Артэнсія Бусі дэ Альендэ
Артэнсія Бусі дэ Альендэ | |
---|---|
ісп.: Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende | |
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1914[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 2009[3][1][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Чылі |
Адукацыя | |
Веравызнанне | каталіцызм |
Род дзейнасці | праваабаронца, палітык |
Муж | Сальвадор Альендэ |
Дзеці | Ісабель Альендэ[d] і Беатрыс Альендэ[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артэнсія Бусі дэ Альендэ (ісп.: Mercedes Hortensia Bussi Soto de Allende; 22 ліпеня 1914[1][2][…], Ранкагуа[4] — 18 чэрвеня 2009[3][1][…], Сант’яга[5]) — чылійская грамадска-палітычная дзяячка, жонка прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, першая лэдзі Чылі ў перыяд з 1970 па 1973.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бусі нарадзілася ў Вальпараіса ў заможнай сям’і марака гандлёвага флоту Чылі. Яна вучылася ва Універсітэце Чылі, дзе атрымала вышэйшую адукацыю як настаўнік гісторыі і геаграфіі. Бусі таксама вывучала статыстыку і працавала бібліятэкарам у Дэпартаменце статыстыкі.
24 студзеня 1939 года, падчас землятрусу ў Сант’яга, знаёміцца з Сальвадорам Альендэ. 17 сакавіка 1940 Бусі выходзіць замуж за яго.
Падчас прэзідэнцтва Альендэ, Бусі часта суправаджала мужа падчас паездак у розныя рэгіёны Чылі, а таксама за мяжу. Як першая лэдзі, яна займалася арганізацыяй дастаўкі гуманітарнай дапамогі і дабрачыннасцю.
Пасля ваеннага перавароту 1973 года, у выніку якога быў зрынуты яе муж Сальвадор Альендэ, Бусі эмігравала ў Мексіку. У эміграцыі стала вядомым грамадскай дзеячкай, адным з лідараў чылійскай апазіцыі ў выгнанні. Яна разгарнула міжнародную кампанію, накіраваную супраць дыктатарскага рэжыму Аўгуста Піначэта, выстаўляла сваю кандыдатуру на выбарах рэктара Універсітэта Глазга ў 1977 годзе.
24 верасня 1988 года, пасля 15 гадоў выгнання, яна вярнулася ў Чылі і ўзначаліла Фонд Сальвадора Альендэ. Памерла ў Сант’яга ва ўзросце 94 гадоў. Астанкі Бусі пахаваны на тэрыторыі былога Нацыянальнага кангрэса.
Зноскі
- ↑ а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
- ↑ а б Hortensia Bussi Soto // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.emol.com/noticias/nacional/detalle/detallenoticias.asp?idnoticia=363444
- ↑ а б Каталонская Вікіпедыя — 2001.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.