Бабініцкі сельсавет (Аршанскі раён)
Бабініцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Аршанскі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Бабінічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 949 |
Часавы пояс | UTC 03:00 |
Тэлефонны код | 216 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Ба́бініцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Бабінічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года як Панізоўскі сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Панізоўе. У 1928 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Панізоўе. 16 верасня 1960 года ў склад сельсавета з Якаўлевіцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Марозава, Сцяпкова і Чарное)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Панізоўскага сельсавета 15 населеных пунктаў[2]. 18 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бабінічы, сельсавет перайменаваны ў Бабініцкі[3]. 16 сакавіка 2010 года скасаваны пасёлак Лясны (увайшоў у склад горада Орша)[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 5476 чалавек[5], з іх 89,9 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 4949 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 54. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 18 декабря 2009 г. № 203 О переименовании Понизовского сельсовета Оршанского района
- ↑ Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2010 г. Архівавана 24 верасня 2023. (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.