Перайсці да зместу

Антон Іосіфавіч Гасціловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Іосіфавіч Гасціловіч
Дата нараджэння 7 лістапада 1902(1902-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 лістапада 1975(1975-11-23) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія
Званне генерал-палкоўнік
Камандаваў 17th Army[d] і 18th Army[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
У адстаўцы з 1965 года

Антон Іосіфавіч Гасціло́віч[1][2] (7 лістапада 1902 — 23 лістапада 1975) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1959), доктар ваенных навук (1957), прафесар (1959)[3].

Нарадзіўся ў фальварку Пянькоўшчына (цяпер — Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь)[3].

У Чырвонай Арміі з 1919 года. У гады Грамадзянскай вайны ўдзельнічаў у разгроме паўстанцаў ва Уфімскай  (руск.) і Арэнбургскай губернях і барацьбе з басмачаствам у Туркестане, быў памочнікам начальніка штаба асобнага батальёна[3].

У 1924 годзе скончыў 1-ю Ленінградскую пяхотную школу. З верасня 1924 года — камандзір узвода, з кастрычніка 1927 года — курсавы камандзір 1-й Ленінградскай пяхотнай школы. У 1931 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ[3]. Пасля яе заканчэння з 1931 года — начальнік 1-й часткі штаба стралковай дывізіі, памочнік начальніка сектара штаба Украінскай ваеннай акругі. З 1935 года — камандзір і камісар стралковага палка. У 1938 годзе скончыў Акадэмію Генштаба[3], старшы выкладчык акадэміі. З верасня 1939 года — начальнік штаба 1-й армейскай групы савецкіх войскаў у Мангольскай Народнай Рэспубліцы. 4 лістапада 1939 года А. Гастыловічу прысвоена званне камбрыга, з 4 чэрвеня 1940 года, пасля ўстанаўлення генеральскіх званняў — «генерал-маёр». З чэрвеня 1940 года — начальнік штаба 17-й арміі Забайкальскай ваеннай акругі[3].

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны на ранейшай пасадзе. З 15 мая 1942 года па 18 лістапада 1943 года — камандуючы той жа 17-й арміяй ЗабВА. Са студзеня 1944 года — у дзеючай арміі на 1-м і 4-м Украінскіх франтах[3]: камандзір 17-га гвардзейскага стралковага корпуса (з 12 красавіка 1944 г.). У ходзе Карпацка-Ужгарадскай наступальнай аперацыі ў цяжкіх умовах горнай і лясіста-балоцістай мясцовасці А. Гастыловіч умела кіраваў часткамі корпуса. За адзнаку пры пераадоленні Карпацкіх гор корпусу прысвоена ганаровае найменне «Карпацкі». З 7 лістапада 1944 года — камандуючы 18-й арміяй 4-га Украінскага фронту, якая пад яго камандаваннем удзельнічала ў Праскураўска-Чарнаўцоўскай  (руск.), Львоўска-Сандамірскай, Усходне-Карпацкай  (руск.), Мараўска-Остраўскай  (руск.) і Пражскай аперацыях. 20 студзеня 1945 года А. Гастыловічу прысвоена званне генерал-лейтэнанта. У атэстацыі за 1945 год камандуючы 4-м Украінскім фронтам А. І. Яроменка адзначаў, што: «А. І. Гастыловіч — разумны генерал, у ваенных адносінах пісьменны. Практычны вопыт камандавання буйнымі злучэннямі мае. З камандаваннем арміяй спраўляецца, аднак мала напорыстасці ў выкананні пастаўленых задач…». За ўмелае кіраўніцтва войскамі ўзнагароджаны ордэнам Суворава 1 ступені.

Пасля вайны — камандуючы арміяй. З чэрвеня 1946 года — начальнік кафедры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава[3]. З 1948 года — памочнік камандуючага войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі, з 1958 года — намеснік начальніка Ваеннай акадэміі генштаба. 25 мая 1959 года А. І. Гастыловічу прысвоена званне генерала-палкоўніка. З 1964 года — кансультант той жа акадэміі. З 1965 года — у адстаўцы.

Памёр 23 лістапада 1975 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Галавінскіх могілках, у кастрычніку 2012 года перапахаваны ў Маскве на Кунцаўскіх могілках.

  1. БелЭн 1997.
  2. ЭГБ 1994.
  3. а б в г д е ё ж Гастилович Антон Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 140-141. — 737 с.