Антыхрыст
Антыхрыст | |
---|---|
У іншых культурах | The Beast[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антыхрыст — персанаж хрысціянскай эсхаталогіі, біблейскіх, царкоўных і іншых прароцтваў аб апошнія дні свету. Згодна з якімі ён будзе чалавекам незвычайных здольнасцей, ведаў і ўменняў, які будзе мець усю сілу сатаны (ня будучы апантаным) і дзейнічаць цалкам вольна супраць Царквы, хрысціян і ўсяго чалавецтва. І якога большасць людзей прыме за месію і будзе ўсясветным дзяржаўным кіраўніком.
У шырокім сэнсе антыхрыстам называюць усіх хто пярэчыць Хрысту або сцвярджае, што з'яўляецца месіяй (збавіцелем чалавецтва) або прадаўжальнікам справы Хрыста. Антыхрыстам называлі імператара Нерона, прарока Мухамада[1], заваёўніка Тамерлана[2], расійскага цара Пятра I, імператара Напалеона Банапарта[1], правадыроў Французскай рэвалюцыі, расійскіх бальшавікоў і мексіканскіх рэвалюцыянераў[1]. Гэта значыць тых хто выкарыстоўваў гвалт дзяржавы ў веравызнаўчай сферы, у прыватнасці ў барацьбе з хрысціянствам.
Таксама часцяком гэтым тэрмінам карысталіся ў палітычнай і міжканфесійнай барацьбе з мэтай ачарнення сваіх апанентаў. У чыста філасофскім сэнсе антыхрыст з'яўляецца вышэйшай праявай чалавечага сябелюбства[3].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антыхрыст
- Антыхрыст. Каталіцкая энцыклапедыя (англ.)
- Антыхрыст. OrthodoxWiki (англ.)
- Лютэранскія працы наконт антыхрыста Архівавана 9 верасня 2015.. (англ.)
- Антыхрыст. Яўрэйская энцыклапедыя (англ.)
- Антыхрыст. Britannica (англ.)