Аляксей Мікалаевіч Талстой
Аляксей Мікалаевіч Талстой | |
---|---|
руск.: Алексе́й Никола́евич Толсто́й | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883)[1] ці 10 студзеня 1883[2][1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1945[2][1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Мікалай Аляксандравіч Талстой[d] |
Маці | Аляксандра Лявонцьеўна Бострам[d] |
Жонка | Наталля Васільеўна Крандзіеўская-Талстая[d] |
Дзеці | Мікіта Аляксеевіч Талстой[d] і Дзмітрый Аляксеевіч Талстой[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, пісьменнік навуковай фантастыкі, палітык |
Гады творчасці | з 1907 |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Жанр | гістарычны раман[d] і навукова-фантастычная літаратура[d] |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
|
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Мікалаевіч Талстой (руск.: Алексей Николаевич Толстой; 29 снежня 1882 (10 студзеня 1883), Нікалаеўск, Самарская губерня, Расійская імперыя — 23 лютага 1945, Масква) — рускі савецкі празаік і грамадскі дзеяч, граф. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесцяў і апавяданняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расследаванні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасмяротна).
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце (1901—07). У 1914—16 ваенны карэспандэнт газеты «Русские ведомости». У 1918—23 быў у эміграцыі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1905. Першая кніга — «Лірыка» (1907). Цыкл апавяданняў «Заволжа» (1909—11), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), п’еса «Галубка» (паст. 1916) пра жыцце маёнткавага дваранства. Вяршыні творчасці: трылогія «Блуканне па пакутах» (1920—41) — мастацкі летапіс шляхоў інтэлігенцыі ў гады рэвалюцыі і грамадзянскай вайны; раман «Пётр I» (кн. 1—3, не завершаны, 1929—45), у ім раскрыў заканамернасці гіст. працэсу пятроўскай эпохі. Аўтар аўтабіяграфічнай аповесці «Дзяцінства Мікіты» (1920), фантастычных раманаў «Аэліта» (1922—23), «Гіпербалоід інжынера Гарына» (1925—27), сатырычнага рамана «Ібікус» (1924), рамана-памфлета «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), п’ес «Змова імператрыцы» (1925, з П. Шчогалевым), «Азеф» (1926), драматычнай дылогіі «Іван Грозны» (1941—43), аповесці-казкі «Залаты ключык, або Прыгоды Бураціна» (1935), публіцыстычных і літаратурна-крытычных артыкулаў і інш.
Многія яго творы экранізаваны. На беларускую мову творы А. Талстога перакладалі А. Бачыла, У. Ляўданскі, Я. Пушча і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Полн. собр. соч. Т. 1—15. М. 1946—53.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]- Жаўтухін. Мн., 1930.
- Пётр Першы. Кн. 1. Мн., 1937.
- Апавяданні Івана Сударава. Мн., 1946.
- Дзяцінства Мікіты. Мн., 1960.
- Залаты ключык. або Прыгоды Бураціна. Мн., 1971.
Зноскі
- ↑ а б в Толстой Алексей Николаевич // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
- ↑ а б ТОЛСТОЙ Алексей Николаевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 504–509. — ISBN 5-94848-307-X
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жакаў А. Р. Талсто́й Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 406. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Мессер Р. Толстой Алексей Николаевич // Литературная энциклопедия: В 11 т. — [М.], 1929—1939. — Т. 11. / Ред. коллегия: Лебедев-Полянский П. И., Нусинов И. М.; Гл. ред. Луначарский А. В.; ученый секретарь Михайлова Е. Н. — М.: Худож. лит., 1939. — Стб. 293—301. — 824 стб.: ил. (руск.)
- Толсто́й Алексей Николаевич // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 50. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Поляк Л. М. Алексей Толстой — художник. — М., 1964.
- Петелин В. В. Судьба художника: Жизнь, личность, творчество А. Н. Толстого. — М. 1982.
- Воспоммнання об А. Н. Толстом 2 изд. — М., 1982.
- Петелин В. В. Жизнь Алексея Толстого: «Красный Граф». — М., 2001.
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Нікалаеўскім павеце (Самарская губерня)
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
- Члены РАН
- Члены АН СССР
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Расіі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі-фантасты СССР
- Дзіцячыя пісьменнікі СССР
- Сцэнарысты СССР
- Журналісты СССР
- Драматургі XX стагоддзя
- Аўтары прыгодніцкай літаратуры
- Рускія эмігранты першай хвалі ў Францыі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Памерлі ад раку лёгкага