Перайсці да зместу

Андрэ Стыль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Андрэ Стыль
фр.: André Stil
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 красавіка 1921(1921-04-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 2004(2004-09-03)[2][3] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
• Лільскі ўніверсітэт[d]
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, журналіст
Гады творчасці 19492003
Жанр раман
Мова твораў французская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Officer of the National Order of Merit афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна
Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэ Стыль[4] (фр.: André Stil; 1 красавіка 1921, Эрньі, Францыя — 3 верасня 2004) — французскі празаік, паэт, публіцыст, шахматыст.

Нарадзіўся ў горадзе Эрньі (Францыя). У час Першай сусветнай вайны прымаў удзел у Руху Супраціўлення[5]. Член Французскай камуністычнай партыі з 1942 года. Скончыў універсітэт у горадзе Ліль. У 1945—1949 гадах на партыйнай і журналісцкай рабоце[5]. У 1950—1959 гадах галоўны рэдактар газеты «Юманітэ» (L’Humanité), затым яе літаратурны аглядальнік[5]. Кандыдат у члены і член ЦК Французскай камуністычнай партыі ў 1950—1959 гадах.

Друкаваўся з 1949 года. Трылогія «Першы ўдар» (раманы «Каля воданапорнай вежы», 1951, «Канец адной гарматы», 1952; «Парыж з намі», 1953) пра антываенную барацьбу французскага народа. У цыкле твораў «Пастаўлена пытанне аб шчасці» — раманах «Мы будзем любіць адно аднаго заўтра» (1957), «Абвал» (1960), «Апошняя чвэрць гадзіны» (1962), «Пойдзем танцаваць, Віяліна» (1964), «Андрэ» (1965), «Прыгожы, як чалавек» (1968), «Хто?» (1969), зборніках апавяданняў «Егіпецкі хлеб» (1956), «Боль» (1961) і інш. уздымаюцца сацыяльна-палітычныя і маральна-этычныя праблемы, паказана жыццё Францыі ў ІІ сусветную вайну і пасляваенныя гады. Аўтар раманаў «Раман-сон» (1976), «У люстэрку — сябар» (1977), «Бог — гэта дзіця» (1979), «Мілы доктар» (1980), літаратурна-крытычных і публіцыстычных прац. Рэалістычная проза А. Стыля адметная дынамічным сюжэтам, выкарыстаннем дыялектаў, унутранага маналога.

На беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Юрка Гаўрук, Сямён Дорскі.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
• Любіць будзем заўтра. Мн., 1960;
• Салодкі пірог // Полымя. 1970. № 1;
• Пан Ванэс // Беларусь. 1974. № 3.
1. Стиль Андре // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

3. Who's Who in FranceParis: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908

4. БелЭн 2002.
5. а б в ВСЭ 1969—1978.