Антуан Агюст Парманцье
Антуан Агюст Парманцье | |
---|---|
фр.: Antoine Augustin Parmentier | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1737[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 снежня 1813[1][3] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, фармацэўт, аграном, dietitian, royal censor, Inspector general of the French Army |
Навуковая сфера | фармацыя |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антуан Агюст Парманцье (12 жніўня 1737, Мандзідзье — 13 снежня 1813) — французскі аграном і фармацэўт, які праславіўся ў першую чаргу як актыўны прапагандыст вырошчвання бульбы ў Еўропе ў якасці харчовай культуры. Ён таксама правёў першую ў гісторыі кампанію прымусовых прышчэпак ад воспы, вынайшаў тэхналогію атрымання цукру з цукровых буракоў, заснаваў школу хлебапячэння і ўнёс уклад у вывучэнне спосабаў замарозкі і кансервацыі ежы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Застаўшыся сіратой ў юным узросце, вымушаны быў заняцца фармацэўтыкай, не завяршыўшы яшчэ сваёй адукацыі.
Падчас Сямігадовай вайны Парманцье служыў ваенным урачом у французскай арміі. Патрапіўшы ў прускі палон, ён на працягу некалькіх гадоў вымушаны быў харчавацца бульбай, якую ў Францыі ў той час ужывалі толькі на корм свінням. Бульба была завезены ў Еўропу яшчэ ў 1640 годзе, але толькі ў Ірландыі яе рэгулярна ўжывалі ў ежу: у іншых краінах яе альбо не вырошчвалі наогул, альбо вырошчвалі выключна на корм быдлу. У 1748 французскі парламент нават забараніў вырошчванне бульбы на той падставе, што яна нібыта магла выклікаць шэраг хвароб, у тым ліку праказу. Парманцье высветліў, што бульба бясшкодная для здароўя і мае высокія смакавыя і пажыўныя якасці.
Вярнуўшыся ў Парыж у 1763 годзе, Парманцье працягнуў свае піянерскія даследаванні ў галіне харчавання і харчовай хіміі. Вопыт зняволення спатрэбіўся яму ў 1772, калі ён прапанаваў (у заяўцы на конкурс, абвешчаны Акадэміяй Безансона) выкарыстоўваць бульбу для кармлення хворых дызентэрыяй. У 1773 ён выйграў конкурс.
Шмат у чым дзякуючы намаганням Парманцье, Парыжскі медыцынскі факультэт абвясціў ў 1772 бульбу ядомай. Тым не менш, Парманцье давялося сутыкнуцца са значным супрацівам сваёй дзейнасці. Ён быў пазбаўлены магчымасці выкарыстоўваць свой эксперыментальны сад у Доме інвалідаў, дзе працаваў фармацэўтам. Царкоўная абшчына, якая валодала зямлёй, на якой знаходзіўся шпіталь, забараніла вырошчванне бульбы на гэтай зямлі, а пасля дамаглася звальнення Парманцье.
Пасля гэтага Парманцье заняўся шырокай прапагандай бульбы сярод французаў. Ён даваў урачыстыя абеды (дзе пачастунак складалася ў асноўным са страў, прыгатаваных з бульбы), запрашаў знакамітасцяў, такіх як Бенджамін Франклін або Антуан Лавуазье, падносіў каралеўскай пары букеты з кветак бульбы. Людовік XVI даў Парманцье 50 арпанаў беднай зямлі ў Саблоне, на захад ад Парыжа, на якіх той заняўся вырошчваннем бульбы. Удзень ён выстаўляў вакол градкі з бульбай узброеных ахоўнікаў, прыцягваючы увагу і цікаўнасць; на ноч варта сыходзіла, дазваляючы людзям «скрасці» клубні.
Важнай вяхой у барацьбе за прызнанне бульбы стаў неўрадлівы 1785 год, калі менавіта ўжыванне бульбы ў ежу дапамагло перамагчы голад на поўначы Францыі.
Датай канчатковага прызнання бульбы можна лічыць 1795, калі ў апошнія месяцы першай Парыжскай камуны бульба актыўна вырошчвалася ў абложаным Парыжы, нават у садзе Цюільры, каб паменшыць голад, выкліканы аблогай.
У 1795 Парманцье стаў членам Акадэміі Навук, уступіўшы ў аддзяленне сельскай эканомікі.
Агранамічныя інтарэсы Парманцье былі разнастайныя: ён увесь час шукаў новыя спосабы палепшыць жыццё чалавека шляхам паляпшэння яго дыеты. Апублікаваныя ім працы прысвечаны выпечцы хлеба, вытворчасці сыру, захоўванні збожжа, грыбаводству, мінеральным водам, вінаробству і многаму іншаму.
Пры Напалеоне Парманцье стаў генерал-інспектарам аховы здароўя, займаўся пытаннямі санітарнага стану французскай арміі і правёў ў 1805 першую ў гісторыі кампанію прышчэпак ад воспы.
Парманцье пахаваны на могілках Пер-Лашэз ў Парыжы. У яго гонар названа адна з станцый парыжскага метрапалітэна.
Зноскі
- ↑ а б http://www.encyclopedie.picardie.fr/Parmentier-Antoine-Augustin.html
- ↑ Antoine Augustin Parmentier // GeneaStar
- ↑ а б в г www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Pierre-François Piétresson de Saint Aubin Promenade aux cimetières de Paris, aux sépultures royales de Saint-Denis, et aux catacombes — Paris: 1826. — P. 55.
- ↑ https://www.academie-stanislas.org/wp-content/uploads/2023/02/parmentier.pdf
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Anne Muratori-Philip, Parmentier, Paris, Plon, 2006, 2e éd. (1re éd. 1994), 398 p. (ISBN 2-259-20545-3)