Аляксей Рыгоравіч Родзін
Аляксей Рыгоравіч Родзін | |
---|---|
руск.: Алексей Григорьевич Родин | |
Дата нараджэння | 17 лютага 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1955[1] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1920—1954 |
Званне |
|
Камандаваў |
124-я танкавая брыгада 26-ы танкавы корпус (СССР) 1-ы гвардзейскі танкавы корпус 2-я танкавая армія (СССР) |
Бітвы/войны |
Грамадзянская вайна ў Расіі Савецка-фінляндская вайна (1939—1940) Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Рыгоравіч Родзін (руск.: Алексей Григорьевич Родин; 17 лютага 1902, с. Зуева, Цвярская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Асташкаўскі раён, Цвярская вобласць, Расія) — 27 мая 1955, Масква, СССР) — савецкі ваенны дзеяч, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У Чырвонай Арміі з 1920 г. Прымаў удзел у Грамадзянскай вайне. У 1926 г. уступіў ва УКП(б) і скончыў Маскоўскую артылерыйскую школу. У 1937 г. скончыў Ваенную акадэмію механізацыі і матарызацыі РСЧА. У 1938 г. атрымаў званне палкоўніка. У якасці начальніка аўтабранетанкавай службы 50-га стралковага корпуса ўдзельнічаў у савецка-фінляндскай вайне. У ліпені 1940 г. быў прызначаны на пасаду камандзіра танкавага палка, у сакавіку 1941 г. — на пасаду намесніка камандзіра танкавай дывізіі.
З верасня 1941 г. Родзін камандаваў 124-й танкавай брыгадай, затым у маі 1942 г. быў прызначаны на пасаду намесніка камандуючага 54-й арміяй па танкавым войскам. У складзе 5-й танкавай арміі 26-й танкавы корпус (са снежня 1942 г. — 1-ы гвардзейскі), якім з чэрвеня 1942 г. камандаваў генерал-маёр Родзін, вызначыўся падчас Сталінградскай наступальнай аперацыі: быў ўведзены ў прарыў 20 лістапада 1942 г., танкавы корпус Радзіна авалодаў хутарам Калач-на-Доне і спрыяў акружэнню Сталінградскай групоўкі вермахта.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 лютага 1943 г. пад мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, Аляксею Рыгоравічу Радзіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 783).
Пасля заканчэння аперацыі «Уран» да 9 верасня 1943 г. генерал-лейтэнант Родзін камандаваў 2-й танкавай арміяй у шэрагу аперацый (у т.л. ў Сеўскай аперацыі), а затым камандаваў бранетанкавымі і механізаванымі войскамі Заходняга і 3-га Беларускага франтоў. Прымаў удзел у Курскай бітве, у Беларускай наступальнай аперацыі і Усходне-Прускай аперацыях.
Пасля вайны генерал-палкоўнік танкавых войск працягнуў службу ва Узброенных Сілах СССР, пры гэтым займаў пасаду камандуючага бранетанкавымі і механізаванымі войскамі, з ліпеня 1945 па кастрычнік 1946 гг. — Баранавіцкай ваеннай акругі, а з сакавіка 1947 г. — Прыкарпацкай ваеннай акругі. У 1949 г. быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення баявой падрыхтоўкі бранетанкавых і механізаваных войск Узброеных Сіл СССР.
У 1953 г. скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Ваеннай акадэміі Генштаба імя К. Я. Варашылава і пакінуты старэйшым выкладчыкам у гэтай акадэміі. У кастрычніку 1954 г. генерал-палкоўнік танкавых войск Родзін звольнены ў запас.
Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Зноскі
- ↑ а б Родин Алексей Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Родзін Аляксей Рыгоравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 118. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Нарадзіліся 17 лютага
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Асташкаўскім павеце
- Памерлі 27 мая
- Памерлі ў 1955 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генерал-палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Кёнігсберга»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Члены КПСС
- Выкладчыкі Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі
- Камандзіры брыгад у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці