Ар
Ар | |
---|---|
Абазначэнне адзінкі | a[1], а[2], a і a |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 100 м²[2] |
Пераўтварэнне ў іншыя адзінкі вымярэння | 0,01 га[3][2], 21,968 ± 0,0005 square sazhen[4], 1 square decametre[2], 21,9672 ± 0 square sazhen[2] і 100 centiare[2] |
Фізічная велічыня | плошча |
Ар (абазначэнне: ар; з фр.: are ад лац.: area «плошча, паверхня», разм. со́тка) — пазасістэмная адзінка вымярэння плошчы, роўная плошчы квадрата з бокам 10 м. Выкарыстоўваецца ў земляробстве для вымярэння плошчаў участкаў паверхні Зямлі[5]. Вядомая таксама як «сотка» (гэта значыць 100 м² ці 1/100 гектара). Кратнай адзінкай з'яўляецца гектар.
Міжнародная арганізацыя заканадаўчай метралогіі (МАЗМ) у сваіх рэкамендацыях адносіць ар да адзінак вымярэння, «якія могуць часова выкарыстоўвацца да даты, усталяванай нацыянальнымі прадпісаннямі, але якія не павінны ўводзіцца, калі яны не выкарыстоўваюцца»[6].
Ар быў усталяваны ў якасці афіцыйнай меры плошчы Французскай рэспублікі ў законе ад 18 жэрміналя III года Рэспублікі (7 красавіка 1795 года). У гэтым жа законе было ўведзена і само слова «ар» ад лац.: area і фр.: are, у значэнні «плошча, паверхня, участак, поле, пустка»[7].
Да кратных адзінак плошчы, акрамя гектара, адносяцца дэкары ці дунамы, роўныя 10 арам, і тайскі рай, роўны 16 арам.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Logopedia
- ↑ а б в г д е Ар // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3.
- ↑ Гейльброн — Германия // Большая советская энциклопедия. Том 15, 1929 — 1929. — Т. 15.
- ↑ Ар // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — Сент-Питерсберг: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 286.
- ↑ Деньгуб В. М., Смирнов В. Г. Единицы величин. Словарь-справочник. — М.: Издательство стандартов, 1990. — С. 21—22. — 240 с. — ISBN 5-7050-0118-5.
- ↑ Міжнародны дакумент МАЗМ D2. Узаконеныя (афіцыйна дапушчаныя да ўжывання) адзінкі вымярэнняў. Дадатак A Архівавана 14 кастрычніка 2013.
- ↑ Are in Online Etymology Dictionary (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Ар, мера площади // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.