Бабічэўка (Шумяцкі раён)
Выгляд
Вёска
Бабічэўка
|
Бабічэўка (руск.: Бабичевка) — вёска ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Студзянецкага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бабічэўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.