Перайсці да зместу

Ан-124

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ан-124
Тып airplane with 4 jet engines[d], transport landplane[d], дзвюхпалубны самалёт[d] і cargo aircraft[d]
Распрацоўшчык Антонаў[d]
Вытворца Aviastar-SP[d] і Серыйны завод «Антонаў»
Першы палёт 26 снежня 1982
Пачатак эксплуатацыі студзень 1987
Эксплуатанты Волга-Днепр[1], Antonov Airlines[d][2], Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі, Polet Airlines[d], Maximus Air Cargo[d][3] і 224th Flight Unit[d]
Адзінак выраблена 55
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ан-124 (уласнае імя: «Руслан»[4]; шыфр у АКБ і МАП: Выраб 400; па кадыфікацыі NATO: «Condor») — савецкі цяжкі далёкі транспартны самалёт 4-га пакалення распрацоўкі АКБ імя А. К. Антонава.

Серыйную вытворчасць вялося на УАПК (РСФСР) і КіАПА (УССР). У вытворчасці кампанентаў для яго ў СССР удзельнічалі больш за сотню прадпрыемстваў у Расіі, Украіне, Узбекістане і іншых савецкіх рэспубліках. Буйны і самы грузападымальны ў свеце серыйны грузавы самалёт (у 1982—1988 гадах быў таксама найбуйнейшым па габарытах самалётам у свеце). Мае 4 турбавентылятарныя рухавікі з узлётнай цягай кожнага да 230 кН. Узлётная маса 405 тон, хуткасць 800—850 км/гадз, далёкасць палёту 16,5 тыс.км. Можа перавозіць груз 150 т на адлегласць 4500 км.

Зноскі

  1. http://www.volga-dnepr.com/en/fleet/an-124/
  2. http://www.antonov.com/services/antonov-airlines
  3. http://www.maximus-air.com/en/fleet/
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).