Перайсці да зместу

Амар Сівары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Амар Сівары
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Энрыке Амар Сівары
Нарадзіўся 2 кастрычніка 1935(1935-10-02)[1][2][…]
Памёр 17 лютага 2005(2005-02-17)[3][4][…] (69 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
Італія
Рост 163 см
Вага 59 кг
Пазіцыя нападнік
Маладзёжныя клубы
1950—1952 Аргенціна Сан-Нікалас
1952—1954 Аргенціна Рывер Плэйт
Клубная кар’ера[* 1]
1954—1957 Аргенціна Рывер Плэйт 63 (29)
1957—1965 Італія Ювентус 215 (135)
1965—1969 Італія Напалі 63 (12)
Нацыянальная зборная[* 2]
1956—1957 Аргенціна Аргенціна 19 (9)
1961—1964 Італія Італія 9 (8)
Трэнерская кар’ера
1969—1970 Аргенціна Расарыа Сентраль
1972 Аргенціна Эстудыянтэс
1972—1973 Аргенціна Аргенціна
1978 Аргенціна Велес Сарсфілд
1979 Аргенціна Расінг
1983 Канада Таронта Італія
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Паўднёвай Амерыкі
Золата Ліма 1957
1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Энрыке Амар Сі́вары (ісп.: Enrique Omar Sívori; 2 кастрычніка 1935, Сан-Нікалас-дэ-лос-Араёс, Буэнас-Айрэс — 17 лютага 2005, Сан-Нікалас-дэ-лос-Араёс , Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі і італьянскі футбаліст (нападнік), трэнер. Выступаў за зборныя Аргенціны і Італіі, трэніраваў зборную Аргенціны. На клубным узроўні гуляў за «Рывер Плэйт», «Ювентус» і «Напалі».

Уладальнік «Залатога мяча», які ўручаецца найлепшаму футбалісту года ў Еўропе. Двойчы найлепшы футбаліст Італіі, 1 раз быў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Італіі. Па версіі МФФІІС Сівары займае 36-е месца сярод футбалістаў свету і 16-е месца сярод найлепшых футбалістаў Паўднёвай Амерыкі ў XX стагоддзі. Уваходзіць у ФІФА 100.

Пераход Сівары з «Рывер Плейта» ў «Ювентус» стаў самым дарагім на момант свайго здзяйснення. Сівары — рэкардсмен Серыі A па колькасці галоў у адным матчы — 6 мячоў. Вядомы не толькі футбольнымі дасягненнямі, але і недысцыплінаванымі паводзінамі: падчас гульні ў Італіі з-за мноства дыскваліфікацый прапусціў 33 матчы.

Зноскі

1. Omar Sívori // FBref

2. ENRIQUE OMAR SIVORI // Argentine Soccer Database

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #124280358 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.

4. Enrique Omar Sívori // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.