Перайсці да зместу

Апцені

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Апцені
руск.: Оптени
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 6 чал. (2013)[1]
Тэлефонны код
48347
Паштовыя індэксы
243083
Код АКАТП
Апцені на карце Расіі ±
Апцені (Расія)
Апцені
Апцені (Бранская вобласць)
Апцені

Апцені[2] (руск.: Оптени) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Брахлоўскага сельскага паселішча.

Вёска ўпершыню згадваецца ў XVII ст.

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Пасля распаду СССР вёска апынулася на дзяржаўнай мяжы з Украінай. Станам на 2012 год вёска фактычна не існуе.

Зноскі