Арск
Выгляд
Горад
Арск
| ||||||||||||||||||||||||||
Арск (руск.: Арск, татар.: Арча) — горад у Рэспубліцы Татарстан. Адміністрацыйны цэнтр Арскага раёна, утварае муніцыпальнае ўтварэнне «горад Арск», якое мае статус гарадскога паселішча. Горад размешчаны на рацэ Казанка (прыток Волгі), за 65 км на паўночны ўсход ад Казані. Чыгуначная станцыя на лініі Казань — Агрыз. Маршруты прыгарадных цягнікоў звязваюць Арск з гарадамі Казань, Вяцкія Паляны і Іжэўск.