9 снежня 2009.
- (англ.) The Meaning of Procession(недаступная спасылка). Waisak. Walubi (Будыйскі савет Інданезіі). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2009. Праверана 28 снежня 2008.
- (англ.) Watson, Penny (19 снежня 2023). "How world's largest Buddhist temple in Indonesia has been reborn". Bangkok Post. Праверана 21 снежня 2023.
- (англ.) Vesak Festival: A Truly Sacred Experience(недаступная спасылка). Wonderful Indonesia (3 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 траўня 2015. Праверана 4 траўня 2015.
Дадатковае чытанне
[правіць | правіць зыходнік]- Gomez, Luis O. & Woodward, Hiram W. (1981). Barabudur, history and significance of a Buddhist monument. Прадстаўлена на Міжнароднай канферэнцыі Барабудура, Мічыганскі ўніверсітэт, 16–17 траўня 1974. Berkeley: Asian Humanities Press. ISBN 0-89581-151-0.
- John Miksic (1999). The Mysteries of Borobudur. Hongkong: Periplus. ISBN 962-593-198-8.
- Morton III, W. Brown (Студзень 1983). "Indonesia Rescues Ancient Borobudur". National Geographic. 163 (1): 126–142. ISSN 0027-9358. OCLC 643483454.
- Adrian Snodgrass (1985). The symbolism of the stupa. Southeast Asia Program. Ithaca, N.Y.: Cornell University. ISBN 0-87727-700-1.
- Klokke, Marijke. Borobudur a Mandala? IIAS Yearbook 1995, pp. 207.
- Levin, Cecelia. «Enshrouded in Dharma and Artha: The Narrative Sequence of Borobudur’s First Gallery Wall». In Materializing Southeast Asia’s Past: Selected Papers from the 12th International Conference of the European Association of Southeast Asian Archaeologists, edited by Klokke Marijke J. and Degroot Véronique, 27-40. SINGAPORE: NUS Press, 2013. Праверана 17 чэрвеня 2020.
- Sundberg, Jeffrey Roger. «Considerations on the Dating of the Barabuḍur Stūpa». Bijdragen Tot De Taal-, Land- En Volkenkunde 162, no. 1 (2006): 95-132. Праверана 17 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Borobudur
- Афіцыйны сайт Барабудура, Прамбанана і парка Рату-Бока. // www.borobudurpark.com
- Панарамны агляд храма на сайце Сусветнай спадчыны // www.world-heritage-tour.org
- Віртуальны тур на 360° // Галоўнае ўпраўленне будыйскай супольнасці Інданезіі
- Аб утоенай частцы Барабудура і засыпаных 160 рэльефаў // www.pbs.org
- Агляд утоенага падножжа Барабудура
- Даследчы праект Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта па Барабудуру
- Даследуйце Барабудур на сайце Global Heritage Network
- Храм Барабудур // www.emp.pdx.edu Архівавана 15 чэрвеня 2006.
- Барабудур, манументальная ступа // www.bergerfoundation.ch Архівавана 28 траўня 2006.
- Археалогія і архітэктура Барабудура // www.borobudur.tv Архівавана 8 чэрвеня 2004.
- Відэаматэрыялы на YouTube
- Кароткаметражны дакументальны фільм «Храмавы комплекс Барабудур», зняты ЮНЕСКА і NHK (Японская вяшчальная карпарацыя). (англ.)
- Дакументальны фільм «Вучымся ў Барабудура» пра барэльефы Барабудура, якія распавядаюць прытчы Джатакі, Лалітавістары і Гандав’юхі. (англ.)
- Borobudur, Hening dalam Keagungan (індан.)