Андрэй Млечка
Андрэй Млечка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не пазней за 3 снежня 1622 ці 1622 | ||||||
Род | Млечкі | ||||||
Бацька | Ян Войцехавіч Млечка | ||||||
Маці | Алена з Глазынаў[d] | ||||||
Жонка | Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая[d] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Андрэй Млечка (польск.: Andrzej Mleczko; ? — да 3 снежня 1622) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Млечкаў герба «Даліва» змененая («Ружы»). Нарадзіўся ў сям’і Яна Войцехавіча, суддзі земскага Віленскага ваяводства, падстарасты жамойцкага. Вызнаваў кальвінізм.
Дваранін каралеўскі ў 1597 годзе, упіцкі войскі ў 1600—1608 гадах, суддзя земскі з 1608 года. У 1612 годзе ўпіцкі соймік абраў Андрэя на працу ў Вільні па карэктуры законаў і зверку кніг Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага.
Сойм 1613 года ўключыў яго ў склад камісіі па разглядзе памежных спрэчак Упіцкага павета і Курляндыі. У 1616 годзе прызначаны ў склад камісіі па разглядзе спрэчак паміж курляндскімі герцагамі і іх падданымі, праца камісіі скончылася выданнем у 1617 дакументаў, якія рэгулявалі лад праўлення ў Курляндыі.
Валодаў маёнткамі Сурвілішкі, Памушы, Параві, Мілейкішкі, Вадоклі ва Упіцкім павеце, Таўтыкунцы ў Жамойці, Кумпінкі (Суботнікі) у Вількамірскім павеце і інш.
Яго жонка Ганна Сямёнаўна Шыш-Ставецкая пабудавала мураваную праваслаўную царкву Сашэсця Св. Духа і манастыр у сваім маёнтку Сурдэгі ў Вількамірскім павеце.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Млечкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх