Перайсці да зместу

Арнольд Зомерфельд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнольд Зомерфельд
Arnold Sommerfeld
Зомерфельд у 1897 годзе
Зомерфельд у 1897 годзе
Дата нараджэння 5 снежня 1868(1868-12-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1951(1951-04-26)[3][1][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Johanna Sommerfeld[d]
Род дзейнасці фізік-тэарэтык, матэматык, выкладчык універсітэта, фізік
Навуковая сфера спектраскапія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Фердынанд фон Ліндэман[d][8] і Фелікс Клейн
Вядомыя вучні Лайнус Карл Полінг, Петэр Іозеф Вільгельм Дэбай, Ганс Альбрэхт Бетэ, Альфрэд Ландэ[d], Войцех Рубіновіч[d] і Werner Romberg[d][7]
Вядомы як адзін з заснавальнікаў квантавай тэорыі
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арно́льд Ёха́нес Вільге́льм Зо́мерфельд (ням.: Arnold Johannes Wilhelm Sommerfeld; 5 снежня 1868, Кёнігсберг — 26 красавіка 1951, Мюнхен) — нямецкі фізік-тэарэтык і матэматык.

Разам з Максам Планкам, Альбертам Эйнштэйнам і Нільсам Борам належыць да кола так званых «бацькоў-заснавальнікаў» квантавай фізікі, якія ў пачатку XX стагоддзя стварылі новы падмурак сучаснай фізікі ў выглядзе сучаснай тэарэтычнай фізікі з яе галоўным напрамкам — квантаваю механікай і тэорыяй адноснасці. Зомерфельд абагульніў тэорыю Бора на выпадак эліптычных арбіт з улікам рэлятывісцкіх паправак і растлумачыў тонкую структуру спектраў вадароднага атама, пабудаваў квантавую тэорыю нармальнага эфекта Зеемана, усталяваў шэраг спектраскапічных заканамернасцей, увёў галоўны, азімутальны, магнітны, унутраныя квантавыя лікі і адпаведныя правілы адбору.

Акрамя таго, Зомерфельд развіў паўкласічную тэорыю металаў, займаўся праблемамі класічнай электрадынамікі (дыфракцыя і распраўсюджванне электрамагнітных хваляў), электроннай тэорыі, спецыяльнай тэорыі адноснасці, гідрадынамікі і інжынернай фізікі, матэматычнай фізікі.

Зомерфельд быў не толькі выдатным навукоўцам, а і таленавітым выкладчыкам. Ён заснаваў буйную мюнхенскую школу тэарэтычнай фізікі, стварыў шэраг падручнікаў па гэтай дысцыпліне. Мноства яго асістэнтаў, аспірантаў і вучняў сталі выдатнымі фізікамі і нобелеўскімі лаўрэатамі.

Нягледзячы на велізарны аўтарытэт і дасягненні ў галіне квантавай тэорыі атама, сам Зомерфельд так і не быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй, хоць вылучаўся на яе 84 разы ў 1917—1951 гадах[9].

Памёр праз некалькі тыдняў пасля збіцця аўтамабілем на вуліцы. Яго імем названы Цэнтр тэарэтычнай фізікі пры Мюнхенскім універсітэце[10].

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]
1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.

2. Arnold Sommerfeld // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.

4. а б в Seidel F. Die Straßen in Clausthal – Zellerfeld – Buntenbock / Hrsg.: Clausthal-Zellerfeld — 1983. — S. 15.

5. Зоммерфельд Арнольд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

6. Find a Grave — 1996.

7. а б в г д MacTutor History of Mathematics archive — 1994.

8. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.

9. Arnold Sommerfeld (англ.). Nomination Database. The Official Web Site of the Nobel Prize. Праверана 25 студзеня 2016.
10. About ASC (англ.). Arnold Sommerfeld Center For Theoretical Physics. Праверана 25 студзеня 2016.