Астра стэпавая
Астра стэпавая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Aster amellus L., 1753 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Астра стэпавая, Астра дзікая[3] (Aster amellus) — кветкавая травяністая расліна сямейства астравых.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20-60 см са слаба галінастым у суквецці сцяблом і кароткім тоўстым карэнішчам. Сцябло звычайна каротка валасістае або голае, па ўсёй даўжыні аблісцелае. Лісце зваротнаяйкападобнае, лапатчатае, шурпатае, прытупленае (сярэднія і верхнія з вастрыём на верхавінцы), па краі цэльнае або часам расстаўлена-шыроказубчастае з 3 выразнымі жылкамі. Кошыкі даволі буйныя, дыяметрам 3-5 см, сабраны ў простую шчыткападобную мяцёлку. Абгортка шырокая, паўшарападобная, чарапіцавая; яе лісцікі шурпатыя, зялёныя, па краях з раснічкамі. Язычковыя кветкі ўдвая перавышаюць абгортку, лінейна-ланцэтныя, фіялетавыя або блакітныя. Кветкі дыска трубчастыя, жоўтыя. Плод — густаваласістая сціснутая сямянка з белым чубком.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Рэліктавы еўрапейскі лесастэпавы від, у Беларусі знаходзіцца ў ізаляваных астраўных месцах росту і лакалітэтах за паўночнай мяжой арэала. Месцы росту: маладыя сасновыя і дубова-сасновыя мшыстыя лясы, лясныя паляны і ўзлескі, сухадольныя лугавіны і хмызнякі.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Расце адзінкавымі экземплярамі або невялікімі групамі. Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 21. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам. III катэгорыя (VU) |