Астравічы
Выгляд
Вёска
Астравічы
| ||||||||||||||||||||
Астраві́чы[1] (трансліт.: Astravičy, руск.: Островичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Парахонскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Даўняя ўласнасць князёў Жыжэмскіх, пазней — Радзівілаў і Друцкіх-Любецкіх. У 1559 годзе Астравічы згадваюцца ў судовай справе па парушэнні межаў зямельных уладанняў паміж шляхцічамі Гараглядамі з Вылаз і Філіпам Жыжэмскім, уладальнікам Парахонска і Астровіч.
У 1880-я гады фальваркам распараджаліся Асмалоўскія. У 1894 годзе на могілках пабудавана царква Арханёла Міхаіла (не захавалася).
У 1920—1930-я гадах адбылася парцэляцыя маёнтка; асноўным уладальнікам стала Марыя Валасевіч, эканомам быў Браніслаў Падгурскі.
Да 1985 года вёска знаходзілася ў складзе Гарадзішчанскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1880-я гады — 18 двароў, 60 жыхароў
- 1998 год — 88 двароў, 160 жыхароў
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Селішча ранняга жалезнага веку (III ст. да н.э. — II ст. н.э.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000549
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Царква Святога Міхала Арханёла (XIX ст.).
- Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у былым маёнтку Пясечна.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Астро́вічы
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 15 апреля 1985 г. № 236 Об изменениях в административно-территориальном делении Каменецкого и Пинского районов
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астравічы